Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Існуе стэрэатып, нібыта ў пачатку 90-х у Беларусі быў росквіт | ?

Існуе стэрэатып, нібыта ў пачатку 90-х у Беларусі быў росквіт дэмакратыі і разгул нацыяналізму, а пасля прыйшоў адзін чалавек і ўсё гэта знішчыў. Насамрэч, калі ўважліва ўгледзецца ў гісторыю тагачасных падзей і параўнаць іх хаця б з Украінай, можна пераканацца, што прыход да ўлады Лукашэнкі быў цалкам заканамернай з'явай, адэкватнай стану нашага грамадства і палітычнай эліты.

24 жніўня 1991. Вярхоўная Рада пад старшынствам Леаніда Краўчука прымае Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. У залю пасяджэнняў уносяць гіганцкі нацыянальны сцяг. У снежні на рэферэндуме 90% украінцаў галасуюць за незалежнасць, а Краўчук становіцца першым Прэзідэнтам Украіны.

25 жніўня 1991 Станіслаў Шушкевіч, ставячы на галасаванне Вярхоўнага Савета пытанне аб незалежнасці, сумняваецца, што яно набярэ дзве траціны галасоў.

У студзені-лютым 1992 украінскія нацыянальныя сцяг, герб і гімн становяцца дзяржаўнымі. Беларускія сцяг і герб набіраюць дзве траціны галасоў толькі з трэцяй спробы (голас у голас), гімн застаецца савецкім.

1993 год. Урад УНР у выгнанні прызнае незалежную Украіну сваёй пераемніцай. Старшыня Рады БНР прыязджае ў Мінск на святкаванне 75-годдзя абвяшчэння незалежнасці і вяртаецца назад у ЗША.

1992-1993: Украіна стварае незалежнае нацыянальнае войска. У Беларусі на працягу 1993 года актывістаў патрыятычнага Беларускага згуртавання вайскоўцаў звальняюць з арміі, а ў 1994 дзейнасць арганізацыі забараняе Вярхоўны Суд.

31 снежня 1993 года "нацыяналіст" Станіслаў Шушкевіч падпісвае дамову аб далучэнні Беларусі да калектыўнай бяспекі СНД (правобраз АДКБ).

Увесь гэты час Лукашэнка быў проста шараговым дэпутатам.

13 красавіка 1995 года Вярхоўны Савет 12 склікання вяртае 7 лістапада ў пералік дзяржаўных святаў і прызначае рэферэндум, на якім тры чвэрці беларусаў пры цалкам сумленным падліку галасоў зацвярджаюць сваю нацыянальную ідэю: адмова ад нацыянальнай ідэнтычнасці ў абмен на эканамічныя прэферэнцыі з боку Расеі.