Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Пратэст супраць вайны Калі: 27 лютага, а 14:00 Дзе: ваш учас | МГЛУ за Свабоду

Пратэст супраць вайны

Калі: 27 лютага, а 14:00
Дзе: ваш участак галасавання


Беларускі дыктатар заўсёды казаў, што ён адзіны гарант міру і спакою ў нашай краіне, што Беларусь ніколі не будзе ўдзельнічаць у вайне. Сёння праз Беларусь ідуць расейскія танкі і атакуюць Украіну, а ўзурпатар заяўляе, што ўступіць у вайну, калі гэта будзе патрэбна Расіі.

Сёння «рэферэндум» —спосаб пратэсту супраць вайны, гвалту і беззаконнасці.

Прыходзьце сёння да сваіх выбарчых участкаў і любым бяспечным спосабам заяўляйце, што вы супраць таго, што зараз адбываецца:

Стойце ў чэргах, стаўце два крыжыка і заставайцеся на месцы
Распавядайце ўсім, што адбываецца зараз і будзьце асцярожныя, аднак не бойцеся, бо мы супрацьстаім чалавеку, які падтрымлівае вайну.

Пра ўсі затрыманні студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ паведамляйце ў наш бот @MGLU_bot.

Жыве Беларусь!
Слава Україні!