Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

жыццё-маліна

Логотип телеграм канала @mallina_by — жыццё-маліна Ж
Логотип телеграм канала @mallina_by — жыццё-маліна
Адрес канала: @mallina_by
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.89K
Описание канала:

Канал YouTube-праекта Мікіты Мелказёрава: https://www.youtube.com/channel/UCevXOj07WgmJ8f39rGEmVDA/?sub_confirmation=1
Рэклама і іншыя прапановы: @MalinaZBot

Рейтинги и Отзывы

1.33

3 отзыва

Оценить канал mallina_by и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

2


Последние сообщения

2022-08-30 21:02:46
«Верш Пушкіна “Паклёпнікам Расіі” пацешыў самых махровых расійскіх патрыётаў, але разам з тым насцярожыў крытычных грамадзян. Як цяпер кажуць: Пушкін зашкварыўся».

‍Аляксандр Пушкін хутка прайшоў шлях ад вальнадумца, блізкага да дзекабрыстаў, да дзяржаўнага мужа, які мысліць у інтарэсах сваёй імперыі. Абвясціўшы славянскае братэрства, Пушкін хацеў стварыць як бы сямейныя адносіны з палякамі, літоўцамі і беларусамі, тым самым, прысвойваючы Расійскай імперыі большыя паўнамоцтвы на вырашэнне лёсу гэтых народаў.

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра імперскія зашквары Пушкіна і іншых расійскіх літаратараў.

Рэкамендуем да прагляду:


812 views18:02
Открыть/Комментировать
2022-08-29 19:00:53
«В апреле 2021-го, когда Никита позвал меня в «малину», мы за камерами обменялись:



— Ты валить не планируешь?
— Нет. А ты?
— И я нет. Куда мне?!»

2022-й. Варшава. Случайная встреча Константина Каверина и Никиты Мелкозерова
1.1K views16:00
Открыть/Комментировать
2022-08-28 15:31:24
Размоўкамі ў нашыя часы здзівіць цяжка. Баўбоча амаль кожны сустрэчны – нават калі ніхто не пытаецца.
Аднак ёсць шчаслівыя выключэнні.
Размаўляць з Мікітам Мелказёравым было цікава і карысна. Таму што адбыўся выхад па-за межы камфортнага асабістага поля.
Ты нешта там калісці праскварчэў публічна, а вось зараз перакладзі на нармальную чалавечую мову! Межы твайго слоўніка патрабуюць тлумачэнняў. Вось так і паўстаюць небанальныя думкі ды нечаканыя алюзіі.
Добра, што сустрэліся. Дзякуй, што пагаманілі.



866 views12:31
Открыть/Комментировать
2022-08-28 12:16:15
Новае відэа на канале «жыццё-маліна» Герой – галоўны культуролаг Беларусі Максім Жбанкоў. Атрымалася моцная размова пра беларушчыну: пра тое, чаму цяжка быць беларусам, чаму лепш называць эміграцыю не выгнаннем, а экспансіяй, як Лукашэнка стаў нулём…
949 views09:16
Открыть/Комментировать
2022-08-28 12:05:57 жыццё-маліна pinned « Новае відэа на канале «жыццё-маліна» Герой – галоўны культуролаг Беларусі Максім Жбанкоў. Атрымалася моцная размова пра беларушчыну: пра тое, чаму цяжка быць беларусам, чаму лепш называць эміграцыю не выгнаннем, а экспансіяй, як Лукашэнка стаў нулём…»
09:05
Открыть/Комментировать
2022-08-27 20:52:02
Мова – гэта знак якасці для беларуса?
Anonymous Poll
52%
Так, адназначна
27%
Трэба прыслухоўвацца да думак і ідэй, якія па-беларуску агучваюцца
21%
Мова – гэта толькі сродак камунікацыі
1.1K voters994 views17:52
Открыть/Комментировать
2022-08-27 19:01:37
Галоўны культуролаг Беларусі Максім Жбанкоў пра тое, што такое быць беларусамі:



«Рух у бок беларускасці — гэта змаганне за незалежнасць нашай краіны, за свабоду нашай нацыі. Калі гэта будзе — усё астатняе адбудзецца натуральным чынам, у тым ліку і культурная ідэнтыфікацыя»
1.1K views16:01
Открыть/Комментировать
2022-08-27 15:00:41
«Мова – гэта неадназначна знак якасці».

Новы герой выпуску «Жыццё-маліна» @mallina_by - галоўны культуролаг Беларусі Максім Жбанкоў, які лічыць, што беларуская мова – гэта яшчэ не ўсё, гэта пэўная прастора існавання, дзе могуць быць вельмі неадназначныя асобы.

