Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Рубяжэвічы (Стаўбцоўскі раён) Па-першае, у вёсцы Рубяжэвічы п | Go to Belarus

Рубяжэвічы (Стаўбцоўскі раён)

Па-першае, у вёсцы Рубяжэвічы проста вельмі прыгожа: там знаходзіцца неагатычны касцёл святога Іосіфа, абкладзены камянямі – а такі спосаб будаўніцтва ў Беларусі сустракаецца нячаста. Пра гэты храм, дарэчы, ёсць цікавая гісторыя: пасля паўстання 1863 года на тэрыторыі Беларусі было забаронена будаваць касцёлы. Але мясцовы шляхціч Антоній Тур з гэтым змірыцца не мог і ўсталяваў у 1866 годзе каля возера камень з надпісам «Тут будзе пабудаваны храм». Тура за такую выхадку адправілі ў высылку, але, вярнуўшыся з яе, Антоній усё адно дамогся свайго. І ў 1911 годзе ў Рубяжэвічах з'явіўся гэты самы храм.

Ну а другі пункт, дзеля якога варта завітаць у гэтую вёсачку на выходных, – возера за храмам. Гэтае месца вельмі пасуе для зацішнага пікніка. Галоўнае, стаўся да яго асцярожна і не забывай, што ў вёсцы жывуць сваё размеранае жыццё мясцовыя – калонка з музыкай і мангал тут дакладна будуць недарэчнымі.