Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларусы і беларускі сэрцам і дзеяннямі разам з украінцамі і ў | Менскі ўрбаністычны

Беларусы і беларускі сэрцам і дзеяннямі разам з украінцамі і ўкраінкамі, якія мужна змагаюцца з расійскай акупацыяй. Увесь час мы хвалюемся і падтрымліваем сяброў, родных і ўсіх, хто будзь якім чынам датычны да Украіны.

Нягледзячы на гэта, кожны дзень з’яўляюцца новыя выпадкі праявы нянавісці і дыскрымінацыі ў дачыненні да беларусаў і беларусак толькі праз наяўнасць беларускага грамадзянства.

З мэтай папярэдзіць і не дапусціць неспрыяльных наступстваў створана ананімная форма, дзе збіраюцца гісторыі беларусак і беларусаў, у дачыненні якіх ужо здзейснены і здзяйсняюцца дыскрымінацыйныя дзеянні.

Вынікі апытання будуць выкарыстоўвацца ў якасці фактуры для аналізу праблемы, ацэнкі яе маштабаў і выпрацоўвання спосабаў яе развязку.

Калі ласка, калі вы пацярпелі ад дыскрымінацыі ці сталі яе сведкам, запоўніце ананімную форму: https://forms.gle/finoZw4BtW7FBqZs7