Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Светлана Тихановская

Адрес канала: @tsikhanouskaya
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 25.02K
Описание канала:

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot
Сайт: https://tsikhanouskaya.org/
Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/
FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya
ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал tsikhanouskaya и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения

2024-05-09 00:01:06 «Як сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы «Не вайне!» сталі злачынствам?»: Святлана Ціханоўская – да 79-й гадавіны перамогі ў Другой Сусветнай вайне

Святлана Ціханоўская: «Гэты дзень нагадвае нам пра тое, да чаго вядзе беспакаранасць і неабмежаванасць улады. Калі тыраны ў імя ідэалогіі і ўласных амбіцыяў гатовы прыносіць у ахвяру жыцці людзей.

Вайна, якую развязала Расія супраць Украіны паказвае, што не ўсе вынеслі ўрокі з падзеяў 80-гадовай даўніны. Наш народ спрабуюць уцягнуць у гэтую вайну. Тых, хто выступаюць супраць – называюць экстрэмістамі і здраднікамі. Як сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы «Не вайне!» сталі злачынствам?

Беларусы ніколі не былі агрэсарамі. У свеце цяжка знайсці больш міралюбнай нацыі. Мы ўмеем жыць дружна з суседзямі і знаходзіць агульную мову. Але таксама мы ўмеем пастаяць за сябе і тых, хто ў бядзе. Мы ўмеем змагацца і ўмеем перамагаць. У гэты дзень я хачу пажадаць усім нам міру. Беларусам – свабоды, а Украіне – перамогі над агрэсарам».



15.7K viewsedited  21:01
Открыть/Комментировать
2024-05-08 10:45:08
«Хейтеры пишут: она вырвалась в большой мир. Но не видят адский ежедневный труд». Тихановская рассказала о личном

В первой сериии проекта, запущенного “Malanka Media”, беларусский дуэт фотографов Kanaplev+Leidik показал Светлану Тихановскую с непривычной стороны.

«Хейтеры пишут: Тихановская вырвалась в большой мир, у нее никогда не было такой жизни. А что люди видят? Видят, что ты встречаешься с высокопоставленными чиновниками, но не видят адский ежедневный труд. Когда встаешь в 6 и ложишься в 12. Вылетаешь в 4-5 утра. Работу начинаешь в 8, и до 23 – потом перелет или подоготовка к следующему утру. Потому что, чтобы держать Беларусь в повестке, нужно много усилий и поездок».

«Последний раз я плакала на театральной постановке, которую ставили беларусы в Польше. Боже мой, я благодарна, что там было темно. Я прикрылась волосами и плакала без остановки. Мне было неловко. Я должна быть сильной».

Вторая серия проекта выйдет на канале “MalankaAction” уже в субботу! Не пропустите!
15.8K views07:45
Открыть/Комментировать
2024-05-07 18:16:58
Как безопасность Европы связана с демократической Беларусью?

После начала полномасштабной войны России против Украины риторика режима стала более агрессивной, в том числе в отношении соседних стран.

Рассказываем в карточках, почему поддержка демократической Беларуси становится не просто гуманитарной, но и стратегической необходимостью для безопасности Европы.
16.2K views15:16
Открыть/Комментировать
2024-05-07 08:31:01
Франак Вячорка: «Праблемы ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі»

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў рамках шоу «Мне тоже не нравится» ацаніў абмежаваную мабільнасць людзей унутры краіны і растлумачыў, што робяць дэмакратычныя сілы, каб яе пазбегнуць.

Што важнага адзначыў Вячорка:

«Мы прабіваем кампанію «Мільён шэнгенскіх візаў для беларусаў у год» як стандарт. Гэта ўзровень, які быў да вайны і рэвалюцыі. Зараз выглядае нерэалістычна, але трэба да гэтага імкнуцца».

«Вельмі важныя студэнцкія візы. Летась лічба студэнтаў, якія паехалі ў Расію была большая, чым у Еўрасаюз. Гэта кепская тэндэнцыя, таму што праз пяць гадоў у іх будуць расійскія кантакты, сувязі, мысленне. Чым менш кантактаў з Еўропай, тым больш – з Расіяй».

«Трэба, каб беларусы зразумелі, адкуль узнікаюць дыскамфорт і праблемы. Яны ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі».

«Беларусы, якія выехалі, павінны праяўляць сябе, паказваць падтрымку Украіне, выходзіць у грамадскасць. Для замежных палітыкаў гэта мае значэнне, калі нас мала відаць. Вялікая адказнасць на нас, на тых, хто ў выгнанні, на беларускіх дыяспарах: быць больш заўважнымі, больш працаваць з палітыкамі».

«Як толькі мы перастанем рабіць міжнародную дзейнасць, нас вельмі хутка запішуць у адзін кошык з расіянамі».
14.8K views05:31
Открыть/Комментировать
2024-05-05 07:59:01
«Наша моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру, нягледзячы ні на што». Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікаднем

Святлана Ціханоўская: «Вялікдзень – гэта свята, якое мы звычайна праводзім у коле сям’і. Чакаем сваякоў у госці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуляў – есці самыя смачныя ва ўсім свеце паскі.

Але многія беларусы не могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень. Нявінныя людзі сядзяць у турмах, церпяць пераслед і катаванні. Сотні тысячаў беларусаў вымушаныя жыць у розных краінах – без магчымасці вярнуцца дадому, каб абняць родных на Вялікдзень.

