Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ

Логотип телеграм канала @belaruspolls — ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ Ш
Логотип телеграм канала @belaruspolls — ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ
Адрес канала: @belaruspolls
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 2.29K
Описание канала:

Канал пра беларускую сацыялогію. Вядзе старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў.
Сайт з незалежнымі сацыялагічнымі дадзенымі 👉 https://belaruspolls.org

Рейтинги и Отзывы

2.33

3 отзыва

Оценить канал belaruspolls и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

2

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 16

2021-10-04 16:53:11 Зрабіў невялікі артыкул аб тым, што менавіта мяне зацікавіла ў 5-й хвалі Chatham House. Калі коратка – падтрымка пратэстаў усё ж не здзьмуваецца, людзі стамляюцца ад супраць стаяння і ім вельмі трывожна, гвалт – непрымальны для грамадства, інстытуцыянальны давер працягвае скарачацца…

Больш падрабязна – па спасылцы.

#ChathamHouse #пратэсты
4.3K viewsedited  13:53
Открыть/Комментировать
2021-10-03 20:29:43 Если кто-то интересуется динамикой информационного пространства Беларуси, особенно положением дел в Ютубе, по наводке Сержа Харитонова рекомендую сентябрьский обзор Инфополиси - http://www.infopolicy.biz/?p=18008

#медыя
3.0K viewsedited  17:29
Открыть/Комментировать
2021-10-03 13:01:16 Зараз часцяком прыходзіцца чуць пра «савецкасць» беларусаў. Багатая тэма, бо зусім не бясспрэчная.

З гэтай нагоды хачу падзяліцца спасылкамі на справаздачы па двум даследванням. Адно 2017 году, другое – 2020.

У чым цікавасць першага – яно аспрэчвае тэзіс аб тым, што савецкая ідэнтычнасць паступова знікае. Што асабліва карысна, дадзеныя прыводзяцца ў дынаміцы (з 2003 г. па 2016 г.). Але тут трэба звярнуць увагу на тое, што пытанні тычацца не менавіта асабістай ідэнтычнасці, а адчування блізкасці да «савецкага народу». Падаецца, гэта больш абстрактная і не такая моцная рэч, як персанальная ідэнтычнасць. То проста заўвага, даследаванне само па сабе цікавае, вельмі раю: https://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2017/11/06/novye-sovetskie-belarusy-harakteristiki-i-rasprostranennost.html .

Другое даследаванне – падаецца, пакуль апошняе па такой тэматыцы, якое б было зроблена на класічнай рэспубліканскай выбарцы. Між іншым, тым і асабліва цікавае – рабілася на пярэдадні лета 2020 г. На што раю звярнуць увагу. Там есць апісанне чатырох сегментаў беларускага грамадства («свядомыя», «савецкія», «абыякавыя», «канформныя»), праз якія можна больш грунтоўна разумееш пра падзел грамадства з пункту гледжання ці то да пратэсту, ці то да ўладаў. Вось спасылка – https://budzma.by/upload/medialibrary/f6a/f6aaee2efac71f1d5bfb88a806451410.pdf .

Сёння нядзеля, ёсць час пачытаць. )

#ідэнтычнасць #ЦЕТ
3.4K viewsedited  10:01
Открыть/Комментировать
2021-10-03 02:48:30 У прынцыпе, фармат каналу не прадугледжвае… Але пасля выступу на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі мне задалі пытанне — «Вопрос — уже есть какой то общий аналитический консенсус, что это революция (ГК – падзеі ў Беларусі 2020-21 гг.). И какие ключевые аргументы в его пользу? » Падаецца, яно вартае таго, каб больш шырока падзяліцца адказам на яго (адказ на рускай, бо пытанне было на ёй):

По поводу революции. Пока очень лапидарно.

Социальная революция – это скачкообразное и кардинальное изменение устройства общества, обычно связанное с разрешением противоречия между уровнем развития социально-экономических основ общества и политическим форматом его функционирования.

В нашем случае мы имеем отчетливое противоречие между процессом становления информационного общества на базе цифровой экономики, с одной стороны, с другой – контрэволюционный политический режим, регрессирующий с модерно-советского уровня до традиционалистко-монархического. Для понимания масштабов происходящего к этому процессу следует добавить мотивы национально-освободительного движения, связанного с актуализацией вопросов защиты суверенитета страны и реконструирования чувства национального единства.