Таму важна, што далей, ва што верыш, які у цябе этычны кодэкс, чалавечыя якасці і палітычныя перакананні.

Чат-бот для цікавага кантэнту: @youtube_by_bot
1.0K views12:00
Открыть/Комментировать
2022-08-27 12:31:10
Бліц рок-н-рольшчыка ад Максіма Жбанкова

Ёмістая і картокая характарыстыка беларускіх дзеячаў з пункту гледжання массавай культуры:



Саладуха - лысы коцік
Лукашэнка - нуль
Міхалок - баявы клоўн
1.1K views09:31
Открыть/Комментировать
2022-08-27 11:00:42 Новае відэа на канале «жыццё-маліна»
Герой – галоўны культуролаг Беларусі Максім Жбанкоў.

Атрымалася моцная размова пра беларушчыну: пра тое, чаму цяжка быць беларусам, чаму лепш называць эміграцыю не выгнаннем, а экспансіяй, як Лукашэнка стаў нулём, а Саладуха – лысым коцікам.

А яшчэ пра бульбасрач і ці павінна Ціханоўская намі кіраваць. Таксама будзе моцны культурніцкі бліц.

Беларус – гэта як?
Я пытаюся заўсёды, а магчымы беларускамоўны махляр? А беларускамоўны крымінальнік? Ці забойца, ці канфарміст можа быць? Безумоўна можа быць. З гэтага вынікае, што мова стварае пэўную прастору існавання. Але ў гэтай прасторы вельмі розныя, вельмі неадназначныя асобы, культурніцкія і палітычныя трэнды.

Таму для мяне канкрэтна патрэбны працяг. Акей, мы беларускамоўныя, што далей? А ты хто ўвогуле. А якія ў цябе жыццёвыя прынцыпы? А ва што верыш? А вось калі мы будзем разам штосьці рабіць, ці магу я спадзявацца, што ты зробіш ўсё сур'ёзна і сумленна? Гэта размова пра этычны кодэкс, чалавечыя якасці, палітычныя перакананні. То бок заўсёды патрабуецца працяг.

Пра бульбасрачы
Мы марудна, пакутліва, па-беларуску, вучымся размаўляць з нязгоднымі. Вучымся спрачацца па-за межамі камунальных боек. Не бездакорна, але паступова і непазбежна. Вучымся чуць іншых і аргументаваць свае выказванні.

Я размаўляў з польскімі сябрамі, якія кажуць, што ўсё нармальна. У іх увесь час такія скандалы і нязгоды. І гэта таксама праява свабоды, бо абсалютная аднастайнасць — бессэнсоўная і неадэкватная, калі мы маем справу з жывым жыццём.

Бульбасрачы — гэта дзіцячая хвароба сталення і праз яе трэба прайсці. Каб прайсці да культуры нармальнага публічнага дыялогу. Без гэтай практыкі далейшых крокаў проста не будзе.

Беларусы за мяжой: не выгнанне, а экспансія
Размова ідзе пра пазбаўленне ад ахвярнасці, пра пазбаўленне ад пакутніцтва, пра тое, што з аднаго боку эміграцыя — гэта заўсёды страты, стрэс, страчаныя магчымасці, а з другога боку — мы трапляем у асяроддзе, дзе мы зараз паўстаём не ў статусе няшчаснага ўцекача ці разгубленай ахвяры, мы выязджаем са сваімі кампетэнцыямі, са сваімі магчымасцямі, са сваім падыходам. Мы выязджаем не як разгубленыя дзеці, а трапляем у новую сітуацыю як дасведчаныя прафесіяналы - людзі з прынцыпамі, гонарам, пэўнымі скіламі.

Я выязджаў працаваць, я не адкалоўся ад пратэстнага ціску. Для мяне гэта была адзіная магчымасць працягу маёй прафесійнай працы. Для мяне была мэта не пакутаваць — а рабіць справу. Айцішнікі, медыйшчыкі, журналісты, музыкі, літаратары — мы працягваем нашу гісторыю па-за межамі папярэдняй лакацыі.

І гэта і ёсць экспансія. Мы не плачам, не пакутуем, не ўпадаем у істэрыкі, не крычым, што ўсё страшна. Мы вывезлі за граніцу не свае страты, а сваю свабоду, не сваю разгубленасць, а сваю перспектыву.

З вас падабайка, камент і падпіска. Толькі там мы зможам зрушыць алгарытмы YouTube, які не прасоўвае беларускі кантэнт:

6.1K viewsedited  08:00
Открыть/Комментировать