2021-08-24 16:28:03
ТОП-5 кнiг па-беларуску
⠀
“Каласы пад сярпом тваiм” У. Караткевiч. Адна з цэнтральных кніг усёй беларускай літаратуры.
⠀
Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям'і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве - у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў.
⠀
“Радзiва Прудок” А. Горват. Адзін з галоўных феноменаў сучаснасці.
⠀
Гэтая кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэтая кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
⠀
Іван Шамякін "Сэрца на далоні". Неўміручая класіка.
⠀
Аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў.
⠀
“Дзiкае паляванне караля Стаха” У. Караткевiч. Дэтэктыўны трылер, які нікога не пакіне абыякавым.
⠀
Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» - адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.
⠀
“Ноч” В. Марцiновiч. Адзін з галоўных бестселераў нашых дзён.
⠀
У гаджэтах скончылася электрычнасць, а ў тэлефонах - Інтэрнэт: так выглядае самы страшны сон для сучаснага чалавека. Пісьменнік Віктар Марціновіч у сваім новым рамане «Ноч» прапаноўвае сваю версію таго, што зробіцца з нашай краінай, калі такое адбудзецца на самай справе.
84 views13:28