Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

СТАЧКОМ ОАО "БЕЛАРУСЬКАЛИЙ"

Логотип телеграм канала @stachkom — СТАЧКОМ ОАО "БЕЛАРУСЬКАЛИЙ" С
Логотип телеграм канала @stachkom — СТАЧКОМ ОАО "БЕЛАРУСЬКАЛИЙ"
Адрес канала: @stachkom
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 2.67K
Описание канала:

Рабочее движение Беларуси.
Информация о стачке Солигорска.
Добавляйте друзей и знакомых. Забьём последний гвоздь в гроб лукашизма! Обратная связь: @stachkoom_bot
Профиль в Instagram https://instagram.com/stachkombelaruskalii?igshid=4bo0eza9oxf6

Рейтинги и Отзывы

3.50

2 отзыва

Оценить канал stachkom и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 3

2022-08-31 07:50:51
В Киеве переименовали 95 улиц, переулков и площадей, названия которых были связаны с Россией и советским прошлым

Об этом сообщил мэр столицы Виталий Кличко.

Список некоторых из переименованных улиц:

улица Генерала Жмаченко улица Князя Романа Мстиславича

улица Маршала Малиновского улица Героев полка "Азов"

площадь Тульская площадь Героев УПА

улица Бударина улица Украинского возрождения

улица Карла Маркса улица Гуцульская

улица Питерская улица Лондонская

улица Мичурина (в Соломенском районе) улица Морских пехотинцев

улица Ростовская улица Луцкая
1.2K views04:50
Открыть/Комментировать
2022-08-30 19:45:42 У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны выступілі з ініцыятывай прызнаць Беларусь дзяржавай-спонсарам тэрарызму

Пастановай прапануецца зацьвердзіць адпаведны зварот украінскіх дэпутатаў да ААН, Эўрапарлямэнту, Парлямэнцкіх асамблей Рады Эўропы і АБСЭ, NATO, Асамблеі чарнаморскай эканамічнай супрацы, урадаў і парлямэнтаў дзяржаў сьвету:

https://s3.amazonaws.com/anynews/r.html#https://www.svaboda.org/a/32010837.html
1.5K views16:45
Открыть/Комментировать
2022-08-29 22:55:32
Кристина Тимановская получила гражданство Польши.

Ранее спортсменка заняла 2-е место в командном чемпионате Польши по легкой атлетике:

https://a4f938-c97-org.cdn.ampproject.org/c/s/a4f938.c97.org/ru/news/2022/8/28/513194/
1.6K views19:55
Открыть/Комментировать
2022-08-29 21:02:39
Режим Лукашенко стал еще ближе к окончательному дефолту.

Беларусь перечислила очередные платежи по еврооблигациям в рублях:

https://a4f938-c97-org.cdn.ampproject.org/c/s/a4f938.c97.org/ru/news/2022/8/29/513388/
595 views18:02
Открыть/Комментировать
2022-08-27 15:21:40
Працяг:

Мы не будзем вам хлусіць на нашым канале, а тое, што мы бачым, называем сваімі імёнамі. Ёсць так, як ёсць, а таму ўсім тым адэкватным людзям, якія яшчэ застаюцца і працуюць на гэты рэжым, раім выязджаць, бо з кожным тыднем вашае жыццё пры гэтым рэжыме па ўсіх накірунках будзе ператварацца ў АД, а дэградацыя вас сажрэ і пераварыць. Мужчынам раім далучацца да Каліноўцаў і набірацца баявога вопыту, бо іншага шляху вызвалення Беларусі ад лукашызму няма.


Сачыце за нашымі самымі праўдзівымі каментарамі і думайце, аналізуйце, супастаўляйце, дзейнічайце!!!
1.7K views12:21
Открыть/Комментировать
2022-08-27 15:19:22
Працяг:

І такіх недакіраўнікой на няшчаснай Беларусі дзясяткі тысяч. А яшчэ ж ёсць і члены іх сямей з такімі кашамі ў галовах.
З іншага боку, як было ўжо напісана, такія ж працоўныя. Яшчэ раз паўторымся для тых, хто працягвае нам пісаць у чат-бот каментары і ў гэтых каментарах спадзяваецца на «суровых солигорских шахтёров». Гэты міф пасля 2020 году канчаткова сканаў, памёр, іздох. Калі ёсць яшчэ нейкія словы, то можаце дадаць аб сябе што з ім сталася. Тое, чаго не зрабіла з імі савецкая ўлада, зрабіў рэжым Лукашэнкі, канчаткова загнаўшы ў загон. Але перад гэтым гэты рэжым ванішчыў у іх пачуццё чалавечай годнасці і большую частку з іх ператварыў у тых жа манкуртаў. Вось што на сённяшні дзень уяўляюць з сябе «суровые солігорскіе шахтёры».... Усё на фота.
1.5K views12:19
Открыть/Комментировать
2022-08-27 15:17:25
1.4K views12:17
Открыть/Комментировать
2022-08-27 15:15:21 Працяг:

