Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Светлана Тихановская

Адрес канала: @tsikhanouskaya
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 24.86K
Описание канала:

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot
Сайт: https://tsikhanouskaya.org/
Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/
FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya
ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал tsikhanouskaya и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 3

2024-03-31 08:01:50
«Мы выстаім, захаваемся, пройдзем праз гэтую цёмную даліну». Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, што святкуюць Вялікдзень

Святлана Ціханоўская: «Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!.. Сёння мы вітаемся гэтымі словамі і яны напаўняюць нас надзеяй. Гэтая надзея ў кожнага свая. А якая надзея ў нашага народа? «Людзьмі звацца» – казаў класік. Засноўваць сем'і, гадаваць дзяцей, будаваць свой дом і мець годнае жыццё на сваёй зямлі сярод сваіх людзей…

Сёння гэтыя простыя рэчы патрабуюць надзеі, патрабуюць намагання. Мы выстаім, захаваемся, пройдзем праз гэтую цёмную даліну».
40.9K views05:01
Открыть/Комментировать
2024-03-29 17:57:34
Сустрэча з бацькамі беларускіх школьнікаў Літвы: пра што ішла гаворка?

Святлана Ціханоўская сустрэлася з групай бацькоў беларускіх школьнікаў, якія выступілі з ініцыятывай стварэння новых пачатковых класаў з беларускай мовай навучання ў Вільні. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова і дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава. Падчас размовы была абмеркаваная неабходнасць праграмаў інтэграцыі для беларускіх дзетак у Літве, курсы літоўскай мовы для настаўнікаў і стварэнне падручнікаў на беларускай мове.

У прыватнасці, бацькі звярнуліся да беларускай лідаркі з заклікам падтрымаць намаганні па адкрыцці новых пачатковых класаў у Скарынаўскай гімназіі. Гэтая ўстанова – сёння адзіная школа ў Літве, дзе навучанне адбываецца на беларускай мове. Пры гэтым дзеці вывучаюць і літоўскую, і іншыя замежныя мовы.

За апошнія тры гады беларуская дыяспара ў Вільні значна павялічылася. Адпаведна, вырас і попыт на навучанне на беларускай мове. Гімназія Францыска Скарыны не можа прыняць усіх ахвотных, і дзяцей перанакіроўваюць у іншыя, як правіла – рускамоўныя школы.

Бацькі адзначылі, што перамовы з мэрыяй Вільні ўжо пачаліся – і падкрэслілі: станоўчае вырашэнне пытання дазволіць дзецям не толькі вучыцца на роднай мове, але і забяспечыць ім эфектыўную інтэграцыю ў літоўскае грамадства. Таксама ініцыятыва дасць магчымасць беларускім школьнікам атрымаць высакаякасную адукацыю і выхаванне, заснаваныя на дэмакратычных еўрапейскіх каштоўнасцях.

Аднак улады горада не могуць дакладна ацаніць попыт на беларускамоўнае навучанне, і таму мы звяртаемся да бацькоў беларускамоўных дзетак: вы можаце падаць свае заяўкі праз афіцыйны сайт гарадскіх уладаў. Як гэта зрабіць, можна дазнацца па спасылцы.
15.4K views14:57
Открыть/Комментировать
2024-03-28 19:01:57
8 «‎гарачых»‎ пытанняў пра пашпарт Новай Беларусі

Пашпарт Новай Беларусі – адзін з самых амбіцыёзных праектаў дэмакратычных сіл. Таму зразумелая велізарная цікавасць да яго з боку людзей. Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі у размове з «‎Нашай Нівай»‎ адказвае на найбольш актуальныя запыты, звязаныя з распрацоўкай дакумента і ўводам яго ва ўжытак.
18.0K views16:01
Открыть/Комментировать
2024-03-26 19:22:29
У Празе адкрыўся Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі

Святлана Ціханоўская разам з міністрам замежных справаў Чэхіі Янам Ліпаўскім урачыста адкрыла Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай рэспубліцы. Кіраўніцай Офіса прызначана Крысціна Шыянок – адна з лідарак беларускай супольнасці ў Чэхіі. Офіс стане «беларускім домам» для беларусаў і дыяспаральных арганізацыяў, а таксама пабудуе новыя сувязі паміж дэмакратычнымі сіламі і чэшскімі ўладамі, парламентам і інстытуцыямі. Удзел у цырымоніі таксама ўзялі амбасадары, дэпутаты парламента і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і Чэхіі.

Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з прамовай і падкрэсліла: адкрыццё Офіса адкрывае новую старонку ў супрацоўніцтве Чэхіі з дэмакратычнай Беларуссю:

«Гэта пасылае моцны сігнал беларускаму народу, які змагаецца за свабоду: «Вы не самотныя ў барацьбе, мы падтрымліваем вас». Гэта сведчыць аб тым, што вы адрозніваеце злачынны рэжым Лукашэнкі ад беларускага народу».

