Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Пра сатрудніц і сатруднікаў Платформы, якія знаходзяцца ва Укр | Менскі ўрбаністычны

Пра сатрудніц і сатруднікаў Платформы, якія знаходзяцца ва Украіне

У дадзены момант на двух пагранпераходах на мяжы Украіны з ЕС знаходхяцца шасцёра чалавек з Мінскай урбаністычнай платформы.

Двое чалавек — на пагранпераходзе Чоп (мяжа са Славакіяй), чацвёра — на пагранпераходзе Shehyni/Medyka (мяжа с Польшай).

Там даўка, чэргі і супярэчлівая інфарымацыя пра тое, каго выпусцяць з Украіны.

Цяжка зараз сфармуляваць запыт на дапамогу, але сітуацыя выглядае небяспечнай для нашых удзельніц і ўдзельнікаў. Мы будзем дадаваць інфармацыю, калі яна будзе з’яўляцца, каб трымаць вас у курсе

UPD: З Украіны выпусцілі тых, хто быў на мяжы са Славакіяй. Зараз яны пакуль што не маюць статусу і чакаюць разгляду пра магчымасць заезду на тэрыторыю Славакіі

UPD2: Тым, хто быў на мяжы са Славакіяй, атрымалася пакінуць Украіну праз Венгрыю