Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў З
Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Адрес канала: @zbsunion
Категории: Политика , Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.04K
Описание канала:

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zbsunion и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 5

2022-05-17 12:38:43 Моладзевы блок падрыхтаваў інфарматыўнае сацыялагічнае даследаванне палітычных поглядаў і каштоўнасцяў беларускай моладзі

Давер да інстытутаў, актуальныя праблемы, любімыя спосабы выказання палітычных поглядаў і падтрымка міжнародных саюзаў — лаканічна і даступна ў інфаграфіках
328 viewsedited  09:38
Открыть/Комментировать
2022-05-13 17:31:12 18-гадовая Аніта Бакуновіч знаходзіцца ў СІЗА-1

Паводле інфармацыі «Girls Power Belarus», Аніту затрымалі 23 лютага 2022 года. Ёй падалі вінавачанні па арт. 342 і змясцілі ў СІЗА на Валадарскага.

Аніту затрымвалі і раней, але адпускалі з прычыны непаўналецця.

У 2020 годзе дзяўчына паспела заняць 3-е месца ў рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі.

На дадзены момант Аніту падтрымваюць толькі бацькі.

Падтрымайце дзяўчыну лістом.
Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Таксама вы можаце падпісаць паштоўку Аніце анлайн праз «
Мастэрню паштовак салідарнасці»

#палітвязні
#збс
383 views14:31
Открыть/Комментировать
2022-05-12 17:03:26
Прадстаўніца ЗБС у офісе дэмсілаў сустрэлася са Святланай Ціханоўскай

Учора прайшла сустрэча Святланы Ціханоўскай з чэскай дыяспарай у Празе, на якой былі агучаны вынікі працы офіса ў адносінах да беларускіх студэнтаў Чэхіі. Святлана Георгіеўна правяла сустрэчу з Прэзідэнтам Мілашам Земанам і некалькімі міністрамі.

Міністар замежных спраў Ліпаўскі запэўніў, што беларусы змогуць разлічваць на падтрымку Чэхіі, атрымліваць візы і навучацца ў чэшскіх універсітэтах.

Міністр адукацыі Газдзік сказаў, што студэнтаў не будуць адлічаць, і ўсе спецыяльнасці будуць адкрытыя.

На сустрэчы з дыяспарай наша прадстаўнічка Лізавета Даўгулевіч абмяркавала з Ціханоўскай магчымасць падтырмкі палітзняволенных студэнтаў у Чэхіі і распавяла пра апошнія навіны ЗБС.

А вы чакалі такую хуткую дапамогу ад офіса СЦ? Напішыце сваё меркаванне ў каментары.

#студэнцтва #ціханоўская #збс
274 viewsedited  14:03
Открыть/Комментировать
2022-05-09 22:16:35
Парады Дня Перамогі 2022 — сьвяткаваньне на крыві, ды зьдзек над палеглымі ў Другой Сусьветнай Вайне продкамі. Варта, аднак, прызнаць адну важную рэч: гісторыя зусім ня такая чорна-белая, як нам падавалі яе ў школе, і працягваюць ідэялягічна насоўваць ва ўнівэрсытэце. Сёньня на Ўкраіну напалі нашчадкі чырвонага тэрору, НКВД і бальшавізму — рэжыму ня меньш крывавага за гітлераўскі, які на працягу дзесяцігодьдзяў намагаўся зьнішчаць нацыянальную сьвядомасьць ды незалежнасьць ўкраінскага і беларускага народаў. Зараз, пад соўсам "дзяды ваявалі" рускамірныя пачвары апраўдваюць забойствы, гвалт, зьнішчэньне гарадоў суверэннай дзяржавы, якая зь іх дзядамі на адным баку змагалася супраць нямецкай акупацыі.

Рабіць выгляд, што сёньняшнія падзеі ня маюць ніякай сувязі зь Днём Памяці — ня шанаваць гэтую самую памяць аб продках, якой маніпулюе дзяржаўная прапаганда. Прапаноўваем паглядзець відэазварот ад ўкраінскіх вэтэранаў Другой Сусьветнай вайны, якія сёньня не разумеюць сэнсу ваенных злачынстваў пуціна.
378 views19:16
Открыть/Комментировать
2022-05-09 14:08:49 Чэскія ўніверсітеты застануцца без беларускіх студэнтаў?

Па нашай інфармацыі ў апошні час ходзяць чуткі, што чэшскія ўлады забараняць чэшскім універсітэтам прымаць беларускіх і расейскіх студэнтаў, аднак гэта не зусім так. Забаронаў пакуль не было, але зараз ідуць размовы пра патэнцыяльныя зьмены.

Што будзе з беларускімі студэнтамі ў Чэхіі? На гэта пытанне адказвае наш сакратар міжнароднага адзела Максім Зафранскі.


Міжнародныя санкцыі супраць Беларусі забараняюць тэхнічную дапамогу краіне, і, па меркаванні Еўракамісіі, гэта ўключае вышэйшую адукацыю, таму ўніверсітэтам трэба скарэктаваць сваю палітыку ў адносінах да студэнтаў з Беларусі.

Гаворка ідзе пра забарону толькі такіх напрамкаў, як ядзерная хімія, электратэхніка, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі і некаторыя іншыя тэхнічныя напрамкі – напрамкі, якія, па меркаванні Чэшскіх уладаў, могуць несці пагрозу для бяспекі Чехіі і Еўропы.