Міністр замежных справаў таксама ўзяў слова падчас афіцыйнага адкрыцця і выказаў надзею, што Офіс будзе спрыяць падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў, незалежных СМІ і палітвязняў, а таксама стане мостам паміж грамадзянскай супольнасцю Беларусі, Чэхіі і Еўропы.

Напрыканцы цырымоніі Святлана Ціханоўская ўручыла Яну Ліпаўскаму Крыж добрасуседства.
18.7K views16:22
Открыть/Комментировать
2024-03-24 21:40:46
Як прайшоў другі дзень III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе?

Зранку беларуская лідарка ўзяла ўдзел у стратэгічнай сесіі Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Народных амбасадаў. Пасля Святлана Ціханоўская ўрачыста адкрыла памятны знак у гонар Францыска Скарыны. Адзначым, што гэта ўжо трэці аб’ект у Празе, прысвечаны беларускаму першадрукару.

«Скарына быў і заўсёды будзе гістарычнай фігурай нумар адзін для беларусаў. Ён увасабляе сабой усё тое, што робіць нас еўрапейцамі. Францыск Скарына прывёў Еўропу ў Беларусь. Але таксама ён прывёў Беларусь у Еўропу» – адзначыла Ціханоўская.

Напрыканцы дня адбыўся марш з нагоды Дня Волі, перад пачаткам якога Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў:

«Гэта дзень барацьбы не толькі за нашую свабоду, але і за само існаванне Беларусі як дзяржавы. Мы не можам святкаваць Дзень Волі сёння ў Мінску. Краіна пад акупацыяй. Таму беларусы выходзяць на акцыі па ўсім свеце, каб нагадаць пра нашую барацьбу і падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў засценках рэжыму. І мы будзем выходзіць далей. Пакуль не вернем сабе сваю краіну. Мы будзем выходзіць, пакуль усе палітвязні не будуць вольныя. Пакуль злачынцы не будуць пакараныя. І пакуль мы назаўжды не вызвалім нашую краіну з кіпцюроў імперыі».
18.2K views18:40
Открыть/Комментировать
2024-03-22 23:57:51
Светлана Тихановская: «Трагедия будет не по телевизору, мы будем смотреть прямо на нее»

Национальная лидерка Беларуси прокомментировала теракт в подмосковном «Крокус Сити холл»:

«Сегодня в концертном комплексе «Крокус Сити холл» случился теракт, который напомнил мне о событиях в начале 2000-х. Захват «Норд-Оста», заложники в Беслане... Трагедия, которая и тогда оказалась поводом для войны.

Если это и сейчас станет поводом для объявления войны, то мы будем не сторонними наблюдателями. Сейчас масштабирование войны означает прямую опасность для Беларуси, которую Россия сделает полноценной участницей своих планов. Трагедия будет не по телевизору, мы будем смотреть прямо на нее.

Я выражаю искренние соболезнования семьям и близким погибших в этой чудовищной трагедии. И желаю здоровья всем тем, кто пострадал.

Также я присоединяюсь к призыву моего заместителя в Объединенном Переходном Кабинете Павла Латушко. И прошу беларусов позаботиться о своей безопасности, избегать скоплений людей и внимательно наблюдать за происходящим на территории Беларуси в ближайшее время».
92.7K viewsedited  20:57
Открыть/Комментировать
2024-03-21 16:45:43
«Свабода для аднаго – значыць свабода для ўсіх»: Святлана Ціханоўская выступіла перад «Альянсам лібералаў і дэмакратаў за Еўропу»

Беларуская лідарка выступіла ў Бруселі на кангрэсе палітычнай арганізацыі «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу». Падчас прамовы Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць адзінства і рашучасці еўрапейскай супольнасці ў барацьбе супраць тыраніі і дыктатуры, а таксама заклікала ўдзельнікаў падтрымліваць беларусаў праз выдачу візаў і дапамагу з легалізацыяй:

Прыводзім ключавыя цытаты з прамовы:

«Мы не павінны дазволіць тыраніі ап'яніць і раскалоць нашыя грамадствы. Паверце мне – яны робяць гэта эфектыўна. Мы не павінны дазволіць ім падарваць нашы каштоўнасці. Мы павінны заставацца адзінымі і адважнымі ў супрацьстаянні з імі. Кожнае хістанне ці нерашучасць дыктатары разглядаюць як слабасць».

«Я не ведаю, калі нашы блізкія будуць на волі, але я ведаю, што кожны дзень мы робімся на крок бліжэй да гэтага моманту. Мы зразумелі, што гэта не спрынт, а марафон. Але мы таксама зразумелі, што не можам перамагчы ў гэтым змаганні самі па сабе».

«Я ведаю, што лібералы з'яўляюцца магутнымі абаронцамі свабоды слова, а таксама свабоды руху. Я прашу вас выступіць за павелічэнне колькасці і патанненне візаў для беларусаў. Ізалюючы рэжым, мы павінны ўзмацняць сувязі паміж людзьмі. Мы просім вас прыняць беларусаў, куды б яны ні прыехалі, падаваць сховішча і спрасціць працэдуру легалізацыі».

