Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Менскі ўрбаністычны

Логотип телеграм канала @minskurban — Менскі ўрбаністычны М
Логотип телеграм канала @minskurban — Менскі ўрбаністычны
Адрес канала: @minskurban
Категории: Интерьер и дизайн
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.01K
Описание канала:

Канал Менскай урбаністычнай платформы
https://www.mienskurban.space
instagram.com/miensk_urban_platform
youtube.com/MinskUrbanPlatform
fb.com/mienskurban
Наш бот дапаможа:
знайсці адказы на пытанні
звязацца з камандай Платформы
@Miensk_urban_bot

Рейтинги и Отзывы

4.00

2 отзыва

Оценить канал minskurban и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 3

2022-06-10 14:01:53
Stede Hill. Кент, Велікабрытанія

Воданапорная вежа 1908 года пабудовы стала часткай новага прыватнага жылога дома. Старая вежа знаходзілася на тэрыторыі ўчастка зямлі, які цяперашнія гаспадары набылі для пабудовы ўласнага дома. Уладальнікі вырашылі не зносіць вежу, а ўключыць яе ў праект будучага катэджа. Да арыгінальнай канструкцыі было прыбудавана сучаснае дапаўненне ў выглядзе жылога паверха з кухняй і гасцінай.

Гэты падыход нам імпануе. Воданапорныя вежы накладваюць абмежаванні на варыянты будучыні іх выкарыстання з-за сваіх памераў. Акуратнае ўключэнне іх у новыя аб'екты дазваляе захаваць арыгінальную пабудову, адчыняючы пры гэтым больш магчымасцяў эксплуатацыі. Але варта адзначыць, што ў падобных выпадках варта вельмі тонка падыходзіць да праектавання, каб атрыманы аб'ект выглядаў збалансавана і комплексна.
164 views11:01
Открыть/Комментировать
2022-06-10 14:01:17
Назіральная пляцоўка. Вільяндзі, Эстонія

Вільяндзіская цагляная воданапорная вежа была пабудавана ў 1911 годзе і выкарыстоўвалася па прызначэнні 50 гадоў. Пазней вежа была закансерваваная і толькі ў 2001 годзе было прынята рашэнне змяніць яе ў турыстычную кропку прыцягнення. У сучаснай вежы размяшчаецца музей а таксама назіральная пляцоўка з панарамай горада і наваколля. Гістарычны від вежы быў захаваны.

Пераўтварэнне такіх пабудоў у турыстычны аб'ект —даволі папулярнае рашэнне, але нам такі падыход здаецца некалькі вузканакіраваным і дарэчным толькі ў гістарычным асяроддзі. Музейна-гістарычная накіраванасць не спрыяе ўстойліваму і раўнамернаму карыстанню аб'ектам, а ўлічваючы размяшчэнне мінскай вежы, такога кшталту функцыя і зусім не здаецца прыдатнай.
165 views11:01
Открыть/Комментировать
2022-06-10 14:01:00
Public Folly. Шэньян, Кітай

Воданапорная вежа ва ўніверсітэцкім гарадку ваеннага завода. Вежа пераўтворана ў грамадскі цэнтр, які стаў цэнтрам жылога квартала кампуса. Канструкцыя вежы была дапоўнена ўстаўкамі, якія пашыраюць унутраную прастору і запускаюць дадатковае дзённае святло ў інтэр'ер. Архітэктары пайшлі па шляху злучэння гістарычнага аблічча з кантраснымі сучаснымі і ў той жа час функцыянальнымі элементамі.

Такое вырашэнне, якое асвяжае арыгінальную задуму, здаецца нам вельмі прыдатным студэнцкаму кампусу. Наколькі дарэчны такі падыход пры працы з менскай вежай залежыць ад функцыі, якую яна будзе выконваць у будучыні.
175 views11:01
Открыть/Комментировать
2022-06-10 14:00:50 Шматпакутная воданапорная вежа на праспекце Жукава ў Менску выстаўлена на продаж

Пабудова 1910 года з'яўляецца ўнікальным узорам неагатычнай архітэктуры, прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У мінулым вежа забяспечвала вадой бальнічныя карпусы, паравознае дэпо і станцыі, далейшы ж яе лёс трэба будзе вызначыць будучаму ўладальніку.

Каманда Менскай урбаністычнай платформы вырашыла паглядзець, як з падобнымі аб'ектамі паступаюць у розных гарадах свету, і ацаніць гэтыя практыкі
194 views11:00
Открыть/Комментировать
2022-06-09 10:47:46
Засталося 4 дні, каб падаць заяўку і атрымаць дапамогу для вашай суседскай супольнасці!

