Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў З
Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Адрес канала: @zbsunion
Категории: Политика , Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.04K
Описание канала:

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zbsunion и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 11

2022-02-15 11:26:30 ​​ Яшчэ адна студэнтка стала палітзняволенай. Аповед маці пра Насту Кухараву

«Настассі 24 гады і яна мая адзіная і ўлюблёная дачка. Яна старанна вучылася і была вельмі творчай з дзяцінства: малявала, хадзіла ў тэатральную студыю і на барабаны.

Паступіла і скончыла філалагічны факультэт БДПУ па спецыяльнасці руская і літоўская мова, пажыла троху ў Вільні, але бачыла сябе толькі ў Мінску — яе родным горадзе, які яна вельмі любіла. Па размеркаванні працавала ў школе настаўніцай рускай мовы і літаратуры, вельмі любіла працаваць з падлеткамі, то было наўзаем.

Але прыйшоў жнівень 2020. І мая абсалютна апалітычная дачка ўпершыню прыйшла на выбары. Праз вынікі на нашым участку, якія Наста лічыла несапраўднымі, адбыўся канфлікт з дырэктаркай. І са школы давялося сыйсці. Але жаданне працаваць з дзецьмі нікуды не падзелася і яна ўлетку паступіла ў магістратуру БДПУ на факультэт псіхалогіі. Ёй баліць за цяжкія лёсы падлеткаў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Піша магістраўскую дысертацыю.

Але яна і працавала, маючы ўласны канал на TWITCH, дзе яна гутарыла пра псіхалогію, анімэ, фільмы і кампутарныя гульні. Вершы, якія пісала сама і выступала на вечарах паэзіі. Пісала ўласныя песні, якія запісвала ў студыі».

Наста затрыманая за ўдзел у адным з нядзельных маршаў. Ёй пагражае да пяці гадоў "хіміі" або да чатырох гадоў калоніі.

Падтрымаць яе лістамі можна па адрасе: Кухаравай Анастасіі Андрэеўне, СІЗА-1, г. Мінск, вул. Валадарскага, д. 2, 220030

У нас ёсць інфармацыя пра тое, што лісты цяпер дрэнна даходзяць. Не забывайцеся, што вы можаце таксама: даслаць грашовы перавод, даслаць тэлеграму або пасылку ці бандэроль.

Без салідарнасці мы — нішто. Жыве Беларусь!
428 viewsedited  08:26
Открыть/Комментировать
2022-02-14 16:42:26
ЗБС распачынае Тыдзень роднай мовы

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў штогод уздымае праблему заняпада беларускай мовы. Адна з нашых задач — пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў галіне адукацыі.

Ужыванне беларускай мовы з’яўляецца нашай каштоўнасцю. ЗБС заўсёды трансліруе ўжыванне беларускай мовы, тым самым пашыраючы аўдыторыю, якая становіцца талерантай да яе.

Шануйце родную мову і распачніце тыдзень роднай мовы разам з намі!
540 views13:42
Открыть/Комментировать
2022-02-13 21:05:17
Улічваючы тое, што рэпрэсіі супраць студэнцтва працягваюцца, а ціск павялічваецца з-за маючага адбыцца «рэферэндуму», мы нагадваем:

ЗБС прапануе ўсім студэнтам_кам і выкладчыкам_цам юрыдычную дапамогу.

З улікам вялікай колькасьці выпадкаў парушэнняў правоў навучэнцаў і рэпрэсій ва ўніверсітэтах, асабліва пачынаючы з 2020 года, у нашага юрыста ёсць велізарны досвед дапамогі.

Фіксуйце на аўдыё і відэа любыя спробы ціску і дасылайце іх нам. Аднойчы законы ў нашай краіне зноў пачнуць працаваць, і мы расследуем усе факты пагроз і рэпрэсій супраць студэнтаў і выкладчыкаў.

Звярнуцца да юрыдычнай службы: @stud_helpby
379 views18:05
Открыть/Комментировать
2022-02-13 18:42:39 37-гадовы Андрэй Іванец - новы міністр адукацыі.

Новым міністрам адукацыі прызначаны Андрэй Іванец - доктар хімічных навук, дацэнт, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук РБ.

Што нам вядома аб новым кіраўніку Мінадукацыі?

