Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сябры і сяброўкі! Дзякуй за падтрымку ўсім, хто дапамагаў нам | Менскі ўрбаністычны

Сябры і сяброўкі!

Дзякуй за падтрымку ўсім, хто дапамагаў нам словам і справай у гэтыя дні. Усе супрацоўніцы і супрацоўнікі Платформы, якія знаходзіліся на тэрыторыі Украіны, праз некалькі складаных сутак змаглі выехаць і зараз знаходзяцца ў бяспецы ў розных краінах свету.

Не вельмі добра склаліся справы і ў тых з нас, хто зараз у Мінску: у нядзелю аднаго з чальцоў нашай каманды затрымалі і прысудзілі яму 15 сутак на мітынгу супраць рэжыму, вайны і ўдзелу Беларусі ў вайне. Мы сэрцам разам з нашым калегам!

Што цяпер?
Наша каманда засяродзіць на некалькі тыдняў свае сілы на кропкавай дапамозе:

1. Тым, хто спрабуе з'ехаць з Украіны ці Беларусі, каб уратавацца.
2. Тым, хто па розных прычынах застаецца ў Беларусі.

На нашу думку, мужчынам прызыўнога ўзросту зараз небяспечна знаходзіцца ў Беларусі. Ёсць імавернасць быць асуджанымі за дэзертырства праз нежаданне забіваць нявінных людзей ці быць адпраўленым на тэрыторыю Украіны забіваць украінцаў і ўкраінак.

Калі ласка, калі вы адчуваеце, што мы можам неяк дапамагчы вам, напішыце нам. Калі ў нас будуць рэсурсы і магчымасці аказаць вам дапамогу, мы гэта абавязкова зробім ці падкажам тых, да каго можна звярнуцца. Мы маем шмат кантактаў і сувязяў, сяброў ды сябровак. Вы дапамаглі нам, прыйшоў наш час дапамагаць разам з вамі.

Мы верым у лепшае і сэрцам-думкамі падтрымліваем Украіну. Ведаем, што, калі ўсё не скончылася добра, — значыць, гэта яшчэ не канец.