Представляется, особенностью беларусской ситуации является последовательное наращивание темпов социальной динамики в ходе трех периодов ситуационной эскалации, – 1. пандемико-экзистенциальный, 2. предэлекторально-гражданственный, 3. (пост)электорально-этический, – в ходе каждого из которых происходит как увеличение степени субъективации общества (большей его половины – ценностно-мотивированного авангарда и сочувствующих ему групп населения), так и его функциональной мобилизации на базе использования горизонтально-сетевых инструментов и моделей солидаризации.

Промежуточными результатами этих начальных этапов стали:

1. осознание авангардом общества своих масштабов, ценностей, целей (субъективация по Фуко или переход из состояния «класса в себе» в «класс для себя» по Марксу) и убедительная демонстрация этого как себе, так и внешним субъектам;

2. переформатирование и принятие (в результате распределенной коллективной травмы «архипелага Окрестина») нового, эмоционально насыщенного и остро значимого образа нации со значительной морально-этической составляющей;

3. формирование горизонтальных информационно-коммуникационно-организационных систем, снимающих территориальные ограничения и замещающих-дублирующих государственные структуры (экоситема новых прото-институтов);

4. наглядная десакрализация и делегитимация существующего политического режима, формирование запроса на новую систему взаимоотношений в рамках триады «индивид – институты – власть».

Сейчас мы находимся на этапе контрреволюции, когда режим прикладывает все усилия как для возвращения контроля над эволюцией экономического пространства (процессами и структурами), так и для уничтожения любых проявлений горизонтальной социальности (от традиционных институциональных структур гражданского общества до любых проявлений солидарности и самоорганизации). Результативность таких усилий видится сомнительной по следующим причинам: а) отсутствие исторических перспектив, б) отсутствие существенной внешней поддержки, в) отсутствие ресурсов, прежде всего социальных и кадровых.

***

Пакуль так, але пэўна мушу раскрыць у якімсьці артыкуле.

#пратэсты
3.1K viewsedited  23:48
Открыть/Комментировать
2021-10-02 12:54:42 Колькі дзён таму Рыгор Астапеня зрабіў прэзентацыю дадзеных пятай хвалі даследавання Chatham House. Дадзеныя будуць выкладзеныя ў вольны доступ на наступным тыдні, але ўжо зараз іх пачалі абмяркоўваць у сеціве. І па некаторых абмеркаваннях бачна, што людзі ўсё ж не вельмі разумеюць, як працаваць з дадзенымі сацыялагічных даследаванняў.

Што мушу сказаць – калі глядзіце справаздачу ці прэзентацыю даследавання, не пераскоквайце фармулёўкі пытанняў, чытайце іх уважліва. Чытайце нават тое (мо нават і перш за ўсё), што ў двукоссях ці ў дужках. Гэта вельмі важна. Інакш вы ў лічбах убачыце ня тое, што ёсьць там, а тое, што ёсьць у вас у галаве.

Далей. Калі вы працуеце з сацыялагічнымі дадзенымі, заўсёды – ЗАЎСЁДЫ – трэба адразу звяртаць увагу на наступныя моманты:
- каго апытвалі (кім ёсьць выбарка, каго яна рэпрэзентуе)
- як апытвалі (то бок метад збору інфармацыі),
- калі апытвалі (што была за сітуацыя пад час апытання і ці адбылося нешта з таго часу ўзрушальнае).

Таму: гарадское насельніцтва (гэта амаль 80% насельніцтва Беларусі), ан-лайн апытанне (82,5% беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам штодзённа), 23 ліпеня – 3 жніўня (амаль два месяцы прайшло).

А адносна асобнага артыкулу па лічбах Chatham House – робіцца. У панядзелак будзе выкладзена зацемка пра тое, што там найбольш цікавае, на мой погляд.

#ChathamHouse #методыка
3.0K viewsedited  09:54
Открыть/Комментировать
2021-10-01 21:26:17
Верасень скончыўся - падводзім вынікі па мігрантах на двух межах.

#мігранты
3.0K viewsedited  18:26
Открыть/Комментировать
2021-09-30 13:17:47 Падкасты. Менавіта для мяне яны пакуль застаюцца даволі новым фарматам, не да канца засвоеным. Між тым, развіваемся, засвойваем і падкасты.
Гэтым разам паразмаўлялі з Яўгенам Меркісам. Падаецца, нешта атрымалася!

(тут)

#ЦНІ
3.4K viewsedited  10:17
Открыть/Комментировать
2021-09-29 18:40:27
Складаецца ўражанне, што ўлады намагаюцца ўсё больш ціснуць, але сітуацыя ўсё менш ім падпарадкаваная.

