Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ

Логотип телеграм канала @belaruspolls — ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ Ш
Логотип телеграм канала @belaruspolls — ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ
Адрес канала: @belaruspolls
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 2.29K
Описание канала:

Канал пра беларускую сацыялогію. Вядзе старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў.
Сайт з незалежнымі сацыялагічнымі дадзенымі 👉 https://belaruspolls.org

Рейтинги и Отзывы

2.33

3 отзыва

Оценить канал belaruspolls и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

2

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 14

2021-10-18 14:08:28 Не па тэме каналу, але ж...

Цікава. Сайт з мапай дваровых чатаў dze.chat прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Я разумею, як тэарэтычна можна фарміраваннем назваць чат - там ёсьць людзі, якія падпісаныя, якія неяк удзельнічаюць.
Але як фарміраваннем можа быць сайт? Усе адзначаныя на мапе двараыя чаты - сттруктурныя адзінкі экстрэмісцкага фарміравання? Удзельнікі усіх чатаў, што адміны дзечата адзначаць на мапе - экстрэмісты і да 7 гадоў?

Дурдом. Але нам не прызвычайвацца...
Адное што - вось бы адміны на мапу і губопікаўскі тг-канал унеслі!
649 views11:08
Открыть/Комментировать
2021-10-18 13:14:56
З дапамогай добразычлівых людзей знайшлася статыстыка па затрыманню мігрантаў на беларуска-латышскай мяжы. Зараз во дадаў яе ў тыднёвую справаздачу. Праз які час падаб'ю інфармацыю за мінулыя месяцы.

Статыстыку па мінулых тыднях можна знайсці па хэштэгу #мігранты.
993 views10:14
Открыть/Комментировать
2021-10-16 17:25:34 Спадарства, калі хто яшчэ не бачыў - вось прэзентацыя даследавання "Медиапотребление и медиаграмотность в Беларуси в августе 2021".

Нажаль, саму справаздачу знайсці не сталася.
2.0K views14:25
Открыть/Комментировать
2021-10-14 19:57:24
Мы ўсе зараз назіраем уздым захворванняў на COVID-19 – ідзе чарговая пандэмічная хваля. З гэтай нагоды раю пазнаёміцца з адным з самых свежых – сярод дасяжных – даследаванняў па гэтай тэме: «Восприятие ситуации с COVID-19 и отношение к вакцинам».

Так, дадзеныя ў справаздачы толькі за сакавік – але ўжо тады на COVID-19 перахварэўшы былі больш за палову гарадскога насельніцтва краіны (22% – са спраўджаным дыягназам, 36% – упэўненыя ў захворванні, але без дыягназу).

Звярніце ўвагу на дынаміку, як змяняліся розныя лічбы з часам… І падумайце аб тым, што лепш за ўсіх Ваша здароўе Вы абароніце толькі самі. Улада і дзяржава тут не дапаможцы.

#кавід
2.0K viewsedited  16:57
Открыть/Комментировать
2021-10-13 16:10:08 О, Рыгор Астапеня выклаў справаздачы па 5-й хвалі Чатэм Хауса!
3.7K views13:10
Открыть/Комментировать
2021-10-13 15:10:53 Спадарства, пакуль няма АФІЦЫЙНАЙ інфармацыі ад Саўміну (бо мары ГУБАЗіКу, якім ужо колькі месяцаў, гэта пакуль не афіцыйная інфармацыя), раю пазнаёміцца з цыклам даследаванняў аб тым, чым быў і ёсць тэлеграм-чаты ў беларускім варыянце.

Увага: з Беларусі спасылкі даступныя праз VPN

Мессенджер Telegram как средство коммуникации и самоорганизации в ситуации политического кризиса в Беларуси

Локальные телеграм-группы (чаты) летом-осенью 2020 года: динамика активности и содержание коммуникации

Локальные телеграм-группы (чаты) в ноябре-декабре 2020 года: изменения в повестке и региональные отличия

Локальные телеграм-группы (чаты) в январе-мае 2021 года

#медыя
2.6K views12:10
Открыть/Комментировать
2021-10-12 19:34:17 ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ pinned « Што адбываецца з беларускім грамадствам? Праз пару хвілін пачнецца гутарка Генадзя Коршунава і Паўла Данэйкі з Алесем Ганчаронкам. Наколькі сур’ёзны раскол сярод беларусаў: ці змогуць прымірыцца прыхільнікі пераменаў і рэжыму, чаго хоча нейтральная частка…»
16:34
Открыть/Комментировать
2021-10-12 18:56:21 Што адбываецца з беларускім грамадствам?

