Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Этнаграфічны комплекс «Млын» у Заслаўлі Гісторыка-культурны м | Go to Belarus

Этнаграфічны комплекс «Млын» у Заслаўлі

Гісторыка-культурны музей-запаведнік у Заслаўлі – гэта цэлы комплекс экспазіцый, які ўключае ў сябе музей у самым цэнтры горада, на Рынкавай плошчы, музей-ДАК Мінскага ўмацаванага раёна, Дзіцячы музей міфалогіі і лесу і, уласна, Этнаграфічны комплекс «Млын».

Этнаграфічны комплекс у Заслаўлі невялікі, але вельмі сімпатычны. У яго ўваходзяць чатыры будынкі: кузня, млын, свіран і дом завознікаў – нешта накшталт гасцініцы для тых, хто прывозіў на памол збожжа на млын. Пакуль млынар рабіў муку, кліент мог пераначаваць у камфортных умовах. У хаце і дагэтуль такая абстаноўка, быццам у любы момант сюды могуць заехаць пастаяльцы, якія чакаюць сваю муку: пасцеля ёсць, стол накрыты.

Усе гэтыя будынкі арыгінальныя. Самым каштоўным тут лічыцца млын, які датуецца ажно 1910-м – яму больш за 100 гадоў! Пры гэтым млын не просты, а паравы – даволі раскошная рэч для Беларусі тых часоў. І гэта адзіны такі млын, які захаваўся на тэрыторыі нашай краіны.