Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ

Логотип телеграм канала @belaruspolls — ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ Ш
Логотип телеграм канала @belaruspolls — ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ
Адрес канала: @belaruspolls
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 2.29K
Описание канала:

Канал пра беларускую сацыялогію. Вядзе старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў.
Сайт з незалежнымі сацыялагічнымі дадзенымі 👉 https://belaruspolls.org

Рейтинги и Отзывы

2.33

3 отзыва

Оценить канал belaruspolls и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

2

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 4

2022-05-26 16:04:53
Запрашаем на сацыялагічны лекторый з Генадзям Коршунавым!

Вайна Расіі супраць Украіны моцна змяніла дынаміку ў рэгіёне. Але як гэта паўплывала на настроі звычайных беларусаў? Якое стаўленне да Расіі, яе кіраўніцтва і да звычайных расіян? Ці бачаць беларусы ва ўсходнім суседзе сяброў ці ворагаў? Што аб’ядноўвае, а што раздзяляе гэтыя народы.

Дыскусія адбудзецца 2 чэрвеня, 19:00 (Мінскі час)

Зарэгістравацца на мерапрыемства
1.6K views13:04
Открыть/Комментировать
2022-05-26 13:35:18
Значимость телевидения в Беларуси упала до исторического минимума

Colab Medios Project опубликовал данные исследования медиапотребления, которое проводилось в 2021 году в Армении, Беларуси, Грузии, Молдове и Украине для Free Press Unlimited.

Основные тенденции:

В 2021 года значимость телевидения в Беларуси упала до ранее невиданного уровня и была в 6 раз ниже, чем в других странах.

65% опрошенных белорусов используют новостные сайты в качестве источника информации,

29% предпочитают получать новости, общаясь с друзьями и близкими родственниками. Это самый высокий показатель среди стран, участвовавших в опросе.

Бизнес-тематика меньше других интересует аудиторию из Беларуси - всего 6,64% респондентов. Больше всего нашим гражданам интересны национальные новости - 49%.

Все результаты исследования можно посмотреть здесь
1.6K views10:35
Открыть/Комментировать
2022-05-26 10:33:43 BY/RU

Шаноўнае спадарства, ёсць невялікая просьба.

Для невялікага інтервію (безумоўна, АНАНІМНАГА) шукаю людзей, якія прытрымлівацца нейтральных поглядаў - то бок не падтрымліваюць ні пратэстоўцаў, ні ўлады. Можа ёсць такія сярод падспічыкаў каналу, можа сярод вашых заёмых…

Размова прыкладна хвілін на 7-10. Падкрэсліваю, выключна ананімна – праз тэлеграм-канал. Калі ласка, адгугніцеся на мой прыватны канал @Piatrovich.

Дзякуй!


Уважаемые коллеги, есть небольшая просьба.

Для небольшого интервью (безусловно, АНОНИМНОГО) ищу людей, которые придерживаются нейтральных взглядов – то есть не поддерживают ни протестующих, ни властей. Может есть такие среди подписчиков канала, может среди ваших знакомых…

Разговор примерно минут на 7-10. Подчеркиваю, исключительно анонимно – через телеграм-канал. Пожалуйста, отзовитесь на мой личный канал @Piatrovich.

Спасибо!
2.7K views07:33
Открыть/Комментировать
2022-05-24 19:56:16
«Я как-то уже битая по жизни, так мало чего боюсь. Ну, в ядерный пепел боюсь превратиться»

В
марте мы провели серию глубинных интервью среди жителей Брестской и Гомельской областей, чтобы узнать, что беларусы думают о войне.

Публикуем первое качественное исследование беларусского общества после начала российско-украинской войны.

Геннадий Коршунов о результатах исследования

Скачать исследование (pdf)
1.5K views16:56
Открыть/Комментировать
2022-05-24 18:31:31
Участвовать в опросах готовы около 40% россиян, причем люди скорее примут участие в формате личного интервью (44%), чем по телефону (20%).

Более половины респондентов (54%) доверяют результатам опросов на политические темы, треть (34%) относится с недоверием. За 2 года доля недоверяющих сократилась на 7%.

Мнения о том, стоит ли в целом доверять опросам, разделились: 46% считают, что стоит, 42% – что нет.

Опрос: Левада
1.6K views15:31
Открыть/Комментировать
2022-05-24 18:31:30 Пра гатоўнасць людзей удзельнічаць у сацыялагічных апытаннях. Думаю, што ў нас недзе падобнае.
1.5K views15:31
Открыть/Комментировать
2022-05-17 19:51:35 (пачатак)

У выніку за чатыры з паловай месяцы – ад прыняцця гэтай пастановы да пачатку расійска-ўкраінскай вайны – экстрэмісцкімі фармаваннямі былі прызнаныя 38 структур: ад ініцыятывы “Працоўны рух” і платформы Dze.chat да інфармацыйнага агенцтва БЕЛАПАН і “Тэлеграм”-чата «Волейбол по выходным».

