Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў З
Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Адрес канала: @zbsunion
Категории: Политика , Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.04K
Описание канала:

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zbsunion и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 7

2022-04-15 17:44:23
Беларусь усё ж такі не выключылі з Балонскага працэсу?
Распавядаем у картках і разбіраемся разам

Засталіся пытанні? Пішыце ў каментары
593 views14:44
Открыть/Комментировать
2022-04-15 13:14:58 У новай версіі сайта БДТУ з'явіцца варыянт на беларускай мове

Раней з’явіўся збор подпісаў пад электронным зваротам да адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта з патрабаваннем дадаць беларускую мову ў новую версію сайта, якая з'явіліся не так даўно. Петыцыю ўжо падпісалі 114 чалавек.

✸ Адказ рэктарата БДТУ:
«У цяперашні час нашы супрацоўнікі ствараюць новую версію сайта і на працягу часу на ім абавязкова з'явіцца варыянт на беларускай мове, як і было раней».

Адзначым, што нават зараз на сайце гэтага ВНУ існуе кнопка «BY» для змены мовы, але яна вядзе на неактуальны сайт установы.

Якое стаўленне да беларускай мовы вашым універсітэце? Паведаміце ў бяспечны чат-бот @zbsunion_bot.
588 viewsedited  10:14
Открыть/Комментировать
2022-04-13 20:23:34
Беларусь выключылі з Балонскага працэсу?

Як паведамляе міністр адукацыі і навукі Украіны Сяргей Шкарлет у сваім тэлеграм-канале, "Група падтрымкі Балонскага працэсу прыняла рашэнне прыпыніць права Расійскай Федэрацыі і Беларусі на прадстаўніцтва ў Балонскім працэсе, а таксама ў працоўных групах, усіх іншых структурах і рабочай праграме Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі."

Але міністр спасылаецца на дакумент, створаны кансультатыўнымі членамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, дзе размова ідзе пра "любыя дзяржавы-чальцы, якія могуць дапамагчы Расеі ў яе ўварванні ва Украіну". 

Беларускія ўніверсітэты не раз парушалі правілы сістэмы Балонскага працэсу, пачынаючы ад абавязковага размяркавання і заканчваючы палітычна матываванымі адлічэннямі.


Крыніца: @belsat
1.1K viewsedited  17:23
Открыть/Комментировать
2022-04-12 16:24:43
Падкасты на роднай мове

Мы ўжо пісалі пра важнасць захавання сваёй ідэнтычнасці — нацыянальнай культуры і мовы. І першы крок для гэтага — размаўляць па-беларуску! А зрабіць гэта лягчэй пачаўшы слухаць беларускамоўныя падкасты.

Сабралі для вас уласны топ падкаст-кантэнту. Шукайце на вашых любімых стрымінгавых платформах і ў інтэрнэце.
1.4K views13:24
Открыть/Комментировать
2022-03-01 13:07:25
Учора была затрыманая Наталля Дуліна. Зараз яна знаходзіцца ў РАУСе Завадскога раёну.
486 views10:07
Открыть/Комментировать
2022-03-01 01:01:08 Затрыманні ў Ліцэі БДУ і вобшукі ў інтэрнаце: трэба верыфікацыя @zbsunion

Па нашай інфармацыі сягодня ў інтарнаце Ліцэя БДУ АМАП затрымаў 8 ліцэістаў. У спісах Акрэсціна ёсць некалькі прозвішчаў з дзеючымі студэнтамі Ліцэя БДУ:

1. Анцух Роман 11.11.2004
2. Бабин Тарас 26.12.2004
3. Володенко Ирина 22.04.2005
4. Докимович Матвей несовершеннолетний
5. Микус Скалмант 2005
6. хххххх
7. Шлыков Роман 2004
8. Шароваров Юрий 04.11.2004

Крыніца: «Рандомных людей кого встретили в общаге
Заходили в рандомные комнаты
Вещи не перебирали»

Калі вы ведаеце падрабязнасці пішыце нам у бяспечны бот @zbsunion_bot.
Служба юрыдычнай дапамогі студэнтам і выкладчыкам @stud_helpby.
515 views22:01
Открыть/Комментировать
2022-02-28 21:51:19 СТУДЭНЦТВА ДАЛУЧАЕЦЦА ДА ЗАЯВЫ БЕЛАРУСКАЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ СУПРАЦЬ ВАЙНЫ З УКРАІНАЙ