пасля заканчэння хімфака БДУ працаваў у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі
быў намеснікам дырэктара Інстытута НАН РБ
займаў пасаду старшыні Савета маладых вучоных беларускай Акадэміі навук
падпісаў дакумент аб высяленні з інтэрнатаў і арэндных кватэр вучоных Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН РБ, якія працавалі не на поўную стаўку
быў даверанай асобай Лукашэнкі на выбарах 2020
з'яўляецца прызёрам некалькіх чэмпіянатаў Еўропы па цяжкай атлетыцы і майстрам спорту міжнароднага класа па гэтай жа дысцыпліне
сябраваў з неанацыстамі, сярод якіх можна вылучыць святара і паўэрліфцёра Канстанціна Бурыкіна, які ў 2016 годзе быў арыштаваны і асуджаны на тры гады за захоўванне зброі і крадзеж грошай.
будучы супрацоўнікам НАН РБ, верагодней за ўсё, Іванец быў завербаваны КДБ

Што ж, віншуем Андрэя з новай пасадай і жадаем яму поспехаў і ўдачы!
213 views15:42
Открыть/Комментировать
2022-02-11 13:39:32
Асуджаным па справе студэнтаў блакуюць карэспандэнцыю

Як нам стала вядома, студэнтам і студэнткам, якія ўжо адбываюць пакаранне па справе студэнтаў, пачалі блакаваць усю карэспандэнцыю, за выключэннем родных: лісты проста не даходзяць. Дадатковы дзіўны факт — нішчаць лісты з сардэчкамі.

Мы рашуча асуджаем ціск на маладых людзей і нагадваем, што палітычны пераслед актыўнага студэнцтва — гэта шлях краіны ў нікуды.
662 views10:39
Открыть/Комментировать
2022-02-05 16:46:21 ​​ Салідарнасць з Кіеўскай Магілянкай

4 лютага студэнты Кіева-Магілянскай акадэміі распачалі страйк. Актывісты вымагаюць адстаўкі міністра адукацыі Ўкраіны Сяргея Шкарлета, падпісання кантракта з новаабраным рэктарам і аўтаноміі універсітэтаў.

Пратэсты пачаліся ў адказ на адмову Міністэрства адукацыі вызнаць універсітэцкія выбары рэктара. «Міністерство не має права визнавати чи не визнавати вибори. Міністерство лише підтверджує волевиявлення університетської спільноти. Таким чином Шкарлет порушив букву закону не визнавши вибори такими, що відбулися», - тлумачаць студэнты.

У 2020 годзе Магілянка падтрымала беларускіх пратэстоўцаў, у тым ліку рэпрэсаваных студэнтаў. Ужо другі год на помніку Грыгорыю Скаварадзе спудзеі аднаўляюць нацыянальны беларускі сцяг. У якасці акадэмічнай салідарнасці, Магілянка прымае на навучанне ахвотных беларусаў.

Цяпер мы хацім падтрымаць сваіх сяброў. ЗБС лічыць аўтаномію ўніверсітэта базавым прынцыпам свабоднай Акадэміі і дэмакратычнага грамадства – як украінскага, так і беларускага. Голас студэнтаў павінен быць пачуты, а патрабаванні – выкананы.

Салідарнасць наша зброя.
663 viewsedited  13:46
Открыть/Комментировать
2022-02-04 15:27:32 ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў pinned a photo
12:27
Открыть/Комментировать
2022-02-04 15:25:42
8 крокаў да беларушчыны!

ЗБС і Моладзевы Блок арганізавалі для ўсіх жадаючых курс zoom-лекцый па беларускай мове. Іх правядуць нашыя неймаверныя Лілія І Алесь, выпускнік і выпускніца філфака БДУ
Расклад і тэму лекцый можна знайсці у каруселі.

Каб усе было максімальна бяспечна, запрашэнне прыйдзе на вашу пошту толькі пасля рэгістрацыі.

Спасылка на рэгістрацыю
https://docs.google.com/forms/d/16tPrRDG-rqJ9f8nQ2UlqzhiJM6hk8kroIK5PCxSFcYQ/edit?ts=61fc7058
1.0K views12:25
Открыть/Комментировать
2022-02-02 18:57:56
В преддверии "референдума", который пройдёт 27 февраля 2022 года, мы подготовили для вас итоги прошедших "референдумов" в Беларуси

По оценке международных организаций ни один референдум не соответствовал всем международным нормам свободного и справедливого голосования
351 views15:57
Открыть/Комментировать
2022-01-27 15:43:30
Палітзняволеная студэнтка Яна Арабейка выйшла замуж у калоніі

Пра гэтую падзею ў сваім Фэйсбуку паведаміў яе малады чалавек.

Нагадаем, Яна Арабейка — фігурантка "справы студэнтаў", асуджаная да 2,6 гадоў калоніі. 10 дзён таму яна адзначыла свой 21-ы Дзень Народзінаў, адбываючы пакаранне ў гомельскай калоніі.

Павіншаваць Яну з гэтай падзеяй можна лістамі і паштоўкамі: ИК №4. 246035, г. Гомель, ул. Антошкина, д. 3 (отряд 2).
379 viewsedited  12:43
Открыть/Комментировать