Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў З
Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Адрес канала: @zbsunion
Категории: Политика , Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.04K
Описание канала:

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zbsunion и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 12

2022-01-26 17:15:40 Іван Ніканаў зноў палітвязень

Калі асуджаны пачынае адбываць пакаранне на «хіміі», то яго зноў дадаюць у спіс палітвязняў, нагадвае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нам даслалі ў бот словы Івана пасля вызвалення з СІЗА:
«Раньше я тоже писал письма, посылал открытки, но не понимал, насколько это важно там, по ту сторону решетки. Каждый день, во время разноса писем продольным, было ощущение праздника, как еженедельный поход в душ.
Находясь здесь, на свободе, не понимаешь всех чувств, которые испытываешь находясь там. Здесь мы постоянно общаемся с огромным количеством людей в мессенджерах, вживую, и это воспринимается как нечто банальное и естественное. А там ты рад даже самым простым словам и носишь эти письма как что-то заветное.
Почту приносили не всем сразу, но хоть кому-то в камере — открывается кормушка в двери камеры и ты с замиранием сердца ждёшь, произнесут ли твою фамилию. Так поднимает настроение, узнаешь, что происходит на воле, и уже не чувствуешь себя забытым.
Всех вас люблю, вы крутые, что это делаете»
.

Падтрымайце палітвязня: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7. 225136, Пружанскі раён, в. Куплін, Івану Уладзіміравічу Ніканаву.
413 views14:15
Открыть/Комментировать
2022-01-25 17:19:20 Таццянін дзень ≠ свята беларускага студэнцтва

На самой справе, 25 студзеня - гэта Дзень расійскага студэнцтва, паходжанне і гісторыя якога ніяк не звязаны ні з Беларуссю, ні з беларускім студэнцтвам.

Адкуль тады паходзіць гісторыя гэтага свята?

А гісторыя сваімі каранямі сыходзіць ў часы праўлення імператрыцы Лізаветы Пятроўны, якая 12 (25) студзеня 1755 года падпісала ўказ «Аб заснаванні Маскоўскага ўніверсітэта», падтрымаўшы ініцыятыву Міхаіла Ламаносава і графа Івана Шувалава.

Назва свята «Таццянін дзень» з'явілася ў сувязі з тым, што ўказ стаў падарункам у дзень імянін маці графа - Таццяны.

Пасля падпісання ўказа, Таццянін дзень спачатку святкаваўся як «Дзень народзінаў універсітэта», а пазней —як свята расійскага студэнцтва.

Таму, штогод 25 студзеня расійскае студэнцтва адзначае гэты дзень як Дзень студэнцтва. А святкаваць яго ў Беларусі як памятную дату, а тым больш як дзень беларускага студэнцтва - некарэктна і няправільна.

І калі тады віншаваць?

У Беларусі існуе 17 лістапада - Міжнародны дзень студэнта, які святкуецца менавіта тады, калі ў 1939 годзе ў акупаванай фашыстамі Чэхаславаччыны былі арыштаваныя і заключаныя ў канцлягер больш за 1200 студэнтаў у барацьбе за свае правы, свабоду і дэмакратыю.
9 студэнтаў былі пакараныя смерцю без прысуду суда ў сценах праскай турмы. Акрамя таго, Гітлер загадаў зачыніць усе вышэйшыя навучальныя ўстановы да заканчэння ваенных дзеянняў.

І таму, у гонар адважных, стойкіх і мужных студэнтаў, якія змагаліся супраць нацысцкага рэжыму, гэты дзень быў прыняты Міжнародным днём студэнта, які мае каштоўнасную аснову, аб'ядноўвае ўсё студэнцтва і святкуецца моладдзю Беларусі ўжо некалькі дзесяткаў гадоў.
1.7K viewsedited  14:19
Открыть/Комментировать
2022-01-23 18:35:50
22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае паўстанне, вядомае як паўстанне Кастуся Каліноўскага

Учынак паўстанцаў – гэта урок вялікай годнасці. Гэта былі ці не самыя прагматычныя героі нашай гісторыі.

Тое, за што яны змагаліся, ёсць!
Тыя, супраць каго яны змагаліся, далёка ня тыя і ня там, што ў 1864 годзе!

З нагоды 159-годдзя мы распавядаем вам пра паўстанне і жыццё нацыянальнага героя сучаснай Беларусі Вінцэнт-Кастуся Сямёнавіча Каліноўскага

Шануйце нашу ўласную гісторыю!

За якасную інфармацыю і цікавыя факты дзякуем @historyja
368 views15:35
Открыть/Комментировать
2022-01-17 16:16:39
Сёння свой Дзень Народзінаў адзначае Яна Арабейка — палітзняволеная студэнтка БДПУ і прыхільніца ЗБС, якая была асуджана на 2,5 гады па «Справе студэнтаў».