Таксама адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод ад часопіса «The Parliament». Святлана Ціханоўская ўручала прыз у катэгорыі «Еўрапейскія каштоўнасці».
17.2K views13:45
Открыть/Комментировать
2024-03-15 09:01:01
Светлана Тихановская – ко дню Конституции: «Настоящие перемены привносят в жизнь люди, а не горстка политиков в резиденции»

Тихановская: «За годы нахождения у власти режим девальвировал основной закон так же сильно, как рубль. Поэтому сегодня разговоры о торжестве демократии в стране так же фальшивы, как недавние безвыборы или рассказы пропаганды о процветающем «социальном» государстве.

Беларуси важно иметь работающую Конституцию, которая защищает людей, а не превращает их в заложников системы. Поэтому мы предложили своё видение Конституции, которая гарантирует беларусам соблюдение прав и свобод. Кроме того, сегодня в Вильнюсе проходит Конференция, где беларусские и международные эксперты обсудят пакет законов для новой Беларуси. Чтобы предложения соответствовали европейским стандартам, мы готовили их вместе с международными партнерами. И постарались перенять самые современные демократические практики.

Отличие нашего подхода от подхода режима в том, что мы стремимся к открытому диалогу. Поэтому каждый ваш отзыв, каждое предложение по улучшению законопроектов и Конституции имеет огромное значение. Они помогают создавать будущее для каждого из нас. Ведь демократическое общество от диктатуры отличается, в том числе, тем, что настоящие перемены привносят в жизнь обычные люди, а не горстка политиков, заседающих в резиденции.

Я призываю вас не оставаться в стороне. Присоединяйтесь к обсуждению на платформе «Новая Беларусь», делитесь мыслями и присылайте свои предложения на почту constitution@tsikhanouskaya.org или в @AskOffice_Bot. Только вместе мы сможем построить страну, где права человека не просто заявляются на бумаге, но и реализуются в жизни».
16.1K views06:01
Открыть/Комментировать
2024-03-09 09:43:28
Святлана Ціханоўская – у дзень заснавання Палка Каліноўскага: «Кожны дзень на фронце – гэта выпрабаванне. І я ганаруся тым, з якой годнасцю вы яго праходзіце»

Святлана Ціханоўская: «Шаноўныя сябры! Сёння дзень заснавання самага буйнога фармавання беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне – Палка Каліноўскага. Шаноўныя байцы, я хачу выказаць павагу вашай мужнасці і гераізму. Вы сталі сімвалам таго, як любоў да свабоды і імкненне да справядлівасці аб'ядноўваюць людзей нават у самыя жудасныя часы.

З першых дзён расійскага ўварвання вы рушылі змагацца на самых складаных напрамках, каб захаваць не толькі незалежнасць Украіны, але і мару пра свабодную Беларусь. Дзякую вам за самаахвярнасць і захапляюся вашай рашучасцю. Бо кожны дзень на фронце – гэта сапраўднае выпрабаванне. І я ганаруся тым, з якой годнасцю вы яго праходзіце: пад кулямі, артылерыйскімі абстрэламі, у акопах, без сну і адпачынку…

Словы падтрымкі могуць здавацца чымсьці нязначным на фоне таго, што вы кожны дзень рызыкуеце самым дарагім, што маеце – сваім жыццём. Але я хачу, каб вы ведалі: для беларусаў Полк Каліноўскага – значна больш, чым проста вайсковае фарміраванне. Вы ўвасабляеце смеласць і годнасць нашага народа і даказваеце, што беларусы гатовыя дзейнічаць – і нават ахвяраваць сабой, каб дамагчыся зменаў.

Дзякуй вам за тое, што вы робіце. Беражыце сябе і вяртайцеся з заданняў жывымі і цэлымі.

Мы чакаем вас з перамогай! Жыве Беларусь! Слава Украïні!»
19.0K views06:43
Открыть/Комментировать
2024-03-08 09:01:50 Тихановская: «8 марта – повод для того, чтобы громко заявить: насилие недопустимо»

8 марта, в Международный женский день, Светлана Тихановская записала обращение к беларускам. Основной темой обращения стало насилие в отношении женщин. Лидерка отметила: насилие часто замалчивают, но о нем необходимо говорить – ведь на месте Лизы, погибшей в Варшаве, могла оказаться каждая.

Светлана Тихановская: «Дорогие женщины, которые делились личными историями по хештегу #хопіцьгвалціць – спасибо вам за смелость. Благодаря таким историям я вижу, что женщины научились даже через боль открывать глаза другим на то, что переживают огромное количество девочек, девушек и женщин. Вы делитесь историями, зная, что можете столкнуться с комментариями «сама виновата» или «нечего было провоцировать».

Я хочу напомнить каждой из вас, кто столкнулся с насилием – вы не виноваты. В насилии всегда виноват тот, кто его совершил.

Я хочу поблагодарить вас за то, что поддерживаете и становитесь на защиту друг друга, видя несправедливость. Никогда не сомневайтесь в своей силе и способности заставить весь мир услышать ваш голос».
15.2K viewsedited  06:01
Открыть/Комментировать