Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

INFLUENCE

Логотип телеграм канала @lexup — INFLUENCE I
Логотип телеграм канала @lexup — INFLUENCE
Адрес канала: @lexup
Категории: Новости и СМИ , Образование , Кредиты, Налоги, Право
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 518
Описание канала:

Influence - обзор правовых позиций судов, политические решения, законы, комплаенс и риски санкций для бизнеса и экономики Республики Беларусь. Конфликты с государственными органами.

Рейтинги и Отзывы

4.00

3 отзыва

Оценить канал lexup и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

2

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 8

2021-05-19 15:40:12
Выказваем свае шчырыя спачуваньні родным, блізкім, сябрам і саслужыўцам гэтых сапраўдных герояў нашай краіны.

Ребята с места пишут, что экипаж доложил о отказе СДУ, да и Рита в эфир начала это же орать.
Они пытались до последнего выровнять самолёт и увести его от домов частного сектора, а в конце уже центрили между домами. Попали.
Работали до последнего и катапультировались уже с земли. Совсем немножко им высоты не хватило.

Вечного полёта братьям!
1.1K viewsedited  12:40
Открыть/Комментировать
2021-05-18 20:18:46Віншую ўсіх з актывацыяй рэжыму «после майских».

Ну і прывітаньне ўсім, канечне.

Я вам «кантрольку» на сёньняшні гамон прынёс. Ну не толькі на сёньняшні, але і на ўчорашнія законы.

1. Як мяркуе заканадавец: «Мы зробім усё гэта, і ўвесь народ будзе з намі, таму што…» На месцы трохкроп'я ідзе вялізнае апісаньне ўсіх харостваў адзінства народа.

2. Чым часьцей заканадавец гэта паўтарае, тым больш ён у гэта верыць. Ён трапляе ў пастку, якую разумнікі называюць «эфэкт памылковага кансенсусу» - усе схільныя пераацаняць колькасьць людзей, якія падзяляюць іх асабістыя перакананьні і прыхільнасьці. Пастка гэта ў пэўны момант зачыняецца і цалкам адразае дзеяча ад рэальнасьці.

3. Каб выдрацца з гэтай пасткі, лепш думаць не пра сваіх выбарцаў, а пра тых, хто не будзе за вас галасаваць. Прыкольна задаць пытаньне: Людзі ня пойдуць за мной, таму што…».

4. Толькі ў гэты момант мы зможам больш цьвяроза ацэньваць рэальнасьць і пачаць думаць, чым мы насамрэч правей, чым іншыя.

Калі не зможаце знайсьці ніводнай прычыны чаму вас не падтрымаюць людзі – значыць вы залезлі ў пастку памылковага кансенсусу ўжо занадта глыбока, і для таго, каб зь яе выбрацца, патрэбныя больш кардынальныя меры.
МЫ TUT!
2.2K views17:18
Открыть/Комментировать
2021-05-15 14:39:43
Вітаю ўсіх канапавых аналітыкаў і аматараў падкінуць гаўна на вентылятар.

Засумавалі? Ну і я па вас не надта.

Ужо прачыталі страшылкі пра законы «Аб недапушчэньні гераізацыі нацызму» і «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму»?

Шо, рэжым закручвае гайкі? Насамрэч, ніякіх гаек, вядома, няма. Дый немагчыма ўвесь час нешта там закручваць так, каб разьбы не сарвала.

Як бачым, разьбу і зрэзала. І зараз гэты вось абстрактны гаечны ключ проста круціцца, не вырабляючы ніякай працы.

Унізе скрыны таго, якім законапраект быў напачатку і што давялося зь яго выкінуць.

Унікайце.

Ці можна гэта назваць "закручваньнем гаек"? Ну, у пэўным сэньсе — так. Спробай закручваньня гаек, безумоўна. Але ўжо па другім коле.
751 views11:39
Открыть/Комментировать
2021-05-07 10:51:09 ​Дарагая рэдакцыя, б'е чалом вам Нікан, аўтар "некага Telegram-канала". Зранку мы з братамі адкрылі інтэрнэт і жахнуліся настолькі, што нават паклікалі бацюшку раптоўна асвяціць наш офіс.

