Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

МГЛУ за Свабоду

Логотип телеграм канала @mslustud — МГЛУ за Свабоду М
Логотип телеграм канала @mslustud — МГЛУ за Свабоду
Адрес канала: @mslustud
Категории: Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 675
Описание канала:

МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.
Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);
Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.

Рейтинги и Отзывы

3.67

3 отзыва

Оценить канал mslustud и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

2

3 звезд

1

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 4

2022-03-15 16:11:29 Папярэдне: Насту вызвалілі ў залі суда. Прысуд пакуль невядомы.
1.6K views13:11
Открыть/Комментировать
2022-03-15 12:03:01
На мінулым тыдні пачаўся разгляд справы адлічанай студэнткі МДЛУ, палітзняволенай Анастасіі Вайтовіч. Сёння ў 15:30 павінны агучыць прысуд.
1.7K views09:03
Открыть/Комментировать
2022-03-02 21:51:01 UPD: Як паведамляе Кардынацыйная Рада, Наталле Алегаўне прысудзілі 15 содняў арышту.
532 views18:51
Открыть/Комментировать
2022-03-01 20:22:58 Адбыліся суды над выпускнікамі МДЛУ

Перакладчыцу Вольгу Калацкую,арыштаваную ў дзень «рэферэндума», аштрафавалі на 150 базавых велічыняў. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала Вольгу вінаватай і аштрафавала яе на 150 базавых, што складае 4 800 рублёў.

Затрыманаму ў гэты ж дзень выпускніку мінулага году Яўгену Кіямаву суддзя Святлана Чараповіч прысудзіла 15 содняў арышту. Суд адбываўся па скайпе.
620 views17:22
Открыть/Комментировать
2022-03-01 16:53:32 Цалкавікова Дар'я атрымала 12 содняў арышту

Суд над затрыманай 27 лютага студэнткай адбыўся сёння. Дзяўчына прызнала віну і суддзя Клімчук Марына прысудзіла Дар' і 12 содняў па «народным артыкуле» 24.23 КоАП РБ.
771 viewsedited  13:53
Открыть/Комментировать
2022-03-01 11:54:01
Учора была затрыманая Наталля Дуліна. Зараз яна знаходзіцца ў РАУСе Завадскога раёну.
1.5K views08:54
Открыть/Комментировать
2022-02-28 00:52:01
Сёння ў Менску былі затрыманыя студэнты МДЛУ

Студэнт, пра арышт якога на выбарчым участку ў інтэрнаце паведаміў ягоны сябра. Хлопца забралі са сцягам Украіны на плячах. Прагаласаваць яму ніхто так і не даў. Пасля затрымання міліцыянты звязалі сцяжкамі ягоныя рукі за спінай. У РАУСе студэнту стала кепска, была выклікана хуткая і ён патрапіў у бальніцу.
Момант затрымання трапіў на відэа.
Цалкавікова Дар'я—ФАМ 4 курс
Саўчанка Ганна—ПФ 4 курс

Таксама праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні былой палітзняволенай Вольгі Калацкай і Кіямава Яўгена, якія з'яўляюцца выпускнікамі МДЛУ (Яўген выпускнік мінулага году). Дзе зараз яны знаходзяцца невядома.

Калі вы ведаеце пра абставіны затрыманняў, альбо пра кагосьці яшчэ са студэнтаў ці выкладчыкаў, хто быў арыштаваны сёння, паведаміце ў наш бот @MGLU_bot.
337 viewsedited  21:52
Открыть/Комментировать
2022-02-27 14:25:55
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў:

«Вы вырашаеце хто вы, вы вырашаеце кім быць. Як вы будзеце глядзець у вочы сваім дзецям, адзін аднаму, сваім суседзям. А мы вашыя суседзі. Будзьце Беларуссю, а не Расеяй. Гэты выбар вы робіце менавіта цяпер, сёння.

Кіеў атакавалі ў 4 раніцы. У кагосьці такое пачуццё гумару, як у 1941 годзе. А вы спалі, браты Беларусы, а мы прачнуліся. Але вы і цяпер спіце.

Зрабіце правільны выбар. Я ўпэўнены, гэта галоўны выбар вашага вялікага народу».

Для Беларусі надыйшоў час зрабіць гэты выбар!
398 viewsedited  11:25
Открыть/Комментировать
2022-02-27 14:02:22
Пратэст супраць вайны

Калі: 27 лютага, а 14:00
Дзе: ваш участак галасавання


Беларускі дыктатар заўсёды казаў, што ён адзіны гарант міру і спакою ў нашай краіне, што Беларусь ніколі не будзе ўдзельнічаць у вайне. Сёння праз Беларусь ідуць расейскія танкі і атакуюць Украіну, а ўзурпатар заяўляе, што ўступіць у вайну, калі гэта будзе патрэбна Расіі.

Сёння «рэферэндум» —спосаб пратэсту супраць вайны, гвалту і беззаконнасці.

Прыходзьце сёння да сваіх выбарчых участкаў і любым бяспечным спосабам заяўляйце, што вы супраць таго, што зараз адбываецца:

Стойце ў чэргах, стаўце два крыжыка і заставайцеся на месцы
Распавядайце ўсім, што адбываецца зараз і будзьце асцярожныя, аднак не бойцеся, бо мы супрацьстаім чалавеку, які падтрымлівае вайну.

Пра ўсі затрыманні студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ паведамляйце ў наш бот @MGLU_bot.

Жыве Беларусь!
Слава Україні!
478 views11:02
Открыть/Комментировать
2022-02-26 18:44:01
Старая песня

Пакуль праз Беларусь расейскія войскі атакуюць Украіну, МДЛУ жыве сваім жыццём. Студэнтаў просяць датэрмінова прагаласаваць на рэферэндуме «нет разницы за что» каб дапамагчы інтэрнату і факультэту.

Як датэрміновае галасаванне дапаможа ўніверсітэту не ўдакладняецца. Да таго ж фраза « проголосовать нет разницы за что» выглядае як тлусты намёк на тое, што не важна як хто прагаласуе, бо вынікі ўсё роўна сфальсіфікуюць.
607 views15:44
Открыть/Комментировать