Што каманда Менскай урбаністычная платформы можа зрабіць для вас?

Зладзім індывідуальную кансультацыю з нашымі экспертамі і эксперткамі ў сферы ўрбаністыкі

Падрабязна разбяром ваш праект добраўпарадкавання: накіруем на патрэбныя рэсурсы, прааналізуем бюджэт, пракансультуем у выбары матэрыялаў і месцазнаходжання новых аб’ектаў, падзелімся ўласнымі меркаваннямі наконт аптымізацыі плана і рэарганізацыі вашага двара

Зарыентуем, з чаго пачынаць канструктыўнае сяброўскае камунікаванне з суседзямі ды суседкамі

Дапаможам разабрацца з нарматыўнымі дакументамі, якія неабходна ўлічваць у вашым праекце

Дапамогу мы аказваем бескаштоўна

Пакінуць заяўку можна тут: https://forms.gle/arPvTetAbMjaJUWY9
280 viewsedited  07:47
Открыть/Комментировать
2022-06-08 15:23:49 «Минск-Новости» паведамляюць, што ў Партызанскім раёне сталіцы плануюць абсталяваць экатрапу з магчымасцю прайсці частку маршруту басанож. Прадугледжаны і парэнчы, што, як упэўнена адміністрацыя раёна, дапаможа атрымаць новы тактыльны вопыт і наведвальнікам з парушэннем зроку.

Каманда Менскай ўрбаністычная платформы заўсёды падтрымлівае ідэі добраўпардкавання і догляду за зялёнымі кропакамі гораду, асабліва калі яны ўлічваюць патрэбы ўразлівых групаў. Але такія вырашэнні павінны быць якасна спраектаваны, паўмеры ў такім выпадку зусім не падыходзяць.

У артыкуле мы не знайшлі праекту добраўпарадкавання, таму мы прапануем нашыя нататкі наконт таго, што важна не ўпусціць пры рэалізацыі падобных праектаў .

Каб узбагаціць якасны інклюзіўны досвед карыстання экасцежкай, нядосыць забяспечыць парэнчамі толькі яе частку. Важна падумаць аб усім працэсе карыстання аб'ектам: ад моманту, як і дзе чалавек з парушэннямі зроку даведаецца пра яе, як на яе трапляе і да моманту выхаду са сцежкі.

Важна забяспечыць магчымасць самастойнага незалежнага карыстання без неабходнасці старонняй дапамогі. Пры такім падыходзе ў праекце з'явіцца мноства новых элементаў: тактыльныя паказальнікі і карты, інфармацыйныя пано, як на ўваходах, так і ў месцах назірання за прыродай, гукавыя дэманстрацыі і даведнікі, тактыльныя стужкі, якія асістуюць пры пошуку маршруту. Абагацяць досвед духмяныя травы і хмызнякі, размешчаныя на ўзроўні дасяжнасці, што дазволіць наведвальнікам з парушэннямі зроку вывучыць навакольны парк з дапамогай тактыльных і нюхавых рэцэптараў.

Для большай інклюзіўнасці варта паклапаціцца і аб наведвальніках з парушэннямі апорна-рухальнага апарата - гаворка ідзе аб перавазе роўных паверхняў для спацыраў, мінімізацыі колькасці прыступак, разнастайнасці лаваў і месцаў адпачынку, прыстасаваных для людзей з рознымі патрэбамі. Таблічкі з інфармацыяй, напісанай простай мовай, дапоўненыя ілюстрацыямі, зробяць месца зручнейшым для яшчэ большай колькасці ўразлівых наведвальнікаў.

Падзел дзіцячых пляцовак па ўзростах — папулярнае вырашэнне, але не варта ігнараваць арганізацыю пляцовак, якія падыходзяць для розных узроставых груп адначасова. Гэта будзе карысным для бацькоў з некалькімі дзецьмі рознага ўзросту, а таксама дапаможа дзецям, якія маюць зносіны ў дзіцячых садках і школах у асноўным з аднагодкамі, навучыцца сацыялізавацца і сярод дзяцей розных узростаў. Гэта могуць быць проста лужайка для адпачынку, элементы геапластыкі ці проста абсталяванне, не прывязанае да ўзросту.