Сапраўды, ад 24-га лютага 2022-га года распачаўся новы этап існавання Беларусі – калі дзяржава стала суагрэсарам у гэтай вайне з разам з Расіяй, а грамадства разам з краінамі Захаду стала на бок Украіны. Рэжым аддаў расійскай арміі сваю тэрыукраіторыю, свае дарогі і чыгунку, аэрадромы і шпіталі. А беларусы ўнутры краіны выйшлі з пратэстамі на вуліцы, пасля сталі рабіць фота і відэа расійскай тэхнікі на беларускіх дарогах, фіксаваць запускі ракет і зрываць рух цягнікоў; беларусы замежжа ўключылі рэжым валанцёрства і дапамагалі бежанцам (як сваім, беларусам, так і ўкраінцам); беларусы ва Украіне ўступалі ў ЗСУ і ТРА, валанцёрылі і лячылі параненых.

Зразумела, улады не маглі не адрэагаваць на новую хвалю супраціву грамадства. Па інфармацыі праваабарончай арганізацыі “Вясна”, цягам першага тыдня вайны па ўсёй краіне былі затрыманыя больш за 1100 чалавек (адзначым, у той час яшчэ адбываўся так званы “канстытуцыйны рэферэндум”). Узровень гэтых рэпрэсій параўнальны з узроўнем самых вялікіх затрыманняў падчас нядзельных маршаў 2020-га года. Акрамя асабістых затрыманняў, працягваўся ціск і па іншых напрамках – дзесьці больш, дзесьці менш.

Калі параўноўваць сярэднія звесткі за месяц, то пасля пачатку расійска-ўкраінскай вайны атрымоўваецца наступная сітуацыя:

– колькасць палітвязняў узрасла на 123 чалавек, то бок прыкладна на 50 за месяц (ад 17.02.2021 да 17.02.2022 – 807 за тэрмін і 67 у сярэднім за месяц);

– колькасць заявак НДА і НКА на самаліквідацыю склала 34 ці 14 у сярэднім за месяц (у 2021-ым годзе 204, у сярэднім за месяц – 14);

– колькасць выпадкаў прымусовай ліквідацыі – 50, альбо ў сярэднім 20 за месяц (370 і 31 адпаведна);

– колькасць паседжанняў па прызнанні матэрыялаў “экстрэмісцкімі” – 152 за ўвесь час і 60 за месяц (у 2021-ым годзе – 442 ці 37 за месяц);

– экстрэмісцкімі фармаваннямі былі прызнаныя 20 структур, што складае ў сярэднім 8 за месяц (ад 12.10.2021, даты прыняцця пастановы Саўміна, да 23.02.2022 – 38 ці ў сярэднім 8 за месяц).

Калі статыстыку па рэпрэсіях за гэты ваенны перыяд параўноўваць з 2021-ым годам, то атрымліваецца, што ўлады амаль знішчылі інстытуцыянальны каркас грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны. Хутка ўжо не застанецца нікога, каго можна было б ліквідаваць. Ужо цяпер рэпрэсіі знізіліся амаль у паўтара разы.

А ў супрацьстаянні з сеціўнымі супольнасцямі ўлады змянілі сваю стратэгію – ад рэактыўнай тактыкі адказу на выклікі грамадства яны перайшлі да праактыўнай стратэгіі. Выкарыстанне “экстрэмізму” прагрэсуе: колькасць паседжанняў па прытэзнанні чагосьці “экстрэмісцкімі матэрыяламі” павялічылася амаль у два разы, але інтэнсіўнасць прызнанняў кагосьці “экстрэмісцкімі фармаваннямі” пакуль захавалася на даваенным узроўні. Падаецца, што ў найбліжэйшай будучыні гэтыя трэнды захаваюцца.

P.S. А вось каб яшчэ штомесячную статыстыку па палітычных затрыманнях знайсці, было б вельмі добра…
1.1K viewsedited  16:51
Открыть/Комментировать
2022-05-17 19:50:43 Як улады знішчалі грамадзянскую супольнасць – у 2021-ым годзе і пасля пачатку вайны

Калі 2020 год быў часам Беларускай рэвалюцыі, то год 2021 стаў перыядам контррэвалюцыі. У гэта час, асабліва ў другой палове года, улады прыклалі максімум намаганняў, каб знішчыць любыя магчымасці для праяваў як пратэснай дзейнасці, так і сацыяльнай актыўнасці ды самаарганізацыі.

