Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Працяг: Чаму ж усё так адбываецца? Усё вельмі проста і зразум | СТАЧКОМ ОАО "БЕЛАРУСЬКАЛИЙ"

Працяг:

Чаму ж усё так адбываецца? Усё вельмі проста і зразумела. З аднаго боку дурні-прыстасаванцы пры ўладзе пры дыктатуры, бо толькі дурні-прыстасаванцы могуць жыць і вылізваць дупы пры той сістэме, якая пабудавана за апошнія 27 год. А з іншага – апалітычныя прыстасаванцы працоўныя. Звычайныя працоўныя, якія ўжо даўно згубілі ўсялякае пачуццё чалавечай годнасці і нават забылі пра тое, што гэта такое. 27 год, паважанае спадарства, сур'ёзны тэрмін для таго, каб вынішчыць гэтае пачуццё і зрабіць з людзей звычайных рабоў, якія гатовы працаваць за пайку і не задаваць лішніх пытанняў.
Вось вам сучасная беларуская карціна. З аднаго боку галоўны Іван – манкурт, прыстасаванец, карупцыянер, ябацька і проста нелюдзь з ватай у галаве. Менавіта такія нелюдзі сёння і кіруюць усім у няшчаснай і шматпакутнай Беларусі, бо яны патрэбныя пры дыктатуры. У нашага Івана ў галаве, як і ў астатніх такіх жа, сумяшчаецца несумяшчальнае.... Наш салігорскі Іван можа адразу ездзіць на “BMW X7” і да гэтага часу праклінаць разам са сваім мінскім гаспадаром немцаў, удзельнічаць ў «победобессных» мерапрыемствах, абражаць немцаў у выказваннях, калі не яўна, то падтрымліваючы свайго гаспадара ў гэтым, ды выпендрывацца ўзяццем Берліну. Толькі ў нашага салігорскага Івана ў галаве можа сумяшчацца праслаўленне савецка-бальшавіцкага мінулага і сяброўства са святарамі праваслаўнай царквы. Іван, мабыць з-за сваёй неадукаванасці, не ведае, што пры ранняй савецкай уладзе святароў царквы забівалі і катавалі, а самі цэрквы і храмы разбуралі. А пры позняй савецкай уладзе ўсіх святароў пад сябе ўзяў КДБ, зрабіўшы з праваслаўнай царквы свой філіял. Толькі такі прыстасаванец і манкурт, як наш салігорскі Іван, можа ўсталёўваць самыя цесныя адносіны з расейцамі, якія пры ім сюды канчаткова ўвойдуць і ўсё знішчаць. Знішчаць так, як на Данбасе.... Наш Іван не ведае ні айчыннай роднай мовы, ні роднай культуры, ні сапраўднай гісторыі. Ён не ведае пра тое, што да 1939 году тэрыторыя заходняй Беларусі была пад Польшчай, а калі ў гэтым жа годзе бальшавікі разам з нацыстамі акупавалі Польшчу і падзялілі яе, то на тэрыторыі заходняй Беларусі дзесяткі тысяч беларусаў былі рэпрэсіраваны гэтымі самымі бальшавікамі, як нядобранадзейныя. Тыя ж заходнія беларусы, якія былі прызваныя ў чырвоную армію, ў чэрвені 1941 году ўжо стралялі ў спіны сваім чырвоным камандзірам. Іван не ведае пра ВКЛ і пра тое, што беларусы ўвесь час ваявалі з Маскоўскім княствам, а потым яшчэ і з Расейскай імперыяй. А пасля таго, як ў васемнаццатым стагоддзі беларускія землі канчаткова ўвайшлі ў склад гэтай імперыі, то гэтай самай імперыяй усё беларуская вынішчалася. Наш салігорскі Іван з'яўляецца неадукаваным манкуртам, які добра навучыўся толькі вылізваць і выконваць злачынныя загады дыктатара, які ўзурпаваў усю ўладу ў краіне. Усё вышэйпералічанае вось у гэтых фота.
Таксама ужо без каментароў....