Экалагічнасць сцежкі падтрымаюць канструктыўныя вырашэнні ў выглядзе насцілаў ці памостаў, дзякуючы якім можа быць мінімізаваны ўплыў на прыроду. Павага да біяразнастайнасці і да натуральных прыродных працэсаў (тут мы маем на ўвазе невыкошванне травы, захаванне сталых дрэў і г.д.) таксама зробіць месца больш экалагічным.

Застаецца спадзявацца, што ў адміністрацыі раёна прапаведуюць падобныя каштоўнасці і падыходы да праектавання грамадскіх прастораў.
301 views12:23
Открыть/Комментировать
2022-05-24 10:03:45 Наўздагон папярэдняму пасту пра крыж і танк пасярод кальцавой развязкі ў Полацку нам пішуць: «Спрашивают — это уже прорыв в наше то время :)».

З падзякай за гэты каментар разважаем, наколькі запрашэнне абраць з двух варыянтаў — гэта прарыў, і што можа зрабіць сітуацыю больш падобнай на выбар.

Звычайна ў партысіпатыўным планаванні запыт на думкі гараджан ці запрашэнне да дыскусіі накіраваны на павышэнне якасці рашэнняў. Кіраўнікі, мэнэджэры, планавальнікі могуць бачыць больш рознабакова сітуацыю і паглыбляцца ў праблему і, як вынік, прапаноўваць больш адпаведныя і чутлівыя да канкрэтнага месца і запытаў насельніцтва рашэнні задач.

У той жа час, партысіпатыўныя інструменты, такія як, напрыклад, апытанкі, выкарыстоўваюцца таксама дзеля падтрымкі і падвышення грамадзянскай легітымнасці розных рашэнняў ці праектаў. Удзел грамадзян (ці яго бачнасць) служаць розным мэтам.

Вядома, полацкі кейс далёкі ад дэмакратычнага працэсу прыняцця рашэнняў, дзе думка гараджан сапраўды можа змяніць нечыя планы. У гэтым выпадку адміністрацыя запытваецца ў гараджан, пасля таго як:
1. было абрана што ўпрыгожваць;
2. было абрана дзе ўпрыгожваць;
3. былі распрацаваны 2 варыянты упрыгожвання.

Аднак, калі ўжо ўпраўленцам цікавая думка гараджан — яе варта збіраць такім чынам, каб не выклікаць у людзей страх. Пакідаць каментары да паста афіцыйнай асобы пад сваім нікам у Інстаграме ў Беларусі 2022, нажаль, страшнавата. Нядзіўна, што пры 750 падабайках ніводнага каментара там не з’явілася (не думаем, што ў прыват дзяржслужбоўцу даслалі нашмат больш адказаў).

Можна, напрыклад, пакінуць спасылку на ананімную гугл-форму для апытання — і даведацца, што людзі сапраўды думаюць пра наяўныя варыянты з крыжом і танкам. Нават калі вынікі апытання не публікаваць — проста для ўласнай абазнанасці ў тэме. Такое бяспечнае для ўлады «абмеркаванне» адпавядае ніжэйшаму ўзроўню лесвіцы партысіпацыі Шэры Арштэйн — маніпуляванню. Што тычыцца наяўных двух варыянтаў, то абодва хутчэй транслююць ідэалогію, чым упрыгожваюць асяроддзе.

Разам з тым, у прапанове гараджанам выказацца ёсць калі не прарыў, то пазітыўны знак. Сістэма прынамсі спрабуе падавацца блізкай да гараджан, дэмакратычнай, адкрытай да крытыкі і удзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў. Гэта збольшага імітацыя, але — fake it till you make it. Каб пасадоўцы навучыліся слухаць, трэба гаварыць — а значыць, полацкі кейс дае нагоду выказаць меркаванні. Калі ёсць магчымасць удзельнічаць, якой бы недасканалай яна не была, трэба казаць кіраўнікам, што мы думаем наконт прапаноў. У гэтым і іншых падобных выпадках.
701 viewsedited  07:03
Открыть/Комментировать
2022-05-22 18:48:32 У Полацку, які ў хуткім часе плануе святкаваць свае 1160-годдзе, адміністрацыя прапануе гараджанам і гараджанкам абраць падарунак гораду на юбілей — з двух варыянтаў абнаўлення кальцавой развязкі. Прыемна, што гараджан запрашаюць да выбару. Сам запрапанаваны выбар, аднак, выклікае шэраг пытанняў .

Паперш, метафарычнасць выбара паміж танкам з зоркай і крыжом у беларускім кантэксце зашкальвае (адзін з такіх варыянтаў і павінен з’явіцца ў цэнтры кальца). Але калі б нават там з’явілася абстрактная сучасная скульптура, хапае і іншых пытанняў.

