2022-03-02 02:08:39
Як змагаюцца беларусы: пад акупацый, у свеце, ва Украіне.
Усё, спадарства, адрынаем пачуццё віны, адрынаем сорам. Зараз не да іх, яны бясплённыя. Успамінаем, што мы БЕЛАРУСЫ, якія замагаюцца з лукашэкам. Змагаемся даўно, змагаемся зараз і будзем змагацца да перамогі. Да нашай перамогі – агульнай з усімі, хто прагне свабоды.
З большага тое, што я тут сабраў, вы ўсе ведаеце. Ведаеце і выкарыстоўваеце.
Але гэты тэкст ня толькі для нас.
Я б вельмі хацеў, каб яго пабачыла як мага больш людзей па-за межамі Беларусі. Каб ведалі, што беларусы не “спяць”, а змагаюцца. Таму прашу: калі я нешта прапусьціў – дадавайце ў каментах; калі лічыце, што варта распаўсюдзіць – распаўсюджвайце!
Беларусы змагаюцца на трох франтах: унутры краіны, у выгнанні і ва Украіне.
Што зараз адбываецца ў Беларусі, дзе выпалена грамадзянская супольнасць, дзе вынішчаныя незалежныя СМІ, дзе ўвогуле няма закону і існуе толькі гвалт-пераслед беларусах з боку ўнутраных воскаў, КДБ, АМОНу ды ГУБАЗіку:
1. Беларусы выходзяць на вулічны пратэсты, хаця і разумеюць, што праз гэта могуць згубіць здароўе і/ці волю.
2. Беларусы распаўсюджваюць праўдзівую інфармацыю аб тым, што адбываецца ва Украіне – і ўлёткамі, і ў сеціве, і сярод знаёмых.
3. Беларусы ствараюць петыцыі, каб ціснуць на што можна, хаця і разумеюць, што праз гэта да іх можа прыйсці КДБ.
4. Беларусы збіраюць і дзеляцца інфармацыяй аб перасоўванні варожай тэхнікі па сваёй тэрыторыі, каб украінцы ведалі, што і калі можа ствараць ім пагрозу.
5. Беларусы робяць дыверсіі на чыгунцы – як у сеціве, так і непасрэдна на рэйках.
Што беларусы робяць у суседніх краіных, дзе ад іх пачынаюсь адварочвацца, нягледзячы на тое, што беларусы змагаюцца з лукашэнкам:
1. Беларусы разам з іншымі народамі выходзяць на вуліцы еўрапескіх гарадоў, каб ціснуць на ўрады тых краін.
2. Беларусы данацяць на патрэбы ўкраінскай арміі і украінскага народу.
3. Беларусы збіраюць гуманітарную дапамогу (адзенне, медыкаменты, прадукты) для тых, хто ва Украіне, і тых, хто быў вымушаны эвакуявацца з яе.
4. Беларусы арганізацыйна дапамагаюць тым, хто быў вымушаны з’ехаць з Украіны (ад пошуку неабходнай інфармацыі да прадастаўлення кватэр).
5. Беларусы ўдзельнічаюць у інфармацыйнай і кібер-вайне супраць расейскіх акупантаў.
Што робяць беларусы ва Украіне, дзе проста беларускі пашпарт ужо можа з’явіцца нагодай на візіта ў СБУ:
1. Гэта ізноў жа данаты.
2. Гэта розная валантэрства – ад здачы крыві да пляцення сетак.
3. Праца ва інфармацыйнай прасторы і кібер-вайна.
4. Беларусы ўліваюцца ў склад узброенных сіл Украіны:
першае іншаземнае падраздзяленне ва ўкраинскай арміі б
еларуская націянальная рота (з ветэранаў АТА, “Белага легіёна” і іншых неабыякавых беларусаў).
Між тым, беларусы маглі б зрабіць болей. Але ёсьць шэраг перашкод, у прыватнасці, амаль немагчыма ўехаць на тэрыторыю Украіны з беларускімі нумарамі і з пашпартам грамадзяніна Беларусі складана увайсці ў склад тэрытарыяльнай абароны.
Што яшчэ?
2.0K viewsedited 23:08