Праз пару хвілін пачнецца гутарка Генадзя Коршунава і Паўла Данэйкі з Алесем Ганчаронкам.

Наколькі сур’ёзны раскол сярод беларусаў: ці змогуць прымірыцца прыхільнікі пераменаў і рэжыму, чаго хоча нейтральная частка грамадства і да чаго можа прывесці эрозія дзяржаўных інстытутаў? Як рэпрэсіі ўплываюць на каштоўнасныя ўстаноўкі беларускага грамадства і як бізнесу планаваць сваю будучыню?

Пра экспертаў:

Генадзь Коршунаў – сацыёлаг, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй
Павел Данэйка – эканаміст, дырэктар даследчага цэнтра BEROC, раней кіраваў Бізнэс-школай ІПМ
Алесь Ганчаронак – аналітык дадзеных, даследчык Цэнтра новых ідэй і BEROC.

Далучайцеся да стрыма і задавайце пытанні спікерам!
2.5K views15:56
Открыть/Комментировать
2021-10-12 12:28:57
Яшчэ ў траўні на сайце healthdata.org з’явілася справаздача «Estimation of excess mortality due to COVID-19». Па інфармацыі, змешчанай у ім, Беларусь мела самыя высокія паказнікі заніжэння афіційнай смяротнасці ад С-19 – у 17 разоў (афіцыйны ўзровень смяротнасці на 100 тыс. насельніцтва – 27,8, разлічаны – 472,2). За намі ідуць Казахстан і Азербайджан з заніжэннем в 14,5 разоў (31,6 / 459,2 і 46,3 / 672,7 адпаведна). Далей – Албанія з заніжэннем у 6 разоў (88,5 / 528,9) і РФ з розніцай у 5,4 раза (76,3 / 414,1).

Дзякуй усім, хто збірае інфармацыю!

#кавід
4.4K views09:28
Открыть/Комментировать
2021-10-11 20:15:14 Спадарства, вырашыў падзяліцца спасылкамі на карысныя каналы. Спадзяюся, нешта прыйдзецца да спадобы:

Канал Цэнтра новых ідэй, незалежнага аналітычнага цэнтра, забароненаму ў Беларусі. У канале яны перш за ўсё дзеляцца апдэйтамі сваёй дзейнасці і рэчамі, якія ім падаюцца важнымі.
https://t.me/newbelarusvision

Канал выціснутага з Беларусі эканамічнага сінктэнку BEROC, дзе прэзентуюцца іх даследаванні і каментары па бягучай сітуацыі.
https://t.me/berocBelarus

Канал адукацыйнай платформы «Беларуская Акадэмія», якая на базе некалькі польскіх ВНУ была створана рэпрэсаванымі беларускімі выкладчыкамі для студэнтаў, выключаных з беларускіх інстытутаў.
https://t.me/baedueu

Канал «Белорусские исследования» ад праекту thinktanks.by, дзе прэзентуецца шмат інфармацыі пра розныя даследавання на і аб Беларусі.
https://t.me/thinktanksbyy

Канал Фонда солидарности беларуских ученых и исследователей, где размещаются предложения трудоустройства для научных сотрудников НАН Беларуси/ВУЗов, потерявших работу из-за репрессий.
https://t.me/scisolby

Канал историка Александра Фридмана, который делится своим видением беларусской проблематики как в свете мировых СМИ, так и в рамках внешнеполитической динамики.
https://t.me/Alexander_Friedman

Канал «Пульс Ленина-19» – про внешнюю политику Беларуси старшего аналитика Центра новых идей Павла Мацукевича.
https://t.me/pulslenina19

Новы канал «ЧСВ на пальцах» – стрымы Чалага за 2 хвіліны замест 2 гадзін.
https://t.me/chaly_na_paltsach
10.9K viewsedited  17:15
Открыть/Комментировать