На сваім вяку мы перажылі некалькі вялікіх рэформаў. Рэформу двухперстного хросту і рэформу крыжовых паходаў супраць сонца. Складаней за ўсё нам было прывыкнуць чытаць вашыя пасты. Але мы, стуліўшы ягадзіцы, перажылі і гэта.

Але нават мы, якія перажылі не адну дэманічную рэформу, не можам прыняць ваш адказ ад 10 лютага 2021, дзе вы схавалі звесткі пра тое, што гэтыя нарматыўныя акты вамі распрацоўваюцца. Аб прынцыпах галоснасці вы змаўчалі.

Нас, прыхільнікаў хіратанічнай пераемнасці і эўхарыстычнай юрыспрудэнцыі, абураюць падставы, па якіх вы хаваеце публічнасць і галоснасць - так як, нарматыўныя акты рэгулююць грамадскія адносіны ў галіне забеспячэння абароны і нацыянальнай бяспекі.

Законапраект «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму» распрацоўваўся на аснове рэкамендацый ААН і на аснове мадэльнага закона краін Садружнасці «Аб недапушчэнні гераізацыі нацызму».

Артыкул 26 Рэзалюцыі ААН «Аб барацьбе з гераізацыі нацызму, неанацызмам і іншымі відамі практыкі, якія спрыяюць эскалацыі сучасных формаў расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці», абвяшчае пра грамадскую актыўнасці грамадзян, якая вядзе да збліжэння суполак і прадастаўленню ім умоў для сапраўднага дыялогу.

У дадзеным пункце маецца на ўвазе абавязак грамадзян і грамадзянскай супольнасці, якая спрыяе да ўрэгулявання праблем, якія ўзніклі паміж нейкімі супрацьборствуючымі сацыяльнымі групамі.

Такім чынам, мы бачым, што сусветная супольнасць спрабуе ўцягнуць грамадзянскую супольнасць для вырашэння праблемы гераізацыі нацызму.

Як у вашай царквы склалася, што пытанні гераізацыі нацызму сталі сакрэтнымі, у запаведзях мы прачытаць не змаглі.

Аднак, як кажуць у нас у «Аднакласніках», мы вітаем такі спосаб зносін з грамадзянамі, як публікацыі ў Телеграм-канале.

Раней мы думалі, што работнікі пракуратуры, адзіныя людзі ў нашай краіне, хто да гэтага часу памятае як выкарыстоўваць па прызначэнні прэс-пап'е, пісаць абвінавачванні вензелямі, і з дапамогай менуэта (танец такі французскі) яго падтрымліваць.
Гэта выклікае панічны страх, перашкаджае дыялогу і спрыяе з'яўленню прыхільнікаў адзіночнага блуда, з якімі мы дапамагаем вам змагацца.


Нервова цягаю вус і спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва.
2.8K views07:51
Открыть/Комментировать
2021-05-06 09:44:06
Не кожны юрыст можа ўтаймаваць жывёльны інстынкт прамаўляць высакамоўна. Але ж мы не такія. Таму шмат пісаць не будзем – хай гэты пост выглядае як два абзацы з часопіса «Судовы весьнік».

Вялікі філасофскі дыспут пачаўся днямі і вядзецца наўпрост зараз, калі вы, дарагая наша чытачка і чытач, пад кавачку гартаеце стужку гэтага выдатнага канала.

Як гэта звычайна бывае, выставіўшы рабоў за дзьверы, загарнуўшыся ў белыя просьціны, павольна лежачы на адвакацкіх і навуковых сваіх лаўрах, адвакаты выказвалі вялікія думкі, а мы шмат слухалі «Аб недапушчэньні гераізацыі нацызму» і «супраціўленьні экстрэмізму». Нават у стрымы зазіралі.

Але ж паглядзіце, філасофска-аўтарска-праўная думка пайшла вельмі далёка за гэтыя некалькі дзён.
1.0K views06:44
Открыть/Комментировать
2021-05-03 21:41:41 ​Сёньня Мінскі гарадзкі суд разгледзеў скаргу на няпраўныя дзеяньні (бязьдзейнасьць) дзяржаўнага органа, а дакладна таго, які назірае за сродкамі масавай інфармацыі.

