Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускае студэнцтва супраць ваеннай агрэсіі Расіі Сёння ран | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Беларускае студэнцтва супраць ваеннай агрэсіі Расіі

Сёння раніцай Расійская Федэрацыя фактычна пачала ваенную агрэсію супраць Украіны. З’яўляецца інфармацыя, што расейская бранятэхніка была заўважана пры ўездзе ва Украіну з тэрыторыі нашай краіны, а таксама пра магчымыя прамыя абстрэлы ўкраінскіх тэрыторый з Гомельскай вобласці.

Задзіночанне беларускіх студэнтаў выступае супраць любой агрэсіі і заяўляе, што незалежнае свабоднае беларускае студэнцтва супраць вайны. Супраць акупацыі Беларусі расейскімі вайскоўцамі, супраць акупацыі Крыма, тэрэторый Данецкай і Луганскай вобласцей. Мы падкрэсліваем, што беларускі народ не мае да гэтага ніякага дачынення: нелегітымны дыктатар Лукашэнка не прадстаўляе народ Беларусі, падпарадкоўваецца дыктатару Пуціну і прадае ў тым ліку і нашу незалежнасць.

Мы выказваем салідарнасць украінскім студэнтам і студэнткам, прызыўнікам і валантэрам. Мы падтрымліваем увесь народ Украіны, які беспадстаўна падвяргаецца зараз расейскай агрэсіі.

Мы заклікаем беларускі народ, а таксама іншыя студэнцкія саюзы да салідарнасці з Украінай. Давярайце правераным крыніцам інфармацыі, не распаўсюджвайце прадукты расейскай прапаганды і не падвяргайцеся паніцы. Падтрымлівайце ўкраінскі народ усімі магчымымі спосабамі.

Разам мы мацней. Жыве Беларусь! Слава Украіне!