Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ГОД З ДНЯ АБ'ЯДНАННЯ СТАЧКАМАЎ Мінулай восенню, пасля масаваг | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

ГОД З ДНЯ АБ'ЯДНАННЯ СТАЧКАМАЎ

Мінулай восенню, пасля масавага ціску на студэнцтва, затрымання нашых сяброў і сябровак, спробаў прымусіць нас замаўчаць, мы прынялі рашэнне аб'яднацца і стварыць незалежнае студэнцкае прадстаўніцтва, якое будзе дапамагаць студэнтам, і прадстаўляць іх на міжнародным узроўні.

Паміж нашым рашэннем і аб'явай аб аб'яднанні прайшло некалькі месяцаў, на працягу якіх мы старанна працавалі над тым, каб бачанне кожнага стачкаму было ўлічана, каб студэнты ведалі як звярнуцца да нас, прадумвалі механізмы, як нам лепш і эфектыўней за ўсё працаваць разам.

Сабралі для вас (і для сябе!), што мы рабілі на працягу гэтага года і чаго дабіліся.

Мы хочам сказаць, што мы не спынімся, і абавязкова ўбачым, як беларускае студэнцтва стане вольным!