2022-06-23 09:00:00
Добрай раніцы! Пяць найважнейшых навінаў на гэтую хвіліну:
Нешта не тое з сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна, быццам бы яна будзе, але не на Форуме рэгіёнаў Беларусі і РФ.
Офіс Ціханоўскай стварае працоўную групу па пытаннях беларускага бізнэсу.
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў на наступным тыдні прыедзе ў Мінск і сярод іншага правядзе ў нас пасяджэнне "Адзінай Расіі".
У Жытомірскай вобласці арыштавалі актывы беларускага і расійскага прадпрыемстваў больш чым на 1 млн долараў.
Мінабароны Украіны заяўляе, што беларускія вайскоўцы размяшчаюць на мяжы драўляныя муляжы танкаў.
У інтэрв'ю "Позірку" эканаміст
Яраслаў Раманчук распавёў, што адбываецца з беларускай эканомікай, і які крызіс яе чакае.
На фота: філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, прысуд якому абвесцяць сёння. Ён ужо выступіў з апошнім словам.
1.3K viewsedited 06:00