2022-02-26 14:12:55
Як ні называй, а гэта вайна
Расейцы пачалі абстрэл цывільных будынкаў – дамоў, бальніц, дзіцячых садкоў, школ. Загінула больш за 200 чалавек сярод цівільных украінцаў, яшчэ больш за 1000 пацярпела.
Між тым трэба казаць, што на сто адсоткаў дакладнай інфармацыі пра колькасць загінуўшых з абодвух бакоў няма. Хаця Україна рэгулярна дае дадзеныя, РФ маўчыць.
Але дакладна, што Ўкраіна звярнулася да Чырвонага Крыжа па дапамогу, каб адправіць ў РФ іхніх “двухсотых”. Кажуць, іх больш за 3000.
Расейцы шмат працуюць як дыверсанты: “В Управлении Государственной охраны предупреждают, что в мессенджерах WhatsApp, Viber, Telegram, Facebook вражеские агенты расспрашивают о направлениях движения в города Киевской области и в столицу”. Укарінцы іх находзяць і знішчаюць.
У сеціве шмат ролікаў аб расейцах, узятых у палон. Такой інфы ад РФ я ня бачыў (мо не падпісаны на такіе каналы). Расейцы ж, па інфе з розных ТГ, ня толькі трапляюць у палон, але і самі здаюцца.
Україна трымаецца. І вытымае. Панікі няма, ёсьць настрой супрціву. Выдатна працуе войска, людзі ідуць у тэррытарыяльную абарону. Толькі па Кіеву было выдана амаль 20 000 аўтаматаў. Як кажуць, асноўная праблема з украінскага боку ¬– нястача сродкаў ПВА. Наземныя войскі змагаюцца пры дапамозе насельніцтва.
Україна трымаецца не толькі як войска, але і як дзяржава. Уся інфраструктура працуе – мабільная сувязь, інтэрнэт, электрычнасць, ацяпленне, аптэкі, магазіны.
Працуе чыгунка. "Укрзалізниця" призначила низку евакуаційних рейсів з Києва на захід України.
Прычым усе намагаюцца зрабіць свае паслугі ці таннейшымі, ці ўвогуле бясплатнымі. З транстпартам праблемы (прынамсі, у Кіеве) праз коркі на в выезд. Метро працавала як мае быць, але зараз перайшло ў фармат бамбасховішчаў.
Успрыманне беларусаў як нацыі мяняецца. Прынамсі, з боку ўкраінцаў. Вінаваціць за гэта іх не выпадае.
З другога боку, цэлы шэраг беларусаў запісаўся і запісваецца ў тэрытарыяльную абарону.
Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!
2.0K viewsedited 11:12