Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Працяг: Тэма футбола.... Не паспела на прасторах інтэрнэту | СТАЧКОМ ОАО "БЕЛАРУСЬКАЛИЙ"

Працяг:

Тэма футбола....

Не паспела на прасторах інтэрнэту замацавацца новае невялічкае расследаванне аб тым, як галоўны Іван нашага ААТ адмывае грошы праз салігорскі футбольны клуб «Шахцёр» (

), як паспеў здарыцца ўжо новы ляпас – цытуем тэкст ЗМІ:

«Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў. Салігорскі «Шахцёр» мінімальна саступіў румынскаму «Клужу» у другой гульні трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый і выбыў з турніра. Такім чынам, клубы з Беларусі другі год запар правальваюць міжнародныя турніры. Па каэфіцыенце Беларусь застанецца на апошнім месцы еўрапейскай табліцы. Ніжэй за Андору, Ліхтэйнштэйн і Косава».

Вось дык навіна!!! А нехта чакаў яшчэ іншага!? Ужо стала вядома, што клуб «Шахцёр» з 2017 году выкарыстоўваецца галоўным Іванам нашага ААТ і яго прыкарытнікамі выключна для таго, каб «зарабляць» на ім грошы. Пры гэтым станоўчыя вынікі гульні пры такіх «заробках» зусім не патрэбны. Менавіта з 2017 году, выключна пры галоўным Іване, праз клуб прайшло каля пяцідзесяці легіянераў. Заробкі такіх легіянераў складалі ад 7 000 да 8 000 даляраў ЗША, плюс пад'ёмныя – ад 25 000 да 35 000 тых жа даляраў. Па ўсёй верагоднасці такія легіянеры дзяліліся часткай гэтых грашыма са сваімі куратарамі ад прадпрыемства. І гэта, мабыць, самая маленечкая карупцыйная схема ў белкаліўскім футболе.... Дык чаго чакаць ад такіх «футбалістаў»? Праз такі недаклуб скрадзены ўжо мільёны даляраў.
Але і гэта яшчэ не ўвесь трэш у дадзенай тэме.... Калі салігорскім футболам «кіруе», калі магчыма так напісаць, наш Іван-дурак, які родных бацькоў прадаў бы, калі б яны змаглі ўвайсці ў яго чарговую карупцыйную схему, то ўсім беларускім футболам кіраваў палкоўнік-артылерыст, таварыш Базанаў (

). Як гэты «спецыяліст» за апошнія два гады знішчыў айчынны футбол, можаце паглядзець у гэтым матэрыяле (

), а мы чарговы раз вымушаны канстатаваць, што гэтым і павінна было скончыцца, бо ўсе таленавітыя і вольныя ў душы футбольныя гульцы пасля лета 2020 году ўжо з'ехалі – засталіся адныя прыстасаванцы і рукажопы, але ў дадзеным кантэксце, мабыць, словазлучэнне падабрана няправільна, бо справа датычыцца ног.... Можаце самі падабраць.
Як толькі таварыш Базанаў расправіўся з усімі годнымі гульцамі ў футбол, якія думалі не так як «ябацькі», і праз гэта ж заваліў у беларускім футболе ўсё, што толькі можна было заваліць, ён паспрабаваў уцячы ў..... Куды вы думаеце? Правільна, у Еўропу!!! Так бывае ў «ябацек» - працуючы на сістэму паліваеш брудам Захад, а потым, калі запахне хуткім канцом пры дыктатуры, бяжыш у бок гэтага самага Захаду за ратаваннем. У дадзеным выпадку Захад таварыша Базанава паслаў у накірунку расейскага ваеннага караблю – не пусцілі яго ў Еўразвяз, бо пад санкцыямі наш самы галоўны ў недакраіне «футбаліст» (https://tribuna101.global.ssl.fastly.net/tribuna/blogs/pinta/3068966.html?utm_source=telegram&utm_medium=flagman&utm_author=mak).
Калі вы думалі што на гэтым усё, то памыліліся. Напомнім вам, што ААТ «беларуськалій» знаходзіцца пад санкцыямі, ужо страціў палову сваіх рынкаў збыту, працоўныя прадпрыемства, як мінімум, адзін тыдзень у месяц сядзяць на 2/3, заробкі падаюць, а даплаты адбіраюць, мясцовыя футбалісты вылятаюць адусюль..... І што? А нічога, галоўны Іван прымае рашэнне чарговы раз папіліць грошы прадпрыемства. Прынята рашэнне не ажыццяўляць рэканструкцыю старога будынку стадыёна «Шахцёр», а пад падмурак яго зруйнаваць і пабудаваць новы. Мабыць, стары будынак ужо перастаў умяшчаць у сябе такую колькасць легіянераў – трэба будаваць значна большы па памерах будынак (https://vk.com/wall-108130171_185723). Без далейшых каментароў, як гаворыцца....

Чытаць далей