17 студзеня светлай, шчырай і заўсёды гатовай прыйсці на дапамогу Яне спаўняецца 21 год. Студэнтка вымушана сустракаць ужо другі дзень народзінаў за кратамі

Яна любіць дзяцей, мастацтва і была адной з першых, хто адгукнуўся, каб маляваць паштоўкі салідарнасці. Дзяўчына падтрымлівала палітвязняў да апошняга дня на свабодзе

Павіншуйце Яну лістом ці паштоўкай:
ИК №4. 246035, г. Гомель, ул. Антошкина, д. 3 (отряд 2)
310 viewsedited  13:16
Открыть/Комментировать
2022-01-15 19:45:25 Навіны студэнцкіх палітвязняў

Расеец Ягор Дуднікаў, асуджаны на 11 год калоніі, і Арцём Баярскі, палітзняволены студэнт хімфака БДУ, этапавалі ў Магілеўскую турму №4.

Вікторыя Гранкоўская, асуджаная па «Справе студэнтаў» даслала ліст з-за кратаў, у якім распавяла пра сваё жыццё і думкі ў калоніі.

Улад Марціновіч, палітвязень з БДМУ, у сваім лісце павіншаваў усіх з Новым Годам.

Былая студэнтка МДЛУ Наста Вайтовіч даслала ліст, у якім распавяла, што тэлеграмы даходзяць лепей, чым лісты. Яна утрымліваецца ў СІЗА-1.

Віталю Прохараву адмовілі ў памілаванні. На момант затрымання ён быў непаўналетнім.

Падтрымайце палітзняволеную моладзь лістамі ці паштоўкамі, актуальныя адрасы можна знайсці на сайце ПЦ «Вясна»
432 viewsedited  16:45
Открыть/Комментировать
2022-01-15 16:52:00 Незалежнае аб’яднанне студэнтаў і працоўнікаў БНТУ запусцілі ўласны сайт

На сайце кожны можа:
дапамагаць адзін аднаму і абменьвацца карыснай інфармацыяй.
абмяркоўваць праблемы ўніверсітэту і прапаноўваць шляхі іх вырашэння.
дадаць сваё меркаванне наконт таго ці інога настаўніка_цы.
чытаць незалежныя і сумленныя навіны ўніверсітэту.

Распавядзіце пра гэты сайт сваім сябрам_оўкам!

А калі жадаеце дапамагаць з сайтам — запоўніце форму
484 views13:52
Открыть/Комментировать
2022-01-10 13:48:54 Асуджаных па «справе студэнтаў» прымушаюць падпісаць прашэнне аб памілаванні

Паступае інфармацыя, што ўмовы адбывання пакарання студэнтаў і студэнтак у калоніі робяць невыноснымі: пагражаюць пазбаўленнем спатканняў і званкоў, не аддаюць лісты, забараняюць кантактаваць з іншымі асуджанымі, учыняюць дадатковыя праверкі і ціск на працы ды інш.

Гэта ўсё робіцца для таго, каб студэнтамі_камі былі падпісаныя прашэнні аб памілаванні.

Якое б рашэнне адносна прашэнняў не прынялі студэнты_кі, мы падкрэсліваем тое, што яны застаюцца нашымі героямі і гераінямі, сябрамі і сяброўкамі.
750 views10:48
Открыть/Комментировать
2022-01-07 19:25:23 Задзіночанне беларускіх студэнтаў падтрымлівае народ Казахстана ў яго барацьбе з дыктатурай.

2 студзеня ў Казахстане людзі выйшлі на вуліцу ў сувязі з павышэннем кошту на газ. Пратэст, які пачаўся як эканамічны, хутка перарос у палітычны, з патрабаваннем поўнай змены рэжыму ў Рэспубліцы.

Мы гадамі назіралі, да чаго аўтарытарны рэжым можа давесці краіну, таму зараз не можам не падтрымаць народ Казахстана ў іх барацьбе за свабоду і змену ўлады.

Таксама мы асуджаем увядзенне войскаў АДКБ у Казахстан, якое жыхарамі краіны можа расцэньвацца ніяк інакш, як інтэрвецыя.

Мы супраць увядзення войскаў АДКБ у суседнія дзяржавы як па ідэалагічных, так і па эканамічных прычынах. Умяшанне ў палітыку Казахстана адбываецца за кошт нашых падаткаў, а таксама дзеля жадання дыктатараў падтрымліваць дыктатуры ў краінах-партнёрах для ўстойлівасці і легітымнасці ўласнага становішча.

Мы спадзяемся, што патрабаванні пратэстоўцаў пачуюць.

Алға, Қазақстан!
441 viewsedited  16:25
Открыть/Комментировать
2022-01-05 18:26:43 Нам паведамляюць, што «недобранадзейных» студэнтаў пачалі звальняць з бальніц

Ужо даўно ва УЗ прыходзяць загады на звальненне супрацоўнікаў. Выглядае, што цяпер узяліся за студэнтаў.

Калі вас прымусілі напісаць заяву «па асабістым жаданні», напішыце нам у бот @rupar_bdmu_bot!
510 views15:26
Открыть/Комментировать
2022-01-05 18:08:57 Матэрыялы інстаграма Мірнага БДУІРа прызнаныя экстрэмісцкімі
611 viewsedited  15:08
Открыть/Комментировать