Мы падкрэсліваем, што цяперашняя нелегітымная ўлада рэалізуе палітыку, якая супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным нормам, уцягнула Беларусь у ваенную агрэсію супраць Украіны і адпраўляе беларускіх вайскоўцаў і іншых асоб удзельнічаць у гэтай вайне. Існуючая нелегітымная ўлада, якая дазволіла размяшчэнне войскаў Расійскай Федэрацыі, прапусціла іх праз сваю тэрыторыю, на
палітычным узроўні падтрымала агрэсію і паставіла пад пагрозу суверэнітэт і незалежнасць Беларусі.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
557 views18:51
Открыть/Комментировать
2022-02-27 22:59:57
ЯК ПАДТРЫМАЦЬ УКРАІНСКАЕ СТУДЭНЦТВА?

Украінская студэнцкая ліга — гэта арганізацыя, якая яднае і прадстаўляе інтарэсы студэнтаў і студэнтак большасці ўкраінскіх універсітэтаў.

Сёння яны просяць і заклікаюць беларускае студэнцтва:

— патрабаваць рашучых дзеянняў ад кіраўніцтва краіны ў дачыненні да спынення ваеннай агрэсіі ва Украіне,
— матэрыяльна падтрымаць Узброеныя сілы Украіны,
— распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю пра ваенную агрэсію,
— аказваць украінскаму студэнцтву інфармацыйную падтрымку,
— падтрымліваць Украіну словам і справай.

Разам мы можам садзейнічаць аб'яднанню студэнцтва вакол праблемы вайны. Разам мы мацней
2.0K viewsedited  19:59
Открыть/Комментировать
2022-02-27 22:33:55 ЗАТРЫМАНЫЯ СТУДЭНТЫ І СТУДЭНТКІ (27.02)

На сённяшніх акцыях пратэсту супраць ваеннай агрэсіі былі затрыманы:

Марыя Седышова, фізтэх ГрДУ
Артур Баран, БДЭУ (2001 г.н.)
Дар'я Цалкавікова, МДЛУ (2001 г.н.)
Аляксей Чаркасаў, БДУ (2000 г.н.)
Багамолава Нэллі, ГрДУ
Upd: Саўчанка Ганна—ПФ 4 курс МДЛУ

Таксама маецца інфармацыя пра затрыманне на 59 участку (інтэрнат МДЛУ) хлопца са сцягом Украіны, меркавана студэнта.

*будзе аднаўляцца па меры з'яўлення інфармацыі. Калі вам вядома пра затрыманні студэнтаў і студэнтак, калі ласка, паведамляйце ў наш бот @zbsunion_bot.
802 viewsedited  19:33
Открыть/Комментировать
2022-02-27 21:55:34 УКРАІНСКАЕ СТУДЭНЦТВА ЗВЯРТАЕЦЦА ДА БЕЛАРУСКАГА

Студэнты Беларусі,

Мы студэнты Украіны звяртаемся да вас. Вашы суседзі. Вашы сябры.

Чацвёрыя суткі у нас вайна. З тэрыторыі Беларусі войскі Расійскай Федэрацыі вядуць абстрэл гарадоў Украіны. З вашай зямлі ляцяць ракеты, а за імі варожыя самалёты, верталёты, едуць танкі і пяхота. З-за атакі з вашай тэрэторыі гінуць нашыя дзеці, браты, сёстры, бацькі. Гэта не сяброўскія дзеянні- гэта подлая кравапралітная і захопніцкая атака. Гэта здрада, гэта вайна.

Мы заўсёды былі побач, як браты. Мы дзялілі адзін стол з вамі і ў кожнага з нас ёсць успаміны з сябрамі беларусамі. Цяпер гэтыя успаміны накрываюцца чырвонаю заслонаю з-за гэтай вайны.

Вы можаце гэта спыніць. Вы — не Расія. Вы ведаеце, як узнімацца і гучна на увесь свет паказаць-вы нацыя і вы супраць. Падыміцеся зараз. Гэта пытанне не толькі суседскіх, сяброўскіх адносінаў — гэта пытанне жыццяў мыльёнаў людзей і пытанне Незалежнасці Украіны і Беларусі.

Пакажыце, хто вы насамрэч. Пакажыце рашучасць і сяброўства. Спыніце вайну ва Украіне. Пашырайце праўду пра вайну ва Украіне, пра агрэсію ва Украіне.

Падтрымайце Украіну. Падтрымайце і сябе, пакуль не позна.
1.5K views18:55
Открыть/Комментировать