Адмова ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы абгрунтаваная, бо нельга абскардзіць дзеяньні органа (хай і незаконныя), калі яны табе асабіста (менавіта так - табе асабіста) не прынесьлі ніякае шкоды.

Пра гэта не напісаў ніхто з СМІ, але вось FinancialTimes выдаў калонку пра беларускі судовы цуд. Потым яе яшчэ Нью-Ёрк Таймс перапосьціў.

Матэрыял выклікаў шырокі рэзананс у вузкіх судзейскіх колах за мяжой. Асабліва ангельскія судзьдзі захапляюцца беларускімі юрыстамі, бо, дзякуючы іхным дзеяньням і бязьдзейнасьці, як яны (ангельцы) мяркуюць, і мог зьявіцца такі судовы цуд пад назвай НЕЗАЛЕЖНЫ суд. Кажуць, судзьдзі выклікалі сваіх барыстараў, выстраілі іх у шэраг і сарвалі з усіх парыкі: вось, бляць, глядзіце нахуй, у іх там у Менску ого-го, а ў нас што? Вось жа ж.

Матэрыял праілюстраваны фатаграфіяй з подпісам. Але можна было й не падпісваць. Бо ў дадзеным выпадку працуе правіла качкі: чалавек выглядае як судзьдзя, кажа як судзьдзя - значыць гэта судзьдзя.

Яго чэсьць Вульфа (перакладаецца «Ніра Вульф, выдуманы пэрсанаж») учора ж прызначылі кіраўніком акруговага адміністрацыйнага суда горада Лёндан. У інаўгурацыйнай прамове яго чэсьць Вульф паабяцаў абавязаць мэра паставіць на Бэйкер стрыт помнік беларускай фэмідзе, прызнаць незаконнай забарону аўтобусаў вышэй за два паверхі, а таксама шмат іншай дурніцы.

Дурніцу яго чэсьці Вульфа ніхто ўсё адно не зразумеў, таму што прамаўляў ён яе па-расейску, што зусім не дзіўна, бо ён беларускі судовы цуд.

Ужо ў панядзелак парлямант Вялікабрытаніі разгледзіць магчымасьць стварыць у Англіі беднае падабенства Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Зайздрошчу юрыстам, якія знаходзяцца ў закулісьсе гэтай арганізаванай судовай групоўкі. Дзякуючы вашаму ўдзелу і нават проста маўчаньню, дарагія вы нашы, беларускае права, па ашчушчэніям, выцясьняе з пастамэнта ангельскае.

Я ганаруся вамі, а мае ангельскія калегі ганарацца тым, што я ганаруся вамі: яны скідваюць мне лінк і просяць мяне зноў і зноў у дэталях расказваць, як канкрэтна я вамі ганаруся.
1.3K views18:41
Открыть/Комментировать
2021-05-02 09:26:16ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Шчыра кажучы, я не хацеў яшчэ і ў гэты дзень выносіць вам мазгі сваёй нахабнай прысутнасьцю. Таму прачытайце гэты пост у панядзелак.

Вось з гэтым дакумэнтам уся ТГ-тусоўка літаральна стаіць на вушах.

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства адказала па гэтай прэтэнзіі. Пра гэта пісаў і tut.by і Intex-Press.

Таму, пакуль хэйтары ў камэнтарах кідаюцца адзін у аднаго круасанамі, у мяне да гэтага дакумэнта ёсьць некалькі пытаньняў у нікуды:

- што гэта за рашэньне такое №2072? У ilex такога рашэньня няма. Кансультант і Эталон таксама пра яго не чулі.

- мне заўсёды было цікава, як у людзей, не абцяжараных інтэлектам, атрымоўваецца зьдзяйсьняць свае цёмныя справы, а потым выкладаць гэта ўсё ў "жыроўках"?

Адказ: трэба адключыць яшчэ й тую частку мозгу, якая адказвае за гонар і маральнасьць.

Культура, каштоўнасьці, місія? У ЖКГ з гэтым сыстэмна хранова. Чаму? А таму што асабіста мне, напрыклад, не падабаецца культывацыя самаўлюбёнасьці, маўляў, «усе вакол ні на грош не разумеюць датычна камунальных паслугаў», а мы вось такія вялікія і глыбока дасьведчаныя засранцы па ўсіх пытаньнях сьветастварэньня.

