Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

МДЛУ за Свабоду разам з ЗБС абвяшчае Тыдзень студэнцтва 17 | МГЛУ за Свабоду

МДЛУ за Свабоду разам з ЗБС абвяшчае Тыдзень студэнцтва

17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. Па традыцыі, Задзіночанне беларускіх студэнтаў ладзіць цэлы тыдзень, прысвечаны студэнцтву і студэнцкаму руху.

У гэтым годзе мы пачынаем з 12 лістапада - дня, які ўвайшоў у гісторыю студэнцтва пад назвай “Чорны чацвер”. 12 лістапада 2020 года супрацоўнікі КДБ прыйшлі да моладзевых актывістаў і актывістак. 11 студэнтаў і 1 выкладчыца былі арыштаваныя і змешчаныя ў СІЗА КДБ. Маладыя, таленавітыя, разумныя студэнты і выкладчыца атрымалі ад 2 да 2,5 гадоў пазбаўлення волі.

У той дзень быў затрыманы і студэнт МДЛУ Глеб Фіцнер. Студэнт чацвёртага курсу ФМК, чалец факультэцкай каманды па танцах. Дзяўчаты апісваюць яго як шчырага, сумленнага хлопца, гатовага заўсёды прыйсці на дапамогу. Ужо год як Глеб пазбаўлены волі.

Даслаць ліст да Глеба можна па адрасу ІК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8, атрад 8.


Свабоду Глебу Фіцнеру!
Свабоду ўсім палітычным зняволеным!