Рэжым практычна спляндраваў прастору незалежных медыяў. Яны былі вынішчаныя ці выціснутыя за мяжу. Як сцвярджае Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Freedom House, у 2021-ым годзе Беларусь, нароўні з М'янмай і Угандай, аказалася сярод краін, дзе было зафіксавана максімальнае пагаршэнне свабоды інтэрнэту. Трэба адзначыць, што, нават апынуўшыся за мяжой, айчынныя медыі працягваюць заставацца прынцыпова важнымі гульцамі беларускай інфармацыйнай прасторы.

Улады фактычна зрабілі татальную зачыстку арганізацый трэцяга сектара (гэта розныя фонды, установы, грамадскія аб'яднанні і г.д.). Паводле дадзеных маніторынгу Lawtrend, у 2021-ым годзе больш за 370 некамерцыйных арганізацый было ў стане прымусовай ліквідацыі (не ўсе прысуды яшчэ вынесеныя) і каля 150 былі ліквідаваныя. Яшчэ больш за 200 падалі заявы аб самаліквідацыі. Зразумела, гэта вельмі звужае магчымасці для дзейнасці такіх арганізацый, але далёка не ўсе з іх спынілі сваю працу на карысць грамадству.

Паводле інфармацыі “Вясны”, за год колькасць палітвязняў павялічылася больш чым у чатыры разы. Адміністратыўны і/альбо крымінальны пераслед зведалі структуры самаарганізацыі і грамадзянскія актывісты як на лакальным (гэта перш за ўсё “Тэлеграм”-каналы розных супольнасцяў – лакальных, палітычных, грамадзянскіх, карпаратыўных і г.д.), так і на прафесійным (гэта медыкі, адвакаты, чыгуначнікі і г.д.), і на ўзроўні цэлай краіны. У апошнім выпадку маюцца на ўвазе не толькі незалежныя СМІ, але і такія стрыжнёвыя для грамадзянскай супольнасці платформы, як BYPOL ці BYSOL.

Асабліва ўлюбёным інструментам эскалацыі ціску на грамадзянскую супольнасць стала валюнтарысцкае выкарыстанне прысудаў за “экстрэмізм”. Цягам 2021-га года беларускімі судамі было праведзена 442 паседжанні па прызнанні чагосьці экстрэмісцкімі матэрыяламі (для параўнання: у 2020-ым годзе такіх паседжанняў было толькі 14 за ўвесь год). Абсалютная большасць такіх прысудаў тычылася тых “Тэлеграм”-каналаў, што ўзніклі ў 2020-ым годзе. Рэпрэсіі ўзмацніліся пасля пастановы Саўміна № 575 “Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму” ад 12-га кастрычніка 2021-га года. Калі перад гэтым “экстрэмісты” проста блакаваліся, а пераслед ужываўся толькі адносна спасылак на такія матэрыялы ці цытаты з іх, то пасля ва ўладаў з’явілася магчымасць судзіць людзей на тэрмін ад 6 да 10 гадоў (за ўдзел ці стварэнне экстрэмісцкага фармавання паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса).

(працяг)
1.2K viewsedited  16:50
Открыть/Комментировать
2022-05-10 13:27:27 Пра рэчаіснасці вайны

Калі мы згадваем пра вайну, то хутчэй за ўсё ў галаве ўсплывае фронт – шынялі, акопы, танкі, кулямёты, стрэлы і выбухі. Ну мо яшчэ знішчальнікі з бамбавікамі і гаўбіцы з пушкамі. Але ў любым выпадку гэта ўзброенае сутыкненне вайскоўцаў. Фронт.

Сапраўдная рэчаіснасць вайны нашмат больш складаная. Я маю на ўвазе, што да франтавой прасторы трэба дадаць яшчэ як мінімум дзве – тую, што знаходзіцца пад акупацыяй, і тую, якая застаецца ў тыле. Вайна спалучае фронт, тыл і акупаваную зямлю, але і там, і там, і там ідзе жыццё, своеасаблівае жыццё.

Гэта вельмі дзіўна, калі ў дзесяці, пяцідзесяці ці ста кіламетрах убок ад фронту працягваецца нібыта нармальнае, даваеннае жыццё. Там з двух бакоў едуць танкі і страляюць аўтаматы, а тут людзі наведваюцца адзін да аднаго ў госці, п’юць каву ці каньяк, ладзяць пікнікі і вяселлі. Там штодня кагосьці забіваюць, а тут зранку людзі кіруюцца на заводы, крамы працуюць з 9 да 20-й гадзіны ці нават пазней, а транспарт ходзіць амаль па раскладу.

