Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

МГЛУ за Свабоду

Логотип телеграм канала @mslustud — МГЛУ за Свабоду М
Логотип телеграм канала @mslustud — МГЛУ за Свабоду
Адрес канала: @mslustud
Категории: Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 675
Описание канала:

МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.
Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);
Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.

Рейтинги и Отзывы

3.67

3 отзыва

Оценить канал mslustud и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

2

3 звезд

1

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 3

2022-04-04 13:42:32 Каля МДЛУ міліцыя спыняе студэнтаў і правярае іх тэхніку. Калі вы ведаеце нешта пра гэта —напішыце ў наш бот @MGLU_bot
1.9K views10:42
Открыть/Комментировать
2022-04-01 13:32:01
А што ж адбываецца ў МДЛУ?

Намеснікі дэканаў запрашаюць студэнтаў паўдзельнічаць у квізе да дня яднання народаў Беларусі і Расіі "От Москвы до Минска"

Варта нагадаць, што гэтае "свята" не было прынятае беларускім народам, а так званае "яднанне" азначала паступовую акупацыю беларускай зямлі, супраць якой не раз выступалі і выказваліся вольныя беларусы.

Заклікаем заўсёды думаць крытычна і аналізаваць усе факты і падзеі. Не ісці на ўсялякія мерапрыемствы, якія накіраваныя на падтрымку ідэі паглынання беларускай ідэнтычнасці i яднання з краінай-агрэсарам.
Праводзячы такія мерапрыемствы і замоўчваючы ўсё, што звязана з вайной, адміністрацыя МДЛУ выказвае падтрымку Расіі, якая літаральна зараз знішчае Украіну.
2.2K viewsedited  10:32
Открыть/Комментировать
2022-03-26 21:09:01
Студэнты, якія не з'яўляюцца сябрамі прафсаюзу, у наступным годзе могуць пазбавіцца інтэрнатаў

Цяпер студэнты, якія раней жылі ў інтэрнаце, не будуць мець права на засяленне ў першую чаргу, калі яны не чальцы прафсаюзу. Тыя, хто не ўступіць у прафсаюз, будуць заселяны толькі пры наяўнасці вольных месцаў. Такое рашэнне прыняла камісія па жыллёва-бытавых пытаннях.

А мы нагадаем для той самай «камісіі» што прафсаюз — гэта дабраахвотнае аб'яднанне грамадзян, якое ствараецца ў мэтах абароны правоў той альбо іншай групы грамадства. Аднак такі несхаваны шантаж месцам у інтэрнаце студэнтаў, максімальная стыпендыя якіх складае 45$, выклікае вялізарныя сумневы ў тым, што такая арганізацыя дабраахвотная. Да таго ж, можна зразумець, наколькі ўсё кепска ў прафсаюзе, калі судэнтаў прымушаюць туды ўступаць.
2.3K views18:09
Открыть/Комментировать
2022-03-25 19:22:01
Шаноўнае спадарства, сардэчна вішуем вас з Днём Волі!

Мы вырашылі яшчэ раз нагадаць пра падзею, якая фактычна прывяла да з’яўлення канцэпцыі незалежнасці Беларусі - Першы ўсебеларускі з’езд

Тады, у 1917 годзе крыху меней за 2000 дэлегатаў з розных частак нашай краіны і з розных слаёў насельніцтва сабраліся ў Менскім гарадскім тэатры (цяпер ён носіць імя Купалы) каб абмеркаваць пытанне беларускай дзяржаўнасці.

Спачатку гаворка вялася толькі пра аўтаномію ў складзе Расеі, але калі мясцовыя бальшавікі захацелі свавольна разагнаць з’езд, то абраная з’ездам Рада адзінагалосна прагаласавала за канцэпцыю незалежнасці Беларусі, якая была прызнана 25 сакавіка з дэталёвым апісаннем беларускіх межаў і спосабаў функцыянавання дзяржавы.

Хоць у БНР і не атрымалася стаць цалкам незалежнай, першы ўсебеларускі з’езд і стварэнне БНР сталі моцнай заявай беларускага народа пра яго імкненне да незалежнасці і свабоды.

Верым, што ў хуткім часе Беларусь стане сапраўды вольнай і незалежнай .
Жыве Беларусь!
1.4K views16:22
Открыть/Комментировать
2022-03-22 23:31:01
«Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду.»

