Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

СТРАЙКАМ ВЕДАЕ ЎСЁ Вітаем сябры, мабыць зноўку надышоў час | СТАЧКОМ ОАО "БЕЛАРУСЬКАЛИЙ"

СТРАЙКАМ ВЕДАЕ ЎСЁ

Вітаем сябры, мабыць зноўку надышоў час пракаментаваць некаторыя навіны, а іх крыху паднакапілася. Адразу папярэдзім, што навіны не вельмі добрыя і сведчаць толькі аб адной тэндэнцыі – далейшая татальная дэградацыя па ўсіх накірунках. Пры гэтым дадзены працэс ужо распачаўся сярод беларусаў, якія апынуліся на тэрыторыі Еўразвязу. Маем на ўвазе перш за ўсё ўсялякія там «офісы» і склады новых пераходных кабінетаў. Але, як заўсёды, аб усім па парадку, шаноўныя нашыя падпісчыкі.

Нашае ААТ упэўненымі тэмпамі працягвае прабіваць новыя рубяжы чарговага дна. У канцы мінулага месяцу салігорскімі прыкарытнікамі айчыннага дыктатара было аформлена пагадненне аб партнёрскіх і братэрскіх адносінах з расейскім горадам Бярэзнікі. Калі хто не ведае, то напомнім, што гэта горад у Пермскім краі РФ – прамысловы цэнтр, дзе вырабляюць калійныя ўгнаенні (https://ura.news/news/1052574326). Бярэзнікі раўно Уралкалій (Уралхім), а Уралкалій (Уралхім) раўно Бярэзнікі, калі кораценька. Пагадненне было падпісана таварышам Жайловічам, псеўдамэрам, які ніколі нікуды не абіраўся, а ўвесь час прызначаўся ўзурпатарам улады ў краіне (https://vk.com/belaruskali?w=wall-134402322_86923). Адначасова з гэтым наш галоўны Іван, не будзем пакуль абразліва выказвацца ў яго адрас, аформіў пагадненне аб супрацоўніцтве з навуковымі арганізацыямі Прыкам'я (https://vk.com/belaruskali?w=wall-134402322_86922). Пра Івана крыху пазней, а пакуль закранем навуковы патэнцыял расейцаў Прыкам'я ў галіне здабычы карысных выкапняў і вытворчасці калійных угнаенняў. У дадзеным выпадку перш за ўсё любога чалавека, які можа думаць і разважаць, цікавіць адно: «А чым яны там могуць падзяліцца такім?». Мы ведаем чым!!! Расейцы з Прыкам'я могуць навучыць салігорцаў таму, як ў працэсе здабычы руды і вытворчасці калійных угнаенняў можна зруйнаваць прамысловыя аб'екты і цэлы горад, які залежыць ад гэтай вытворчасці. Пра гэта вы можаце паглядзець вось у гэтых відыё, калі нехта яшчэ не бачыў:

1)


2)


3)


4)



Гэтага хопіць для таго, каб уявіць сабе «навуковы» патэнцыял тых, з кім наш ААТ цяпер будзе супрацоўнічаць у прамысловай і навуковай галінах, а Салігорск будзе з'яўляцца для Бярэзнікаў горадам пабрацімам. Божа ш ты мой, да якога чарговага ўзроўню дна дайшоў Салігорск.....
Але і гэта яшчэ не ўсё!!!
Вось вам яшчэ відосікі:
1)


2)


3)


4)


5)



Дарэчы, шмат чаго з гэтага ўжо прысутнічае ў Салігорску.
Карацей кажучы, перспектывы ў нашага ААТ і ў Салігорска вельмі і вельмі дрэнныя. На праўладных інфармацыйных рэсурсах нашага ААТ і самога гораду ніколі такіх відыё не пакажуць, бо ведаюць вельмі добра якой будзе рэакцыя на іх, нават у «ябацек». Уся паказуха аб падпісанні разлічана толькі на быдла. Тут нават і каментаваць ужо няма чаго – калі глядзець на «перспектывы» горада пабраціма, які правальваецца пад зямлю, то з «перспектывамі» Салігорску ўсё становіцца зразумела....
І, так, такія «перспектывы» чакаюць усіх салігорцаў ўжо вельмі хутка, бо расейскі алігархат актывізаваў свае дзеянні ў тэме паглынання нашага ААТ (мы аб гэтым папярэджвалі) і тэмы з падпісаннем такіх пагадненняў толькі першыя званочкі (

).... «РуZZкий мир» ужо на парозе салігорскай кватэры – як там пры ім жывецца салігорскія шахцёры могуць спытаць у шахцёраў Данбасу....
Але пойдзем далей.