Дапусцім, можна зразумець практыку прызначаць рэканструкцыі і дабраўпарадкаванне да знакавых дат — відавочна, у Беларусі ёсць сур’ёзныя перашкоды займацца гэтым рэгулярна, без святочных нагод.

Але ці менавіта развязку варта рабіць «визуально более стильной и привлекательной» на юбілей гораду з тысячагадовай гісторыяй і цікавай забудовай?

Чаму тое, што пабачаць кіроўцы амаль за мяжой самога Полацка, ставіцца ў прыярытэт адносна таго, што самі гараджане бачаць і/або выкарыстоўваюць штодзённа?

Сімптаматычна, што абодва прапанаваныя варыянты не прадугледжваюць, што сама прастора ў цэнтры кальца стане даступнай для пешаходаў.

Дапусцім, мова ідзе пра «асалоду для вачэй». Традыцыя ставіць «стелы», таталітарныя клумбы і танкі пашырана ў Беларусі яшчэ з савецкіх часоў. Няма сумневу, што полацкая кальцавая развязка — гэта прыклад асноўнай на сёння ўрбаністычнай традыцыі, якая захоўваецца, а то і аднаўляецца ў Беларусі. У рамках гэтай традыцыі размеркаванне мармуровай крышкі і граніта нашмат важней за эстэтычныя прэферэнцыі і чаканні гараджан. Але, мабыць, камусьці ўсё ж падабаюцца прадстаўленыя варыянты? Хочам пачуць вашы думкі пра тое, што крыж, зорка і танк павінны данесьці, і каму — гараджанам, гасцям горада?

Звярніце ўвагу — глава адміністрыці Ігар Маркавіч піша: «Окончательное решение должно быть принято совместно с полочанами. Оставляйте комментарии, пишите в личку. До конца мая постараемся определиться с вариантом».

Запрашаем палачан ды іншых жыхара_к Беларусі падзяліцца са спадаром Ігарам сваім меркаваннем пра гэты канкрэтны выбар да пра традыцыю ў цэлым.

Спасылка на пост: https://www.instagram.com/p/Cd070ALMfYR/.
173 viewsedited  15:48
Открыть/Комментировать
2022-05-17 17:24:01 Добрая навіна!

У Менску з 1-га чэрвеня існуючы тралейбусны маршрут №22 (Карастаянавай – Якуба Коласа) будзе падоўжаны ад пл. Якуба Коласа ажно да ДС «Лошыца-2».

Так маршрут №22 атрымае павялічаны пасажырапаток, а тралейбусы з аўтаномным ходам — годнае прымяненне.

Многія звяртаюць увагу на тое, што новаўвядзенне азначае і вяртанне тралейбусаў на праспект Незалежнасці, дзе іх не было з 2002 года.

Спадзяемся, што разам з новымі маршрутамі ў Менску будуць з'яўляцца і новыя тралейбусы: з 2016-га года колькасць хадавых машын у тралейбусным парку горада скарацілася прыблізна на 220 адзінак (каля 20%).
277 views14:24
Открыть/Комментировать
2022-05-13 13:39:51
Шукаем тых, каму патрэбная дваровая экспертная дапамога!

Сябры і сяброўкі, Менская ўрбаністычная платформа радая паведаміць, што мы адкрываем збор заявак ад тых дваровых супольнасцяў і актывістаў, якім патрэбная нашая дапамога*.

— Вы хочаце пераабсталяваць дзіцячую пляцоўку ў сваім двары, але вы не архітэктар_ка і не ведаеце, як гэта зрабіць?
— Вы даўно марыце пра сучаснае азеляненне ў двары, але не ведаеце, што можна пасадзіць на кветніку, апроч памяранцавых аксамітак?
— Ваша суседская супольнасць марыць пра экалагічныя адносіны, але штосьці не атрымліваецца?

Мы паспрабуем вам дапамагчы! Пакіньце заяўку ў гугл-форме і коратка апішыце сваю праблему. Нашыя калегі і эксперты з урбаністычнай галіны разгледзяць ваш запыт і правядуць індывідуальную кансультацыю. Дэталі — ў апісанні гугл-формы.

*Дапамогу мы аказваем задарма

Спасылка на форму для заяўкі: https://forms.gle/arPvTetAbMjaJUWY9
Дэдлайн: 12 чэрвеня.
791 viewsedited  10:39
Открыть/Комментировать