2022-07-09 18:38:35
Валер Кавалеўскі заклікаў Украіну адмяніць рашэнне па справе Карыны Пацёмкінай: «У сувязі з рашэннем аб прымусовай высылцы з Украіны беларускі Карыны Пацёмкінай прадстаўніцтвам Офіса у Кіеве гэтая праблема ўзнятая перад кіраўніцтвам Дзяржаўнай міграцыйнай службы, МУС, Упаўнаважаным па правах чалавека Украіны і зроблены заклік адмяніць несправядлівае рашэнне аб высылцы Карыны.
Сумесна з беларускімі і украінскімі праваабаронцамі
будуць падрыхтаваныя прапановы да Вярхоўнай Рады, якія дазволяць
абараніць правы беларусаў і выключыць падобныя сітуацыі ў будучым.
Сапраўды, гэта становіцца штодзённай навіной, што беларусы ва Украіне, у тым ліку, якія займаюцца валанцёрскай дзейнасцю,
становяцца аб'ектамі несправядлівага ўжывання закона. Гэтыя праблемы ў беларусаў, з’явіліся на фоне агрэсіі Расеі, у якую
Лукашэнка ўцягнуў нашую краіну.
Я размаўляў з Карынай Пацёмкінай, яна настроена рашуча і будзе змагацца за адмену рашэння аб дэпартацыі. Таму любая падтрымка будзе неабходная.
Мы працягнем прыкладаць намаганні для таго, каб
вырашаць міграцыйныя праблемы беларусаў за мяжой».
36.3K viewsedited 15:38