Мы з вамі праходзім праз час выпрабаванняў. Давайце не забываць, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду. Наш моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру нягледзячы ні на што. У падтрымцы, якую даем тым, каму цяжка. Наша моц – дабрыня і спагадлівасць, і ніхто і ніколі не зможа іх у нас адняць.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!»
26.7K views04:59
Открыть/Комментировать
2024-05-02 08:31:01
Святлана Ціханоўская: «Для таго, каб гаварыць пра палітвязняў, не патрэбныя нагоды»

Многія беларускія палітвязні не атрымліваюць вестак з волі. Яны знаходзяцца без сувязі са сваімі сем’ямі і адвакатамі, не атрымліваюць патрэбнай медычнай дапамогі. Рэжым інкамунікада пазбаўляе магчымасці камунікаваць са знешнім светам і спрабуе прымусіць палітвязняў думаць, што яны засталіся без падтрымкі.

Святлана Ціханоўская: «Не патрэбныя нагоды для таго, каб нагадаць пра важнасць падтрымкі нашых палітвязняў. Ужо 443 дні мы не маем вестак ад Марыі Калеснікавай. 449 дзён – ад Максіма Знака. 448 – ад Мікалая Статкевіча. Ад Віктара Бабарыкі – 452 дні. 438 дзён – ад Ігара Лосіка. 421 дзень я нічога не ведаю пра лёс майго мужа Сяргея.

У кожным візіце я паўтараю: у беларускіх турмах паміраюць людзі. Палітвязняў трымаюць без сувязі са знешнім светам, у жудасных умовах. Я заклікаю міжнародныя арганізацыі і дыпламатаў дабівацца доступу ў турмы і патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў. У сітуацыі, калі іх катуюць і не аказваюць аніякай дапамогі, гэта не толькі палітычнае, але і гуманітарнае пытанне!

Мае дарагія, калі ласка, гучна гаварыце пра нашых палітвязняў. Падтрымлівайце іх ды іх сем’і лістамі, пасылкамі і данатамі, калі гэта бяспечна для вас. Не існуе маленькай дапамогі. Усе нашыя дзеянні складаюцца ў вялікую справу».
15.2K viewsedited  05:31
Открыть/Комментировать
2024-04-29 08:37:04
Это подделка! Рассказываем, что такое фишинг, как его распознать и защититься

В последнее время мы наблюдаем повышенную активность фишинговых мошенников. Они рассылают письма с поддельных адресов, которые похожи на официальные контакты Офиса Светланы Тихановской.

Рассказываем в карточках, что такое фишинг и чем он опасен, а также делимся рекомендациями по защите от такого вида мошенничества в интернете.
16.0K views05:37
Открыть/Комментировать
2024-04-26 18:22:45
Святлана Ціханоўская: «Разам мы беражом памяць і не забываем урокі гэтай трагедыі»

У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыяваў ускладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. Разам з беларускай лідаркай памяць пра трагедыю ўшанавалі амбасадарка па асобых даручэннях Літвы па Беларусі, амбасадары Нарвегіі, Канады, Іспаніі, Ірландыі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, ЗША, Ізраіля і Украіны. На мерапрыемстве прысутнічалі беларускія актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў, у тым ліку арганізацыі «Экадом», а таксама беларускія і літоўскія СМІ.

Святлана Ціханоўская: «З моманту аварыі ў Чарнобылі прайшло амаль 40 гадоў. Але мы беражом памяць пра яе і не забываем урокі гэтай трагедыі. Я вельмі ўдзячная беларусам і нашым міжнародным партнёрам і сябрам, якія далучыліся да ўскладання кветак сёння. Гэтае мерапрыемства – не толькі пра ўшанаванне памяці, але таксама і пра падтрымку беларусаў у нашым імкненні да свабоднай, дэмакратычнай і бяспечнай будучыні».
16.7K views15:22
Открыть/Комментировать
2024-04-25 15:44:30
Літоўскія дэпутаты прагаласавалі супраць абмежаванняў на паездкі ў Беларусь

Святлана Ціханоўская: «Толькі што ў Сейме Літвы завяршылася канчатковае галасаванне па папраўках да праекта закона, які рэгулюе прававое становішча беларусаў у краіне. Папраўкі, якія ў тым ліку ўключалі абмежаванне выезду ў Беларусь, не прайшлі, бо не былі падтрыманыя дастатковай колькасцю дэпутатаў.

За апошнія тыдні была зробленая вялікая праца – дзясяткі сустрэчаў, размоваў і дыскусій – каб дабіцца большасці галасоў супраць паправак. Разам з літоўскімі партнёрамі і сябрамі мы знайшлі кампраміс – і пры гэтым адстаялі інтарэсы беларусаў. Я хачу падзякаваць усім дэпутатам, якія разумеюць, што Беларусь – гэта не Лукашэнка, а беларусы – не расіяне. Дзякуй усім, хто падтрымлівае еўрапейскі выбар беларусаў.

Дарагія мае, у гэты ж час, калі ласка, памятайце пра небяспеку паездак у Беларусь, асабліва калі вы мелі досвед рэпрэсій. Не рызыкуйце сваёй свабодай. Калі вы – уладальнік гуманітарнага ВНЖ, калі ласка, устрымайцеся ад паездак у Беларусь. Гэта можа прывесці да анулявання вашых літоўскіх дакументаў».
16.1K views12:44
Открыть/Комментировать
2024-04-23 17:02:03
Не дайте себя обмануть! Для чего режиму на самом деле нужно Всебеларусское народное собрание?

24-25 апреля в Минске пройдет так называемое Всебеларусское народное собрание, где будут утверждены основные направления внутренней и внешней политики Беларуси и новая военная доктрина. Объясняем, что такое ВНС и зачем режим его проводит.
15.1K views14:02
Открыть/Комментировать