Учора дзве смерці, якіх не мусіла быць. Сёння чарговы «афіцыйны» рэкорд кавіднай смяротнасці – 15 чалавек. Дадам, што адным з памерлых быў затрыманы за БЧБ-сцяг вязень, які захварэў на карону ў пастарунку, адкуль яго і адвезлі ў лякарню. Палякі сёння затрымалі рэкордную колькасць парушальнікаў мяжы, дый на літоўскай мяжы сёння вераснёўскі рэкорд…

Гвалт, хвароба, мігранты… Нічому рады не могуць даць.

#мігранты
14.5K viewsedited  15:40
Открыть/Комментировать
2021-09-28 15:01:23 Агульным месцам у беларускай інфармацыйнай прасторы сталі меркаванні аб татальным недахопе сацыялагічных дадзеных. Тым каштоўней тое, што ўсё ж робіцца. Напрыклад, камандай праекта Народнае апытанне. Сёння яны выклалі на сваім ТГ-канале дадзеныя па апошняй хвалі (https://t.me/narodny_opros/60).

Перад тым, як звярнуць увагу на лічбы, што хачу сказаць:

- абмежаванне Народнага апытання (пра што яны самі шчыра кажуць) – гэта засяроджанасць на пратэстовай аўдыторыі. Так, з аднаго боку, гэта недахоп. З другога – гэта проста спецыфіка выбракі. І калі трымаць у галаве, каго дадзеныя тычацца, то з гэтым можна працаваць;

- перавага Народнага апытання – маніторынгавы рэжым. Я заўсёды кажу, што асобная лічба каштуе значна меней, чым часавыя рады. А ў Народнага апытання яны ёсьць.

Далёка ў высновы даследвання я не пайду, гэта можна і самастойна паглядзець. А вось галоўны вывад прывяду – беларусы сталі больш разлічваць на сябе, а найбольш эфектыўнай формай пратэсту назвалі страйк.

P.S. Нагадаю яшчэ раз – гэта меркаванні збольшага накіраванай на пратэсты часткі грамадства.

#Народнае_апытанне #пратэсты
5.5K viewsedited  12:01
Открыть/Комментировать
2021-09-27 11:15:03 Калі хто раптам не заўважыў…

На мінулым тыдні ў сеціве з’явілася справаздача Baltic Internet Policy Initiative па анлайн-апытанню, што яны праводзілі ў Беларусі па кавіднай тэматыцы. Тая справаздача па-англійску, а сціслыя вынікі на рускай мове выклала Zerkalo, Пэўна, галоўная лічба гэтага даследвання – 59% апытаных адказалі, што не гатовыя вакцыянавацца (https://news.zerkalo.io/life/3397.html?tg).

Адное што б дадаў. Напрыканцы зацемкі Zerkalo зазначае, што па дадзеных Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі “42,8% белорусов отрицательно относятся к вакцинации от коронавируса”. На што тут трэба звярнуць увагу:

1. Розная выбарка. BIPI рабілі анлайн-апытанне, а ІС – класічнае афлайнавае. То бок першыя кажуць толькі пра абінтарнэчаных беларусах, ІС – пра ўсіх. Маем розніцу, хай невялікую (прынамсі, нагадаю, што штодзённа інтэрнэтам карыстаюцца болей за 82% беларусаў), але яна ёсць.

2. Розныя тэрміны. Інстытут рабіў даследаванне ў сакавіку, BIPI – у жніўні. Такім чынам маем лаг у колькі месяцаў, праз што пастроі могуць змяніцца вельмі адчувальна.

3. Розныя фармулёўкі пытанняў. ІС пытаецца аб адносінах да вакцынацыі, што ёсць абстрактным пытаннем. BIPI пытаецца пра канкрэтныя ўстаноўкі – ці гатовы чалавек вакцыянавацца. Зразумела, пытанні звязаныя паміж сабой, але яны крышачку аб розным. Бо можна прыязна ставіцца да прышчэпак наогул, але не збірацца вакцыянавацца праз супрацьпаказанні ці спадзеў на анціцелы пасля хваробы. І наадварот – да прышчэпак як такіх ставіцца хучэй адмоўна, але падчас пандэміі вырашыць прышчэпку ўсё ж зрабіць

Я гэта ўсё не столькі пра канкрэтную зацемку ці менавіта пра гэтыя лічбы. Тыя тры пункты, што напісаў, на іх трэба звяртаць увагу пры параўнанні любых дадзеных.

#кавід
4.5K viewsedited  08:15
Открыть/Комментировать