Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

МГЛУ за Свабоду

Логотип телеграм канала @mslustud — МГЛУ за Свабоду М
Логотип телеграм канала @mslustud — МГЛУ за Свабоду
Адрес канала: @mslustud
Категории: Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 675
Описание канала:

МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.
Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);
Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.

Рейтинги и Отзывы

3.67

3 отзыва

Оценить канал mslustud и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

2

3 звезд

1

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 7

2021-11-24 23:25:01
Затрымалі адлічаную студэнтку МДЛУ Анастасію Вайтовіч. Калі вам вядома нешта пра акалічнасці затрымання–напішыце калі ласка ў @MGLU_bot
1.0K views20:25
Открыть/Комментировать
2021-11-21 14:07:01
На гэтым тыдні сышла з жыцця Ірына Аляксееўна Лепяшынская. Прычынай смерці выкладчыцы фізічнай культуры стаў COVID-19.

Прыносім шчырыя спачуванні родным і блізкім.
708 viewsedited  11:07
Открыть/Комментировать
2021-11-20 18:17:34 Беларускае студэнцтва не толькі пра студэнцтва, але ж і пра Беларусь. Няхай прызначаны студэнтк_ам тыдзень і скончыўся, у нас яшчэ ёсць, чым з вамі падзяліцца. Гэтым разам ад адн_ой з нашых падпісчы_ц.

Любіце нацыянальную мову і хочаце дапамагчы пашырыць яе выкарыстанне? Я запрашаю кожнага і кожную далучыцца да перакладу праграм на беларускую мову праз платформу бесперапыннай лакалізацыі Crowdin. 1000 праектаў чакаюць вашай дапамогі ў перакладзе.

Што прапануе Crowdin?
1. Бесперапынную лакалізацыю. Вы можаце атрымліваць апавяшчэнні на электронную пошту пра новыя радкі і адразу прапанаваць пераклад.
2. Памяць перакладаў і машынны пераклад.
3. Падтрымка QA (Quality Assurance). На выхадзе можна атрымаць вельмі якасную лакалізацыю.
4. Пры жаданні, вы можаце далучыцца да агенцтва перакладаў і перакладаць за грошы.


Спадзяемся, што камусьці з будучых беларускіх лінгвістаў-спецыялістаў будзе цікава далучыцца да праекту.
462 views15:17
Открыть/Комментировать
2021-11-18 21:59:39 Прайшоў тыдзень Студэнцтва. Мы сабралі для вас самыя цікавыя і карысныя артыкулы і праекты пра студэнтаў і іх жыццё

@wetalk_media стварылі спецпраэкт «Дванаццаць» аб тым, хто такія фігуранты «справы студэнтаў». Гэта апавяданні блізкіх пра тое, якімі былі зняволеныя да затрымання і фрагменты лістоў праз краты. Чытаць тут.

Працягваецца збор данатаў на стыпендыю Смоліча, на якую намінаваны Глеб Фіцнэр і яшчэ 9 студэнтаў, асуджаных разам з ім. Падрабязнасці тут.

Анлайн лекцыя «Як студэнты змянілі свет». Адзін з адраджальнікаў ЗБС Яўген Міхасюк распавёў пра гісторыю студэнцкага руху і аб тым, як студэнты абаранялі свае правы ў розных краінах свету. Таксама на гэтую тэму можна пачытаць артыкул Студэнцкай Думкі.
678 viewsedited  18:59
Открыть/Комментировать
2021-11-17 19:55:13
Почему День студента отмечается 17 ноября?

28 октября 1939 года чехословацкие студенты вышли на улицы для празднования годовщины создания Чехословацкого государства. В тот момент страна была оккупирована нацистами, из-за чего презднование переросло в в антинацистскую демонстрацию.

В этот день один из студентов, Ян Оплетал, получил пулевое ранение в живот и вскоре скончался.

15 ноября похороны Яна вновь переросли в протестные выступления, из-за чего часть участников была арестована.

