Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў З
Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Адрес канала: @zbsunion
Категории: Политика , Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.04K
Описание канала:

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zbsunion и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 2

2022-08-11 16:58:34
#Гэтабаза
656 views13:58
Открыть/Комментировать
2022-08-10 16:40:52 #ОбразовательныеВозможности

Школа маладых рэфарматараў 2022 ад Цэнтра новых ідэй
(з 18 жніўня па 10 верасня)

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.
Самыя актыўныя ўдзельнікі_цы будуць запрошаны на адукацыйнае мерапрыемства, якое пройдзе афлайн.

Падавайце заяўкі да 15 жніўня.


Праграма «Жанчыны ў міжнароднай бяспецы для Усходняга партнёрства» (WISEP) ад Еўрапейскай Акадэміі дыпламатыі (EAD)
(з 1 верасня; ZOOM)

Праграмма прысвечана пашырэнню правоў жанчын і прадастаўленню магчымасці пачаць сваю кар'еру ў якасці лідэркі у галіне міжнароднай бяспекі. Працягласць праграмы — 3 месяцы. Семінары і заняткі з ментар_камі пройдуць у верасні і кастрычніку ў фармаце анлайн.

Падавайце заяўкі да 14 жніўня.


Марафон «4 недели для себя» от OEEC
(с 22 августа по 18 сентября)

Марафон включает 4 тематических блока:

- 1 неделя – Преодоление кризисных ситуаций;
- 2 неделя – Уверенность в себе;
- 3 неделя – Навыки для жизни и работы;
- 4 неделя – Планирование будущего.

Заполнить анкету для участия можно до 19 августа.


Бесплатный онлайн-курс "СТУПЕНИ. Преодоление выгорания. Восстановление ресурса"
(с 15 августа, 3 недели - 6 занятий)

Курс направлен на глубокое понимание себя, избавление от стресса и заботу о себе через эффективные практики.

Можно выбрать одну из групп:
Вт.-Птн. 21-23:00 (беларускамоўная група)
Пн.-Чтв. 20-22:00
Вт.-Чтв. 18:30-20:30

Регистрируйтесь по 12 августа включительно.


Акселератар адвакацыйных праектаў ад Free Belarus Center
(з 12-14 верасня, 3 месяцы)

Акселератар дасць магчымасць:
- разабрацца, што ж насамрэч азначае «адвакацыя», якія бываюць віды адвакацыі, этапы, інструменты і тактыкі адвакацыйнай кампаніі, як выбудоўваць камунікацыйную стратэгію;
- распрацаваць сваю адвакацыйную кампанію пры дапамозе беларускіх і міжнародных ментараў_к;
- пры адпаведным адборы - атрымаць мінігрант у 500 - 2000 USD.

Падавайце заяўкі да 10 жніўня.


Полностью финансируемая трехмесячная исследовательская резиденция для сотруд_ниц, активист_ок, исследовате_льниц и журналист_ок, которые занимаются гражданским активизмом и социальными проблемами
(01 октября 2022 - 31 июля 2023; Прага, Чехия)

Во время программы вы можете:
- Исследовать проблемы и тенденции, влияющие на гражданское общество и права человека в вашей стране или регионе.
- Написать книгу или учебное пособие, который принесет пользу людям и/или гражданскому сектору в вашей стране.
- Разработать концепцию и инициировать новый проект.

Рабочие языки: английский, русский.

Податься на стипендию нужно до 12 августа по ссылке.

Делитесь этим постом с вашими друзьями и знакомыми
590 views13:40
Открыть/Комментировать
2022-08-08 20:15:06 Затрыманы Вадзім Болбас — бацька былой прыхільніцы ЗБС, актывісткі і журналісткі Аліны Болбас

Сілавікі разграмілі кватэру, дзе пражывае Вадзім, а пад «пакаяльным відэа» паведамілі, што «дзеці не адказваюць за бацькоў, але вось прынцып наадварот ужо працуе».

Як моцна трэба баяцца прадстаўнікоў сумленнай ініцыятыўнай беларускай моладзі, каб пачаць гучныя рэпрэсіі супраць нашых родных і блізкіх?

Выказваем падтрымку Аліне і жадаем сілаў усёй яе сям'і.
622 views17:15
Открыть/Комментировать
2022-08-08 12:24:55 Рэпрэсіі і ціск на акадэмічную супольнасць Беларусі бесперапынку працягваюцца

Толькі за апошні тыдзень:

Студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Аляксандра Загдая асудзілі да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Былому палітвязню Канстанціну Шульзе, асуджанаму за ўдзел у акцыі студэнтаў 1 верасня 2020 года, патрэбна грашовая дапамога на лекаванне.
Падтрымаць Косцю

Выйшла на волю затрыманая 30 ліпеня былая выкладчыца БНТУ Сняжана Рогач. Яна атрымала штраф за «непадпарадкаванне супрацоўнікам праваахоўчых ворганаў».

Затрыманы 18-гадовы студэнт 2 курса ўніверсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій.

Адбылося 55-е закрытае судовае паседжанне над студэнтам ЕГУ Акахірам Гаеўскім-Ханадам і яшчэ дзевяццю прадстаўнікамі анархісцкага руху. Агулам справа налічвае 160 (!) тамоў.

Былі затрыманыя экс-дацэнтка геафака БДУ Галіна Патаева і супрацоўніца БДУІР Вікторыя Ждановіч.

Крыніцы: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі, БГУ 97 АССОЦИАЦИЯ, БНТУ 97%, Еўрарадыё | Еврорадио, [не]Мирный БГУИР
671 viewsedited  09:24
Открыть/Комментировать
2022-08-05 20:25:21 Амбасадарка Швейцарыі абмяркоўвае супрацу з рэктаркай МДЛУ

Амбасадарка Швейцарыі ў Беларусі Крысціна Хонэгер-Залатухін правяла сустрэчу з адміністрацыяй МДЛУ, на якой абмяркоўваліся супраца, супольныя праекты і магчымасці.