Чаму ж усё так адбываецца? Усё вельмі проста і зразумела. З аднаго боку дурні-прыстасаванцы пры ўладзе пры дыктатуры, бо толькі дурні-прыстасаванцы могуць жыць і вылізваць дупы пры той сістэме, якая пабудавана за апошнія 27 год. А з іншага – апалітычныя прыстасаванцы працоўныя. Звычайныя працоўныя, якія ўжо даўно згубілі ўсялякае пачуццё чалавечай годнасці і нават забылі пра тое, што гэта такое. 27 год, паважанае спадарства, сур'ёзны тэрмін для таго, каб вынішчыць гэтае пачуццё і зрабіць з людзей звычайных рабоў, якія гатовы працаваць за пайку і не задаваць лішніх пытанняў.
Вось вам сучасная беларуская карціна. З аднаго боку галоўны Іван – манкурт, прыстасаванец, карупцыянер, ябацька і проста нелюдзь з ватай у галаве. Менавіта такія нелюдзі сёння і кіруюць усім у няшчаснай і шматпакутнай Беларусі, бо яны патрэбныя пры дыктатуры. У нашага Івана ў галаве, як і ў астатніх такіх жа, сумяшчаецца несумяшчальнае.... Наш салігорскі Іван можа адразу ездзіць на “BMW X7” і да гэтага часу праклінаць разам са сваім мінскім гаспадаром немцаў, удзельнічаць ў «победобессных» мерапрыемствах, абражаць немцаў у выказваннях, калі не яўна, то падтрымліваючы свайго гаспадара ў гэтым, ды выпендрывацца ўзяццем Берліну. Толькі ў нашага салігорскага Івана ў галаве можа сумяшчацца праслаўленне савецка-бальшавіцкага мінулага і сяброўства са святарамі праваслаўнай царквы. Іван, мабыць з-за сваёй неадукаванасці, не ведае, што пры ранняй савецкай уладзе святароў царквы забівалі і катавалі, а самі цэрквы і храмы разбуралі. А пры позняй савецкай уладзе ўсіх святароў пад сябе ўзяў КДБ, зрабіўшы з праваслаўнай царквы свой філіял. Толькі такі прыстасаванец і манкурт, як наш салігорскі Іван, можа ўсталёўваць самыя цесныя адносіны з расейцамі, якія пры ім сюды канчаткова ўвойдуць і ўсё знішчаць. Знішчаць так, як на Данбасе.... Наш Іван не ведае ні айчыннай роднай мовы, ні роднай культуры, ні сапраўднай гісторыі. Ён не ведае пра тое, што да 1939 году тэрыторыя заходняй Беларусі была пад Польшчай, а калі ў гэтым жа годзе бальшавікі разам з нацыстамі акупавалі Польшчу і падзялілі яе, то на тэрыторыі заходняй Беларусі дзесяткі тысяч беларусаў былі рэпрэсіраваны гэтымі самымі бальшавікамі, як нядобранадзейныя. Тыя ж заходнія беларусы, якія былі прызваныя ў чырвоную армію, ў чэрвені 1941 году ўжо стралялі ў спіны сваім чырвоным камандзірам. Іван не ведае пра ВКЛ і пра тое, што беларусы ўвесь час ваявалі з Маскоўскім княствам, а потым яшчэ і з Расейскай імперыяй. А пасля таго, як ў васемнаццатым стагоддзі беларускія землі канчаткова ўвайшлі ў склад гэтай імперыі, то гэтай самай імперыяй усё беларуская вынішчалася. Наш салігорскі Іван з'яўляецца неадукаваным манкуртам, які добра навучыўся толькі вылізваць і выконваць злачынныя загады дыктатара, які ўзурпаваў усю ўладу ў краіне. Усё вышэйпералічанае вось у гэтых фота.
Таксама ужо без каментароў....
1.4K views12:15
Открыть/Комментировать
2022-08-27 15:14:05 Працяг:

Тэма футбола....

