Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Дзясятнікі (Валожынскі раён) Вельмі спакойнае, натхняльнае на | Go to Belarus

Дзясятнікі (Валожынскі раён)

Вельмі спакойнае, натхняльнае на думкі і рэфлексію месца. Гэта могілкі салдат Першай сусветнай вайны, дзе пахаваныя ў асноўным нямецкія вайскоўцы, але таксама там ёсць і магілы савецкіх воінаў.

Могілкі вельмі характэрна «еўрапейскія»: роўныя шэрагі аднолькавых надмагільных камянёў, над якімі высіцца каменны манумент, увянчаны скульптурай арла. Бачна, што месцам даглядаюць: трава тут заўсёды роўна скошаная, пахаванні вельмі дагледжаныя.

Клады ў Дзясятніках, нягледзячы на свой шаноўны ўзрост, да гэтага часу выклікаюць мноства эмоцый.

Што яшчэ паглядзець, калі вырушыш у Дзясятнікі: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/marshrut-ashmyany