Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Еўропа адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і навукоўцаў з | Офис Светланы Тихановской

Еўропа адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі

У падтрымку беларусаў Еўропа запускае новыя праграмы і гранты для навукоўцаў і студэнтаў і працягвае старыя:

– Школа лічбавага праектавання кампаніі ЕРАМ у супрацоўніцтве з ЕГУ адкрывае бакалаўрскую праграму навучання па спецыяльнасці «Камп'ютарныя навукі» для будучых ІТ-спецыялістаў.

– Кёльнскі і Бонскі ўніверсітэты запусцілі праграму падтрымкі выкладчыкаў з Украіны, Беларусі і Расіі «Акадэмія ў выгнанні». Паводле арганізатараў, праграма разлічаная на 2-3 гады.

– Пражскі Цэнтр Грамадскай Супольнасці запрашае грамадскіх дзеячаў, журналістаў, даследчыкаў і экспертаў на 3-месячнае стажаванне ў канцы 2022 г. і ў другой палове 2023 г. (на выбар) у Празе.

– Цэнтр Усходне-Еўрапейскіх даследаванняў у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй даследчых цэнтраў абвясціў конкурс на атрыманне грантаў для паездкі беларускіх даследчыкаў, вучоных і экспертаў на адну з міжнародных канферэнцый або сустрэчаў у Еўропе на любую грамадска-палітычную тэму.

– Цэнтр Яна Рэмсі пры Оксфардскім універсітэце запрашае маладых даследчыкаў, магістрантаў і дактарантаў на трохдзённыя семінары ў Варшаву, Заграб і Оксфард з аплатай усіх неабходных для паездкі выдаткаў.

Больш інфармацыі пра праграмы – у новым дайджэсце ад Офіса Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.