Не паспела на прасторах інтэрнэту замацавацца новае невялічкае расследаванне аб тым, як галоўны Іван нашага ААТ адмывае грошы праз салігорскі футбольны клуб «Шахцёр» (

), як паспеў здарыцца ўжо новы ляпас – цытуем тэкст ЗМІ:

«Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў. Салігорскі «Шахцёр» мінімальна саступіў румынскаму «Клужу» у другой гульні трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый і выбыў з турніра. Такім чынам, клубы з Беларусі другі год запар правальваюць міжнародныя турніры. Па каэфіцыенце Беларусь застанецца на апошнім месцы еўрапейскай табліцы. Ніжэй за Андору, Ліхтэйнштэйн і Косава».

Вось дык навіна!!! А нехта чакаў яшчэ іншага!? Ужо стала вядома, што клуб «Шахцёр» з 2017 году выкарыстоўваецца галоўным Іванам нашага ААТ і яго прыкарытнікамі выключна для таго, каб «зарабляць» на ім грошы. Пры гэтым станоўчыя вынікі гульні пры такіх «заробках» зусім не патрэбны. Менавіта з 2017 году, выключна пры галоўным Іване, праз клуб прайшло каля пяцідзесяці легіянераў. Заробкі такіх легіянераў складалі ад 7 000 да 8 000 даляраў ЗША, плюс пад'ёмныя – ад 25 000 да 35 000 тых жа даляраў. Па ўсёй верагоднасці такія легіянеры дзяліліся часткай гэтых грашыма са сваімі куратарамі ад прадпрыемства. І гэта, мабыць, самая маленечкая карупцыйная схема ў белкаліўскім футболе.... Дык чаго чакаць ад такіх «футбалістаў»? Праз такі недаклуб скрадзены ўжо мільёны даляраў.
Але і гэта яшчэ не ўвесь трэш у дадзенай тэме.... Калі салігорскім футболам «кіруе», калі магчыма так напісаць, наш Іван-дурак, які родных бацькоў прадаў бы, калі б яны змаглі ўвайсці ў яго чарговую карупцыйную схему, то ўсім беларускім футболам кіраваў палкоўнік-артылерыст, таварыш Базанаў (

). Як гэты «спецыяліст» за апошнія два гады знішчыў айчынны футбол, можаце паглядзець у гэтым матэрыяле (

), а мы чарговы раз вымушаны канстатаваць, што гэтым і павінна было скончыцца, бо ўсе таленавітыя і вольныя ў душы футбольныя гульцы пасля лета 2020 году ўжо з'ехалі – засталіся адныя прыстасаванцы і рукажопы, але ў дадзеным кантэксце, мабыць, словазлучэнне падабрана няправільна, бо справа датычыцца ног.... Можаце самі падабраць.
Як толькі таварыш Базанаў расправіўся з усімі годнымі гульцамі ў футбол, якія думалі не так як «ябацькі», і праз гэта ж заваліў у беларускім футболе ўсё, што толькі можна было заваліць, ён паспрабаваў уцячы ў..... Куды вы думаеце? Правільна, у Еўропу!!! Так бывае ў «ябацек» - працуючы на сістэму паліваеш брудам Захад, а потым, калі запахне хуткім канцом пры дыктатуры, бяжыш у бок гэтага самага Захаду за ратаваннем. У дадзеным выпадку Захад таварыша Базанава паслаў у накірунку расейскага ваеннага караблю – не пусцілі яго ў Еўразвяз, бо пад санкцыямі наш самы галоўны ў недакраіне «футбаліст» (https://tribuna101.global.ssl.fastly.net/tribuna/blogs/pinta/3068966.html?utm_source=telegram&utm_medium=flagman&utm_author=mak).
Калі вы думалі што на гэтым усё, то памыліліся. Напомнім вам, што ААТ «беларуськалій» знаходзіцца пад санкцыямі, ужо страціў палову сваіх рынкаў збыту, працоўныя прадпрыемства, як мінімум, адзін тыдзень у месяц сядзяць на 2/3, заробкі падаюць, а даплаты адбіраюць, мясцовыя футбалісты вылятаюць адусюль..... І што? А нічога, галоўны Іван прымае рашэнне чарговы раз папіліць грошы прадпрыемства. Прынята рашэнне не ажыццяўляць рэканструкцыю старога будынку стадыёна «Шахцёр», а пад падмурак яго зруйнаваць і пабудаваць новы. Мабыць, стары будынак ужо перастаў умяшчаць у сябе такую колькасць легіянераў – трэба будаваць значна большы па памерах будынак (https://vk.com/wall-108130171_185723). Без далейшых каментароў, як гаворыцца....