І тут яшчэ адзін момант - як можна настолькі не любіць свайго працадаўцу, каб так яго кінуць? Я не веру, што ніхто ня ведаў, што сацыяльная рэкляма мае парадак. І бач, нікому ж не стала шкада, ніхто не "настучал".

А вось мы "настучим"!
Хто яшчэ не пакінуў ідэі пазмагацца з "жыроўкамі", вось вам яшчэ адна прапанова.
2.3K views06:26
Открыть/Комментировать
2021-05-01 09:22:03Дорогой мой, интеллигентный читатель(ница)!

Я иногда матерюсь в канале. Время от времени меня за это мучит совесть (она у меня тоже юрист). Ко всему этому, события о признании каналов экстремистскими, делают мою совесть еще более чувствительной. Я даже перестал спать ночами.

Чтобы мне не прилетело за вольное изложение, у меня для вас две новости, и все они носят крайне социально-общественный характер:

1. Сегодня 10-й день с момента одобрения Советом Республики законов, про которые мы писали. А они еще не подписаны. И такого еще не было. А письмо из Администрации Президента, говорит о том, что могут последовать замечания по законам, но после того, как эти методички исследуют специалисты.

2. Если вам кажется, что первая новость победная, то нет. Я проиграл! Я проиграл горный велосипед и приставку SonyPlaystation. Еще в 2019 году Макей на всех семинарах и встречах требовал выступать по-белорусски, будь то культурная встреча или вопросы противодействия коррупции.

И был спор: если хоть один юридический канал перейдет на мову, то я на всю зиму отдаю ему свою приставку, а на лето не получу от него горный велосипед.

Приставку я уже отнёс, поэтому спешу сообщить оставшимся читателям, что

КАНАЛ ПЕРЕХОДИТ НА БЕЛОРУССКУЮ МОВУ

Таму што надыйшоў час для стварэньня новых сэнсаў.

Мне вельмі шкада, што пасьля гэтай навіны мінус 50 падпісантаў. Аднак хачу сказаць, што я не супраць рускай мовы і лічу, што беларусы маюць права на сваю ўласную рускую мову (а чорта! яшчэ мінус 70).

Свая мова важная не з-за патрыятызму. Гэта наша адметнасьць, сродак адрозьненьня ад іншых. Бо лічу, што чым больш у сьвеце самадастатковых культур, тым гэты сьвет цікавей.

Але, насамрэч, я не ўсё вам дамаўляю. Беларускамоўны канал складаней прызнаць экстрэмісцкім. Вось такая я мэркантыльная падла!
1.8K views06:22
Открыть/Комментировать
2021-04-27 20:37:37 Паника сама себя не посеет – поэтому вот вам сводки.

Необходимо констатировать факт, что наша правовая телега катится прямиком в юридический ад. Я стоял на обочине, в халате и шлепанцах на босу ногу, и заметил, что от телеги отвалился вполне дееспособный кусок, обладающий неистовой правовой жопой.

На фоне последних законотворческих инициатив об адвокатуре, у многих юристов проснулись писательские таланты и ленты новостей заполнились типа "можно ли привлечь работодателя к ответственности за то, что сотрудник заразился вирусом", "как правильно увольнять людей", "как правильно переходить на удаленку".
Отдельный кол в этом аду, надеюсь, предназначен для фирм, которые разослали пресс релизы о том, что они консультируют по поводу последствий коронавируса.

Я пробрался через кучи этого говноконтента и собрал для вас самое истеричное, как раз то, что хоть немного похоже на новость.

Совет Министров утвердил положение о порядке использования сведений, содержащихся в материалах оперативно-розыскной деятельности (ОРД). Соответствующее постановление Совмина № 241 от 23 апреля 2021 года.

Документ определяет порядок использования сведений, содержащихся в материалах оперативно-розыскной деятельности, для выявления причин правонарушений и условий, способствующих их совершению, принятия мер по их устранению и недопущению противоправного поведения граждан Беларуси, иностранцев, лиц без гражданства.

Штош, писец конечно, но взбодрить его надо, потому что "либо он шубу украл, либо у него украли, но впечатление в общем не хорошее".
930 viewsedited  17:37
Открыть/Комментировать