Міністэрства адукацыі Чэхіі рэкамендуе не адлічываць цяперашніх студэнтаў гэтых напрамкаў, але часова спыніць іх навучанне. Канчатковых рашэнняў па цяперашніх і новых студэнтах з Беларусі чэшскія ўлады яшчэ не прынялі

А што вы думаеце аб гэтым? Напішыце свае думкі ў каментарах.

#студэнцтва
482 viewsedited  11:08
Открыть/Комментировать
2022-05-06 16:47:51 Прысуд Сафіі Сапеге: 6 гадоў калоніі

Расіянка Сафія Сапега была затрымана год таму разам з Раманам Пратасевічам. Самалёт, на якім яны ляцелі з адпачынка ў Грэцыі, вымусілі сесці ў Мінске паведамленнем аб мініраванні і пагрозай быць збітымі знішчальнікам ВС РБ.

У выніку судовага працэсу дзяўчыну прыгаварылі да 6 гадоў калоніі і спагналі на карысць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды на агульную суму 167,5 тысячы рублёў а таксама пошліну ў памеры 7,5 тысячы рублёў па грамадзянскіх пазовах.

Сафію Сапегу прызналі вінаватай толькі па двух артыкулах. Напачатку судзебных разбораў артыкулаў было 7.

ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці і звады);

ч. 1 арт. 179 (няпраўнае збіранне інфармацыі пра прыватнае жыццё).

Апошняга артыкула не было ў першапачатковым вінавачанні, паведамляе «Медызона. Беларусь»

#СафіяСапега
560 viewsedited  13:47
Открыть/Комментировать
2022-05-05 13:27:12
Успамінаем Станіслава Шушкевіча, першага галаву незалежнай Беларусі

Уночы на 4 траўня ў Мінску памёр Станіслаў Шушкевіч.
Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі з лякарні, але здароўе палітыка было падарванае хваробай.

Гісторыя Станіслава Шушкевіча ад пасады прарэктара ў Мінскім Радыётэхнічным Інстытуце (сёння БДУІР) да Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Падрабязней пра чалавека, які апярэдзіў свой час ў нашых картках.

Больш матэрыялаў у каментарах пад пастом.

Мірны БДУІР выказвае спачуванні сваякам, сябрам і ўсім, для каго Станіслаў Станіслававіч доўгія гады заставаўся маральным аўтарытэтам. Сумленны грамадзянін Беларусі, які дзейнічаў ад сэрца. Просты, шчыры і разумны чалавек, патрыёт сваёй Радзімы.

«Я перакананы, што нам наканавана лёсам: наша моладзь павінна жыць у нармальнай, светлай, годнай, дэмакратычнай Беларусі. Яна, мне здаецца, гэтага заслугоўвае. І ідзе гэтым шляхам»
559 views10:27
Открыть/Комментировать
2022-05-05 11:23:06 Конкурс грантаў на правядзенне даследванняў

Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» аб'явіў конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльна—гуманітарных навук, права, эканомікі, медыядаследаванняў, мастацтва і т.п.

Тэматычны фокус даследаванняў — Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.

Заяўкі прымаюцца ад даследчай групы «ментар/ментарка — студэнт/студэнтка ці аспірант/аспірантка». Такі фармат прадугледжвае папярэдні пошук навуковых партнёраў і партнёрак, распрацоўку канцэпцыі даследавання.

Памер гранта складае 2500 EUR.

Дэдлайн падачы заявак — 1 чэрвеня 2022 года.

Падрабязная інфармацыя і форма заяўкі даступныя па спасылцы

#гранты
924 views08:23
Открыть/Комментировать
2022-05-05 10:04:06 Летняя школа наркаактывізму

Моладзевы блок разам з Legalize Belarus арганізуюць летнюю школу наркаактывізму!

Чатырохдзённы трэнінг для ўсіх, хто зацікаўлены тэмай наркапалітыкі і працай з уразлівымі групамі людзей.

Мерапрыемства пройдзе ў Польшчы з 15 да 19 чэрвеня 2022 года.

Кожны пазнаёміцца з гісторыяй барацьбы за гуманную наркапалітыку ў Беларусі, паглыбіцца ў праблематыку псіхаактыўных рэчываў (ПАР) у розных краінах, даведаецца больш пра рэчывы і залежнасці, праблему заканадаўчага рэгулявання, праграмы падтрымкі і міжнародны актывізм. Кожны_ая распрацуе ўласны план кампаніі за дэкрыміналізацыю і гуманную наркапалітыку ў аўтарытарных умовах.

Арганізатары пакрывают выдаткі на дарогу, а таксама, па магчымасці, аказваюць візавую падтрымку.

Дэдлайн падачы заявак на ўдзел — 9 траўня.

Рэгістрацыя па спасылцы!

#моладзевыблок #legalizebelarus
811 views07:04
Открыть/Комментировать
2022-05-04 20:28:17
Апошнія навіны палітвязніцы Ксеніі Сырамалот

Сястра палітзняволенай Ксеніі Сырамалот у Instagram паведаміла, што адміністрацыя гомельскай калоніі пазбавіла дзяўчыну і яшчэ некалькіх палітзняволеных наведвання тэатра і спортзалы. Прычыны невядомыя, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, Ксенія Сырамалот — студэнтка БДУ, прэс-сакратарка «Задзіночання беларускіх студэнтаў», валанцёрка Праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама фігурантка вядомай «справы студэнтаў». 16 ліпеня суд прысудзіў ёй 2,5 гады калоніі. З кастрычніка адбывае свой тэрмін у гомельскай калоніі №4.

Падтрымайце Ксенію:
ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Сырамалот Ксеніі Аляксандраўне

#справастудэнтаў
821 views17:28
Открыть/Комментировать