Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Позірк. Навіны пра Беларусь

Логотип телеграм канала @pozirkonline — Позірк. Навіны пра Беларусь П
Логотип телеграм канала @pozirkonline — Позірк. Навіны пра Беларусь
Адрес канала: @pozirkonline
Категории: Новости и СМИ
Язык: Русский
Количество подписчиков: 3.48K
Описание канала:

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
"Позірк" - праект былой каманды Naviny.by.
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
▪️Сувязь з рэдакцыяй: redactor@BPN-info.online

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал pozirkonline и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 7

2022-06-21 15:03:46
Жонка палітвязня Ігара Лосіка не можа высветліць яго месцазнаходжанне

"З раніцы я прыехала ў Гомель, для таго каб забраць рэчы Ігара, з той прычыны, што ў калоніі яны яму не спатрэбяцца, ды і столькі сумак цягнуць па этапе з вывернутымі вонкі далонямі... — зусім не задавальненне, — напісала Дар'я ў "Фэйсбуку". — І па чыстай выпадковасці (вядома ж не), Ігара ўжо павезлі ў панядзелак".

Куды менавіта ёй так і не паведамілі.

Блогер і кансультант-фрылансер Радыё "Свабода" Ігар Лосік прыходзіў па "справе Ціханоўскага". 14 снежня 2021 года яго прыгаварылі да 15 гадоў калоніі.

Крыніца: BPN
989 views12:03
Открыть/Комментировать
2022-06-21 14:56:31
Ціханоўская заклікала ЕС прасоўваць ідэі, якія зблізяць беларусаў з Еўрасаюзам

"Не можа быць свабоднай Еўропы, пакуль абедзве нашы краіны (Беларусь і Украіна) не будуць свабоднымі. Не можа быць свабоды для вас без свабоды для нас. Я заклікаю вас не забывацца пра Беларусь, памятаць адну простую рэч: Беларусь — гэта не Расія, беларусы не падтрымліваюць вайну", — заявіла Святлана Ціханоўская на канферэнцыі Каліноўскага.

Яна лічыць, што атрыманне статуса кандыдата Украінай "пацвердзіць у выніковым дакуменце і еўрапейскую перспектыву для Беларусі".

Ціханоўская заклікае падтрымліваць праграмы для мабільнасці беларусаў: адкрыццё віз, запуск студэнцкіх абменаў і адукацыйных праграм.

Крыніца: BPN
963 viewsedited  11:56
Открыть/Комментировать
2022-06-21 14:41:20
Закрываецца культурны цэнтр "Корпус" у Мінску

"Нашая каманда і надалей будзе займацца высокай беларускай сацыя-культурнай кухняй, але ўжо на абшарах сусветнага культурнага фуд-корта", — распавяла каманда.

"Гэта былі неверагодныя 7 год, і мы ўпэўненыя, што зрабілі шмат добрага і вечнага", лічаць яны.
1.0K viewsedited  11:41
Открыть/Комментировать
2022-06-21 14:08:51
Головченко: Благодаря ЕАЭС Беларусь не оказалась один на один с трудностями

"Весьма оперативно была создана рабочая группа высокого уровня по повышению устойчивости экономик государств-членов, реализуются меры по обеспечению макроэкономической стабильности", — заявил премьер-министр Роман Головченко.

По его данным, за четыре месяца этого года рост товарооборота составил 10%.



Источник: BPN
1.1K viewsedited  11:08
Открыть/Комментировать
2022-06-21 13:18:31
Прэм'ер-міністр Польшчы: Беларускае грамадства гатовае далучыцца да сям'і дэмакратычных краін

"Беларускае грамадства змянілася, яно гатовае далучыцца да сям'і дэмакратычных і свабодных краін", — заявіў польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі на канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапарламенце.

Польшча, паводле яго слоў, застаецца "на баку дэмакратычнай Беларусі", і беларускія дэмакраты могуць разлічваць на яе падтрымку.

"Выратаванне Украіны будзе сігналам Беларусі, што змяненні магчымыя", — дадаў Маравецкі.

Крыніца: BPN
Фота Balkan Insight ілюстрацыйнае
1.2K viewsedited  10:18
Открыть/Комментировать
2022-06-21 12:46:22
У Гродне затрыманы ўдзельнік галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе, журналіст Мікалай Маркевіч. Прычыны праваабаронцы не ўдакладняюць

У 1990-х Маркевіч быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты "Пагоня", у 2002 годзе яму нібыта за паклёп на Лукашэнку далі два гады "хіміі".

Пазней быў рэдактарам газеты "День", працаваў на радыё "Рацыя", быў старшынём гарадзенскай суполкі "Таварыства беларускай мовы".

Крыніца: @viasna96
1.2K views09:46
Открыть/Комментировать
2022-06-21 11:33:02
Кіраўнік МЗС Германіі аб'явіла пра праграму падтрымкі замежных журналістаў, якіх пераследуюць на радзіме

У межах гэтай праграмы будуць падтрымліваць супрацоўнікаў СМІ, вымушаных праз сваю дзейнасць з'ехаць з Беларусі, Афганістана, Украіны або РФ, заявіла Аналена Бербок.

"Я цвёрда пераканана, што свабодныя дэмакратычныя грамадствы маюць патрэбу ў свабодных сродках масавай інфармацыі для таго, каб інфармаваць грамадзян і заклікаць да адказнасці ўлады і ўрада. Усе мы павінны стварыць умовы для таго, каб журналісты маглі бесперашкодна працаваць", — падкрэсліла міністр.

Крыніца: DW
1.2K viewsedited  08:33
Открыть/Комментировать
2022-06-21 10:56:02
Главный инженер Белэнерго решил прочитать рэп. Всё ради нулевого травматизма на предприятии

Помогает ли такая пропаганда? Голосуйте /

Источник видео
1.2K viewsedited  07:56
Открыть/Комментировать
2022-06-21 10:23:02
ДФР задержал жителя Минского района по подозрению в финансировании экстремистской организации — за пересылку криптовалюты в ByPol

По данным силовиков, Александр Зиязетдинов переслал в 2021 году на кошелек ByPol криптовалюту в размере 0,2 эфириума (около 800 долларов).

Представитель ДФР на телеканале СТВ сообщил, что с конца 2020 года ByPol перечислено криптовалют на сумму в 360 тысяч долларов, и еще 76 тысяч долларов — полку Калиновского.

За помощь полку 0,072 эфириума против Александра Волчека (он находится за границей) возбуждено уголовное дело по статье о финансировании экстремистской деятельности (статья 361-2 УК).

На скриншоте: момент задержания Зиязетдинова
1.3K views07:23
Открыть/Комментировать
2022-06-21 09:37:02
"Дадому ў Еўропу". У Тбілісі на акцыю за ўваходжанне ў ЕС выйшлі каля 50 тысячаў чалавек, мітынг таксама прайшоў у Батумі

Падставай стала адмова Еўракамісіі ў рэкамендацыі на прадстаўленне Грузіі статуса кандыдата ў члены ЕС. Грузія яшчэ не выканала 12 патрабаванняў для яго атрымання.

Рэкамендацыі атрымалі Украіна і Малдова.

Крыніца: @radiosvoboda
1.3K views06:37
Открыть/Комментировать