У гэты ж час студэнты беларускіх універсітэтаў працягваюць пападаць пад рэпрэсіі, у тым ліку і з бакоў сваіх жа ўніверсітэтаў. Сярод іх і МДЛУ, рэктарку якога — Наталлю Лапцеву — увосені 2020 прызначыў асабіста Лукашэнка. Не дзіўна, што ўжо які год яна спрыяе здзекванням над студэнтамі і выкладчыкамі з непажаданай грамадзянскай пазіцыяй.

Што можа зрабіць кожны з нас, каб нагадаць кіраўніцтву Швейцарыі аб недапушчальнасці супрацы са злачынцамі, падрабязна распісана тут.

А як вы ставіцеся да падобнага роду дзеянняў з боку іншых дзяржаў?
733 viewsedited  17:25
Открыть/Комментировать
2022-07-27 18:13:15 Free Belarus Center абвяшчае серыю адукацыйных лекцый:

27.07 (серада), 18:30 (па Мінску)
Трэнінг па бяспецы — лічбавая бяспека і паводзіны падчас вобшукаў і затрыманняў.

30.07 (субота), 12:00 (па Мінску)
Трэнінг па тэме «Крыптавалюта. Кантроль і адказнасць» — стварэнне кошыку, папулярныя крыптавалюты і частыя памылкі.

03.08 (серада), 19:00 (па Мінску)
«Чаму весці TikTok — гэта не сорамна» — вебінар ад Мікіты Бялевіча, які з'яўляецца тварам тыкток акаўнту hodnamusic (21,5к падпісантаў).

Якія лекцыі цікавыя вам?
1.9K viewsedited  15:13
Открыть/Комментировать
2022-07-25 14:06:18 Падпішы паштоўку вязню анлайн і падтрымай «Майстэрню паштовак салідарнасці»

Валанцёры_кі з «Майстэрні паштовак салідарнасці» ужо 2 гады падтрымліваюць вязняў паштоўкамі і лістамі салідарнасці, а сёння запускаюць новую анлайн-форму, праз якую салідарнасць з палітвязнямі робіцца яшчэ прасцей і дасяжней..

У анлайн-форме вы можаце пакінуць вашае пасланне вязню, а валанцёры_кі перапішуць яго ад рукі на нашы дызайнерскія паштоўкі і дашлюць за краты.

Фішкі новай формы:
— можна дасылаць ліст ці поштоўку, нават калі вы не маеце адваротнага адраса ў Беларусі. Валанцёры_кі дашлюць вам адсканаваны ліст, калі вязень накіруе адказ.
— ёсць англамоўная версія для вашых знаёмых з-за мяжы!

Даслаць вестачку салідарнасці анлайн: https://bit.ly/3PIOcjz.

Валанцёрам і валанцёркам вельмі патрэбна ваша падтрымка. Нават невялікі данат падтрымае вялікую справу! https://bysol.org/be/initiatives/maysterniapashtovak
913 views11:06
Открыть/Комментировать
2022-07-22 11:21:37 Галоўнае ў жыцці беларускіх палітвязняў за апошні тыдзень:

Ілля Трахтэнберг падзяліўся навінамі і сваімі літаратурнымі знаходкамі.

Былы выкладчык юрфака БДУ Дзмітрый Осіка затрыманы на 15 содняў. Прычына затрымання невядомая.

Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 год зняволення.

26-гадовую палітзняволеную Юлію Каценю асудзілі да 3 гады «хіміі».

#збс #палітвязні
852 viewsedited  08:21
Открыть/Комментировать
2022-07-14 15:37:28 14 ліпеня — гадавіна са дня затрымання праваабаронцаў «Вясны».

Роўна год таму праз сваю праваабарончую дзейнасць былі затрыманыя Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Блізкія палітзняволеных вясноўцаў распавялі кранальныя сямейныя гісторыі пра год без іх.

Сярод іншых зняволеных праваабаронцаў за кратамі знаходзіцца і Марфа Рабкова — студэнтка ЕГУ, каардынатарка «Вясны».
Марфу судзяць па 13 артыкулах крымінальнага кодэксу. Ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Што вы можаце зрабіць ужо зараз:
- напісаць паштоўку салідарнасці
- падпісаць петыцыю за вызваленне праваабаронцаў
- выкласць у сацсеткі тэматычны фотаздымак з хэштэгам #FreeViasna

20 хвілін вашага часу — вялікая цаглінка для ментальнай лесвіцы, па якой палітвязні кожны дзень павінныя падымацца, каб не знікнуць у яме безнадзейнасці.

Падтрымайце палітзняволеных праваабаронцаў!
930 views12:37
Открыть/Комментировать
2022-07-03 13:19:00 Галоўнае ў жыцці беларускага студэнцтва за апошні тыдзень:

З’явіліся дэталі жорсткага затрымання студэнта апошняга курса БДТУ — Паўла Пагоскага. Зараз ён адбывае суткі. У прыдатак хлопца адлічылі за дзень да абароны дыплома.

Law Verum падрыхтаваў статыстыку па рэпрэсаваным студэнтам і выкладчыкам юрфака БДУ за мінулы вучэбны год.

З БНТУ звольнілі выкладчыкаў, на якіх часта скардзіліся студэнты.

Чэхія абмяжоўвае беларускім студэнтам магчымасць вывучацца на тэхнічных спецыяльнасцях. Прычына — санкцыі ЕС, умова для працягі навучання — ліст у рэктарат на тэму «Я супраць вайны».
955 views10:19
Открыть/Комментировать