Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​Валер Кавалеўскі заклікаў Украіну адмяніць рашэнне па справе | Офис Светланы Тихановской

Валер Кавалеўскі заклікаў Украіну адмяніць рашэнне па справе Карыны Пацёмкінай:

«У сувязі з рашэннем аб прымусовай высылцы з Украіны беларускі Карыны Пацёмкінай прадстаўніцтвам Офіса у Кіеве гэтая праблема ўзнятая перад кіраўніцтвам Дзяржаўнай міграцыйнай службы, МУС, Упаўнаважаным па правах чалавека Украіны і зроблены заклік адмяніць несправядлівае рашэнне аб высылцы Карыны.

Сумесна з беларускімі і украінскімі праваабаронцамі будуць падрыхтаваныя прапановы да Вярхоўнай Рады, якія дазволяць абараніць правы беларусаў і выключыць падобныя сітуацыі ў будучым.

Сапраўды, гэта становіцца штодзённай навіной, што беларусы ва Украіне, у тым ліку, якія займаюцца валанцёрскай дзейнасцю, становяцца аб'ектамі несправядлівага ўжывання закона. Гэтыя праблемы ў беларусаў, з’явіліся на фоне агрэсіі Расеі, у якую Лукашэнка ўцягнуў нашую краіну.

Я размаўляў з Карынай Пацёмкінай, яна настроена рашуча і будзе змагацца за адмену рашэння аб дэпартацыі. Таму любая падтрымка будзе неабходная.

Мы працягнем прыкладаць намаганні для таго, каб вырашаць міграцыйныя праблемы беларусаў за мяжой».