А па другі бок фронту, праз тыя ж дзесяць, пяцьдзясят ці сто кіламетраў, на такой жа зямлі, простага чалавека могуць схапіць на вуліцы, катаваць да паўсмерці ці наўпрост стрэліць у патыліцу. Адначасова з гэтым шукаюцца тыя, хто пойдзе на супрацу з акупацыйнай адміністрацыяй, каб наладзіць нейкае кіраванне жыццём на захопленай тэрыторыі. І робяцца ўсялякія карцінкі для таго, каб паказаць, што па гэты бок фронту людзі нашмат шчаслівейшыя, чым па тую.

Вельмі рознае жыццё там, там і там. Але гэтыя розныя жыцці натуральным чынам злучае вайна – і не толькі нянавісцю да самой гэтай вайны і прагай перамогі і міру. Злучае агульнай любоўю да Бацькаўшчыны і сумаваннем па яе мірным вуліцам; злучае супольным адчуваннем еднасці, узаемнай падтрымкай і ўзаемадапамогай; злучае празрыстым разуменнем таго, чым ёсць чалавечнасць, свет, праўда і жыццё. Усё гэта ёсць нават у тых, хто думае, што вайна яго не датычыцца. Бо так ці інакш, рана ці позна вайна дойдзе да кожнага.

Падчас вайны людзі злучаюцца праз супольныя адчуванні і агульны досвед, а галоўнае – праз сумесныя дзеянні, скіраваныя на супольную перамогу. Таму відавочна, што на перамогу працуе не толькі фронт. За перамогу змагаюцца і ў тыле, і ў акупацыі.

Адныя, як бы далёка не былі ад лініі фронту, ашчаджаюць свае выдаткі і накіроўваюць рэсурсы на барацьбу з ворагам. Другія, як бы глыбока яны ні былі пад акупацыяй, намагаюцца выжыць і не падпарадкавацца акупантам. Адныя змагаюцца ўсім, што дасяжна – на інфармацыйным, фінансавым, арганізацыйным, знешнепалітычным і ўсіх іншых узроўнях. Другія ідуць шляхамі сабатажу і партызаншчыны, яны забіраюць сакрэтную інфармацыю і як могуць супрацьстаяць варожай прапагандзе.

Усё гэта не пра гісторыю, гэта пра сучаснасць. І не толькі пра Украіну. Гэта і пра Беларусь. Можа нават больш пра Беларусь, чым пра Украіну.

Хоць зараз нельга наўпрост правесці лінію фронту паміж уладамі і грамадствам, паміж імі ідзе зацятая вайна. І ёсць акупаваная беларуская зямля з беларусамі пад акупацыяй, якія выжываюць, сабатуюць, партызаняць супраць рэжыму Лукашэнка. І ёсць тыл з беларусаў паза межамі Беларусі, якія трымаюць сувязь са сваімі ў Беларусі, падтрымліваюць пацярпелых і хістаюць рэжым у якасці арганізатараў, экспертаў, спецыялістаў, валанцёраў і актывістаў.

І калі ўжо вайна… Нам патрэбна паразуменне паміж сабой, паміж беларусамі. Нам патрэбна пашырэнне сувязяў унутры краіны і паза яе межамі. Нам патрэбны супольныя мэты і супольныя дзеянні. Перамагчы мы можам толькі разам, толькі супольна.
1.6K views10:27
Открыть/Комментировать
2022-05-06 17:33:04
Вынікі дзевятай хвалі даследавання Chatham House

Сёння адбылася прэзентацыя новай хвалі даследавання Chatham House. З 8 па 18 красавіка былі апытаны 823 чалавека. Выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва Беларусі і скарэктавана па полу, узросту, памеру населеных пунктаў і ўзроўню адукацыі.

Некаторыя высновы з даследавання:

40% не падтрымліваюць ваенныя дзеянні Расіі ва Украіне, 32% — у той ці іншай меры падтрымліваюць.

Толькі 6% лічаць, што Беларусь павінна ўдзельнічаць у вайне на баку Расіі.

53% чакаюць негатыўных наступстваў ад вайны для Беларусі

62% лічаць, што звычайныя беларусы не вінаватыя ў тым, што з тэрыторыі Беларусі здзяйсняюцца ваенныя дзеянні супраць Украіны.

41% станоўча б ставіліся, калі б вайскоўцы ў Беларусі адмовіліся ваяваць супраць Украіны, 28% — вагаюцца ў меркаванні.

Падрабязней азнаёміцца з вынікамі даследавання.
2.8K views14:33
Открыть/Комментировать