Сёння Беларусь адзначае дзень памяці Кастуся Каліноўскага. 22 сакавіка 1864 года расейскія ўлады пакаралі смерцю кіраўніка паўстання і нацыянальнага героя Беларусі. Кастусю Каліноўскаму на той момант было 26 гадоў, аднак за свае каштоўнасці і ідэалы, за свабоду для свайго народа і сваёй краіны ён быў гатовы аддаць жыццё.

Сёння Кастусь Каліноўскі —сімвал барацьбы за волю і будучыню. Ягонае імя носіць батальён, які змагаецца за вызваленне Украіны ад расійскіх войскаў. Падтрымаць годных вайскоўцаў можна па спасылцы.

Жыве Беларусь! Слава Україні!
1.4K viewsedited  20:31
Открыть/Комментировать
2022-03-22 13:37:01
Пакуль у суседняй краіне ідзе жорсткая кровапралітная вайна ўжо некалькі тыдняў, а наша краіна застаецца ў стане акупацыі, адміністрацыя МДЛУ сабрала кампанію для паходу ў мемарыяльны комплекс спаленай у 1943 нацыстамі вёскі.

На фоне маўчання пра падзеі, якія адбываюцца зараз,  кветкі і прамовы пра «глыбокую падзяку беларусам за сучаснасць» і пра «інфармацыю пра трагедыю, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне» выглядаюць крывадушна, а падмена паняццяў не можа ўспрымацца адэкватна свядомай часткай насельніцтва.
1.3K views10:37
Открыть/Комментировать
2022-03-20 16:44:01
Дэпутат Еўрапарламенту Іван Штэфанец даслаў ліст Глебу Фіцнеру і павіншаваў яго з днем Нараджэння

У рамках кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandByYou еўрапейскія палітыкі становяцца сімвалічнымі «хроснымі» для зняволеных. Славацкі палітык і дэпут Еўрапарламенту Іван Штэфанец стаў такім хросным для Глеба і напярэдадні яго дня Нараджэння напісаў хлопцу ліст за краты.

«У Беларусі пасля скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў арыштавана шмат палітвязняў. Я даўно ўсынавіў Глеба Фіцнера і з нагоды яго дня Нараджэння напісаў яму ліст на гэтым тыдні. Я падзякаваў яму за гераізм і запэўніў у сваёй поўнай падтрымцы. » —паведаміў у сваім Instagram палітык.
1.2K views13:44
Открыть/Комментировать
2022-03-18 16:33:01 Ліст Глебу ад сяброўкі


«Привет Глеб!
Недавно получила от тебя письмо. Твои письма приходят так редко, но каждый раз заставляют меня радоваться как будто это день рождения.
Ах да:) Знаешь, когда я пишу это письмо? 18 марта, в твой день рождения. 
Я желаю тебе скорейшей свободы. Уверена, мы скоро увидимся. И тогда, уж поверь, мы устроим самую большую вечеринку за все пропущенные праздники!
Желаю тебе сил, чтобы выдержать это испытание, мужества и здоровья. Осталось совсем немного, я в тебя верю.
Ну и разумеется счастья, удачи и любви, какое поздравление без этого
Сегодня я попросила всех своих друзей написать тебе открытку, так что поздравлений будет много, обещаю!
Я горжусь тем, что могу назвать тебя своим другом.
Обнимаю,
ХХХ 18.03.2022
»
1.3K views13:33
Открыть/Комментировать
2022-03-18 12:05:38
Сёння дзень нараджэння святкуе Глеб Фіцнер

Для Глеба гэта ўжо другі дзень нараджэння за кратамі. Чацверакурсніка арыштавалі 12 лістапада 2020 года, а ў ліпені асудзілі на 2 гады зняволення.

Глебу, як і ўсім палітвязням зараз, ладзяць інфармацыйную блакаду і не перадаюць усіх лістоў, якія яму пішуць родныя і сябры. Сёння падтрымка для яго важна як ніколі.

Даслаць ліст з віншаваннямі можна па адрасу: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
1.3K viewsedited  09:05
Открыть/Комментировать
2022-03-15 20:43:41 Наста Вайтовіч атрымала 3 гады «хіміі» з накіраваннем. Дзяўчыну прызналі віноўнай па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
1.6K viewsedited  17:43
Открыть/Комментировать