Чытаць далей
1.3K views12:14
Открыть/Комментировать
2022-08-27 15:10:52 СТРАЙКАМ ВЕДАЕ ЎСЁ

Вітаем сябры, мабыць зноўку надышоў час пракаментаваць некаторыя навіны, а іх крыху паднакапілася. Адразу папярэдзім, што навіны не вельмі добрыя і сведчаць толькі аб адной тэндэнцыі – далейшая татальная дэградацыя па ўсіх накірунках. Пры гэтым дадзены працэс ужо распачаўся сярод беларусаў, якія апынуліся на тэрыторыі Еўразвязу. Маем на ўвазе перш за ўсё ўсялякія там «офісы» і склады новых пераходных кабінетаў. Але, як заўсёды, аб усім па парадку, шаноўныя нашыя падпісчыкі.

Нашае ААТ упэўненымі тэмпамі працягвае прабіваць новыя рубяжы чарговага дна. У канцы мінулага месяцу салігорскімі прыкарытнікамі айчыннага дыктатара было аформлена пагадненне аб партнёрскіх і братэрскіх адносінах з расейскім горадам Бярэзнікі. Калі хто не ведае, то напомнім, што гэта горад у Пермскім краі РФ – прамысловы цэнтр, дзе вырабляюць калійныя ўгнаенні (https://ura.news/news/1052574326). Бярэзнікі раўно Уралкалій (Уралхім), а Уралкалій (Уралхім) раўно Бярэзнікі, калі кораценька. Пагадненне было падпісана таварышам Жайловічам, псеўдамэрам, які ніколі нікуды не абіраўся, а ўвесь час прызначаўся ўзурпатарам улады ў краіне (https://vk.com/belaruskali?w=wall-134402322_86923). Адначасова з гэтым наш галоўны Іван, не будзем пакуль абразліва выказвацца ў яго адрас, аформіў пагадненне аб супрацоўніцтве з навуковымі арганізацыямі Прыкам'я (https://vk.com/belaruskali?w=wall-134402322_86922). Пра Івана крыху пазней, а пакуль закранем навуковы патэнцыял расейцаў Прыкам'я ў галіне здабычы карысных выкапняў і вытворчасці калійных угнаенняў. У дадзеным выпадку перш за ўсё любога чалавека, які можа думаць і разважаць, цікавіць адно: «А чым яны там могуць падзяліцца такім?». Мы ведаем чым!!! Расейцы з Прыкам'я могуць навучыць салігорцаў таму, як ў працэсе здабычы руды і вытворчасці калійных угнаенняў можна зруйнаваць прамысловыя аб'екты і цэлы горад, які залежыць ад гэтай вытворчасці. Пра гэта вы можаце паглядзець вось у гэтых відыё, калі нехта яшчэ не бачыў:

1)


2)


3)


4)



Гэтага хопіць для таго, каб уявіць сабе «навуковы» патэнцыял тых, з кім наш ААТ цяпер будзе супрацоўнічаць у прамысловай і навуковай галінах, а Салігорск будзе з'яўляцца для Бярэзнікаў горадам пабрацімам. Божа ш ты мой, да якога чарговага ўзроўню дна дайшоў Салігорск.....
Але і гэта яшчэ не ўсё!!!
Вось вам яшчэ відосікі:
1)


2)


3)


4)


5)



Дарэчы, шмат чаго з гэтага ўжо прысутнічае ў Салігорску.
Карацей кажучы, перспектывы ў нашага ААТ і ў Салігорска вельмі і вельмі дрэнныя. На праўладных інфармацыйных рэсурсах нашага ААТ і самога гораду ніколі такіх відыё не пакажуць, бо ведаюць вельмі добра якой будзе рэакцыя на іх, нават у «ябацек». Уся паказуха аб падпісанні разлічана толькі на быдла. Тут нават і каментаваць ужо няма чаго – калі глядзець на «перспектывы» горада пабраціма, які правальваецца пад зямлю, то з «перспектывамі» Салігорску ўсё становіцца зразумела....
І, так, такія «перспектывы» чакаюць усіх салігорцаў ўжо вельмі хутка, бо расейскі алігархат актывізаваў свае дзеянні ў тэме паглынання нашага ААТ (мы аб гэтым папярэджвалі) і тэмы з падпісаннем такіх пагадненняў толькі першыя званочкі (

).... «РуZZкий мир» ужо на парозе салігорскай кватэры – як там пры ім жывецца салігорскія шахцёры могуць спытаць у шахцёраў Данбасу....
Але пойдзем далей.
1.4K views12:10
Открыть/Комментировать