Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

«Як сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы «Не | Светлана Тихановская

«Як сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы «Не вайне!» сталі злачынствам?»: Святлана Ціханоўская – да 79-й гадавіны перамогі ў Другой Сусветнай вайне

Святлана Ціханоўская: «Гэты дзень нагадвае нам пра тое, да чаго вядзе беспакаранасць і неабмежаванасць улады. Калі тыраны ў імя ідэалогіі і ўласных амбіцыяў гатовы прыносіць у ахвяру жыцці людзей.

Вайна, якую развязала Расія супраць Украіны паказвае, што не ўсе вынеслі ўрокі з падзеяў 80-гадовай даўніны. Наш народ спрабуюць уцягнуць у гэтую вайну. Тых, хто выступаюць супраць – называюць экстрэмістамі і здраднікамі. Як сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы «Не вайне!» сталі злачынствам?

Беларусы ніколі не былі агрэсарамі. У свеце цяжка знайсці больш міралюбнай нацыі. Мы ўмеем жыць дружна з суседзямі і знаходзіць агульную мову. Але таксама мы ўмеем пастаяць за сябе і тых, хто ў бядзе. Мы ўмеем змагацца і ўмеем перамагаць. У гэты дзень я хачу пажадаць усім нам міру. Беларусам – свабоды, а Украіне – перамогі над агрэсарам».