Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

'Найважнейшы гістарычны этап' — што прыхільнікі пратэсту думаю | Народнае апытанне

"Найважнейшы гістарычны этап" — што прыхільнікі пратэсту думаюць аб падзеях 2020 праз два гады?

Народнае апытанне сумесна з Цэнтрам новых ідэй правялі вялікае даследаванне пратэстнай часткі беларускага грамадства. Мы запыталіся ў рэспандэнтаў, што яны думаюць пра падзеі 2020–2021 гг. праз два гады. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у апытанні!

Серыя справаздач па гэтым даследаванні будзе пазней, а сёння толькі некалькі асноўных лічбаў:

больш за ўсё на беларусаў як на нацыю паўплывалі ці паўплываюць падзеі 2020-2021 гг. (66%) і расійска-ўкраінская вайна 2022 года (24%); на іх фоне адвечны пункт гістарычнага адліку — Вялікая Айчынная вайна — практычна губляецца (3%);

галоўныя сэнсы і значэнні, якімі рэспандэнты надзяляюць падзеі 2020-2021 гадоў: "адраджэнне нацыі", "мы прачнуліся" і "найважнейшы гістарычны этап (пункт пералому)";

59% апытаных лічаць, што пратэстны рух, які пачаўся ў 2020 годзе, не пацярпеў канчатковай паразы;

асноўнымі прычынамі, з-за якіх пакуль не атрымалася зрынуць А. Лукашэнку, з'яўляюцца падтрымка рэжыму з боку Расіі (79%) і моц сілавога апарата дзяржавы (53%);

пратэсты могуць аднавіцца ў выніку пройгрышу і паслаблення Расіі ў вайне з Украінай (83%) або ў выпадку ўцягвання войска Беларусі ў вайну ва Украіне (71%);

калі б была магчымасць вярнуцца ў 2020 год, то 52% рэспандэнтаў дзейнічалі б гэтак жа сама, як і раней; 41% дзейнічалі б больш актыўна (менш актыўна дзейнічалі б 1% апытаных, увогуле адмовіліся б ад якой-небудзь актыўнасці 2%).

Вынікі ў графіках