Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Добрая навіна! У Менску з 1-га чэрвеня існуючы тралейбусны | Менскі ўрбаністычны

Добрая навіна!

У Менску з 1-га чэрвеня існуючы тралейбусны маршрут №22 (Карастаянавай – Якуба Коласа) будзе падоўжаны ад пл. Якуба Коласа ажно да ДС «Лошыца-2».

Так маршрут №22 атрымае павялічаны пасажырапаток, а тралейбусы з аўтаномным ходам — годнае прымяненне.

Многія звяртаюць увагу на тое, што новаўвядзенне азначае і вяртанне тралейбусаў на праспект Незалежнасці, дзе іх не было з 2002 года.

Спадзяемся, што разам з новымі маршрутамі ў Менску будуць з'яўляцца і новыя тралейбусы: з 2016-га года колькасць хадавых машын у тралейбусным парку горада скарацілася прыблізна на 220 адзінак (каля 20%).