2022-08-12 19:25:53
"
Найважнейшы гістарычны этап" — што прыхільнікі пратэсту думаюць аб падзеях 2020 праз два гады?
Народнае апытанне сумесна з Цэнтрам новых ідэй правялі вялікае даследаванне пратэстнай часткі беларускага грамадства. Мы запыталіся ў рэспандэнтаў, што яны думаюць пра падзеі 2020–2021 гг. праз два гады. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у апытанні!
Серыя справаздач па гэтым даследаванні будзе пазней, а сёння толькі некалькі асноўных лічбаў:
больш за ўсё на беларусаў як на нацыю паўплывалі ці паўплываюць
падзеі 2020-2021 гг. (66%) і
расійска-ўкраінская вайна 2022 года (24%); на іх фоне адвечны пункт гістарычнага адліку — Вялікая Айчынная вайна — практычна губляецца (3%);
галоўныя сэнсы і значэнні, якімі рэспандэнты надзяляюць падзеі 2020-2021 гадоў: "
адраджэнне нацыі", "
мы прачнуліся" і "
найважнейшы гістарычны этап (пункт пералому)";
59% апытаных лічаць, што пратэстны рух, які пачаўся ў 2020 годзе,
не пацярпеў канчатковай паразы;
асноўнымі прычынамі, з-за якіх пакуль не атрымалася зрынуць А. Лукашэнку, з'яўляюцца
падтрымка рэжыму з боку Расіі (79%) і
моц сілавога апарата дзяржавы (53%);
пратэсты могуць аднавіцца ў выніку
пройгрышу і паслаблення Расіі ў вайне з Украінай (83%) або ў выпадку
ўцягвання войска Беларусі ў вайну ва Украіне (71%);
калі б была магчымасць вярнуцца ў 2020 год, то 52% рэспандэнтаў
дзейнічалі б гэтак жа сама, як і раней; 41%
дзейнічалі б больш актыўна (менш актыўна дзейнічалі б 1% апытаных, увогуле адмовіліся б ад якой-небудзь актыўнасці 2%).
Вынікі ў графіках
6.2K viewsedited 16:25