Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​​ Ініцыятыва 'Народнае апытанне' існуе ўжо два гады! Гадаві | Народнае апытанне

​​ Ініцыятыва "Народнае апытанне" існуе ўжо два гады!

Гадавіна жніўня 2020-га добрая нагода, каб адзначыць і гадавіну існавання нашай ініцыятывы. Мы хочам падзякаваць нашым падпісчыкам і падпісчыцам за тое, што працягваеце цікавіцца незалежнымі сацыялагічнымі даследаваннямі і застаяцеся з намі! Дзякуй вам!

Мы пачалі з даследавання перадвыбарных рэйтынгаў і за два гады існавання мы правялі больш за паўсотні апытанняў. Што мы паспелі зрабіць:

Мы працягваем даследаваць настроі пратэснай аўдыторыі, якая застаецца ў Беларусі. З апошнімі дадзенымі можна азнаёміцца тут.

Мы вывучаем, што прыхільнікі пратэсту думаюць пра вайну ва Украіне. Апошняя інфармацыя тут.

Працягваем сачыць, як змяняецца геапалітычны выбар беларусаў і давер да палітычных лідараў / лідарак і ініцыятываў.

Цягам двух гадоў мы вывучалі пандэмію COVID-19 у Беларусі. Апошнія дадзеныя тут.

А таксама мы даведаліся, як прыхільнікі пратэсту ставяцца да рэформаў, як спажываюць інфармацыю, што думаюць пра санкцыі і шмат чаго цікавага.

Мы будзем і далей працаваць і вывучаць, што думае прадэмакратычная частка беларускага грамадства!

Удзельнічайце ў нашых апытаннях спасылка на Viber - бот. Мы працуем над тым, каб рабіць нашыя апытанні і ў Telegram. Заставайцеся з намі і сачыце за нашымі навінамі!