17 ноября гестапо и СС окружили студенческие общежития.
Более 1200 студентов были арестованы и отправлены в концлагерь Заксенхаузен. 9 студентов и активистов в этот день были казнены без суда в тюремных застенках.

Все высшие учебные заведение остановили свою работу до конца войны по приказу Гитлера.

В честь смелых студентов, боровшихся против нацистского режима, в 1941 году и был установлен Международный день студентов, отмечаемый с 1946 года.
738 views16:55
Открыть/Комментировать
2021-11-13 15:56:40 Акцыя ў падтрымку палітзняволеных студэнтаў

На сёняшні дзень у Беларусі больш за 1000 палітвязняў. Амаль 60 з іх–студэнты. Нажаль, гэта лічба павялічваецца.

Студэнты ў выгнанні правялі акцыю падтрымкі сваіх зняволеных сяброў і сябровак. Галенне налыса–маленькая ахвяра дзеля тых, хто ахвяраваў свабодай за вольнасць нашай краіны.


698 views12:56
Открыть/Комментировать
2021-11-12 12:44:36 Channel photo updated
09:44
Открыть/Комментировать
2021-11-12 09:02:08
МДЛУ за Свабоду разам з ЗБС абвяшчае Тыдзень студэнцтва

17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. Па традыцыі, Задзіночанне беларускіх студэнтаў ладзіць цэлы тыдзень, прысвечаны студэнцтву і студэнцкаму руху.

У гэтым годзе мы пачынаем з 12 лістапада - дня, які ўвайшоў у гісторыю студэнцтва пад назвай “Чорны чацвер”. 12 лістапада 2020 года супрацоўнікі КДБ прыйшлі да моладзевых актывістаў і актывістак. 11 студэнтаў і 1 выкладчыца былі арыштаваныя і змешчаныя ў СІЗА КДБ. Маладыя, таленавітыя, разумныя студэнты і выкладчыца атрымалі ад 2 да 2,5 гадоў пазбаўлення волі.

У той дзень быў затрыманы і студэнт МДЛУ Глеб Фіцнер. Студэнт чацвёртага курсу ФМК, чалец факультэцкай каманды па танцах. Дзяўчаты апісваюць яго як шчырага, сумленнага хлопца, гатовага заўсёды прыйсці на дапамогу. Ужо год як Глеб пазбаўлены волі.

Даслаць ліст да Глеба можна па адрасу ІК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8, атрад 8.


Свабоду Глебу Фіцнеру!
Свабоду ўсім палітычным зняволеным!
761 viewsedited  06:02
Открыть/Комментировать
2021-11-10 19:51:26 Выйшла на волю Маргарыта Шаўчэнка

Былую студэнтку і яе хлопца затрымалі раніцай 26 кастрычніка, а на наступны дзень прысудзілі па 15 содняў арышту. Увесь арышт яны адбывалі на Акрэсціна.

Дзяўчына трапіла ў тую самую камеру №15, дзе жанчыны абвясцілі галадоўку. У іх ліквідавалі верхнюю вопрадку, рэчы ўласнай гігіены, лекі, не выдавалі маскі і белы хлеб. У камеры на 2 чалавекі знаходзілася 10 жанчын.
1.2K viewsedited  16:51
Открыть/Комментировать
2021-11-10 12:35:18
Мы экстрымісты, немірныя лінгвісты

У шэрагі экстрымістаў прыбыла! Сёння пракуратура прысудзіла знак якасці МДЛУ за Свабоду – прызнала канал экстрымісцкім. Вялікі гонар для нас быць разам з такімі каналамі як Белсат, Еўрарадыё, TUT.BY, KYKY і іншымі.

Пішыце лісты палітзняволеным, падпісвайцеся на рух Супраціў, насіце маскі і беражыце сябе!


Жыве Беларусь!
Жыве іняз!
1.4K viewsedited  09:35
Открыть/Комментировать