Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

?

Логотип телеграм канала @dunem — ? D
Логотип телеграм канала @dunem — ?
Адрес канала: @dunem
Категории: Политика
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 6
Описание канала:

twitter.com/marcinkievich

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал dunem и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения

2021-05-12 22:59:46 Існуе стэрэатып, нібыта ў пачатку 90-х у Беларусі быў росквіт дэмакратыі і разгул нацыяналізму, а пасля прыйшоў адзін чалавек і ўсё гэта знішчыў. Насамрэч, калі ўважліва ўгледзецца ў гісторыю тагачасных падзей і параўнаць іх хаця б з Украінай, можна пераканацца, што прыход да ўлады Лукашэнкі быў цалкам заканамернай з'явай, адэкватнай стану нашага грамадства і палітычнай эліты.

24 жніўня 1991. Вярхоўная Рада пад старшынствам Леаніда Краўчука прымае Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. У залю пасяджэнняў уносяць гіганцкі нацыянальны сцяг. У снежні на рэферэндуме 90% украінцаў галасуюць за незалежнасць, а Краўчук становіцца першым Прэзідэнтам Украіны.

25 жніўня 1991 Станіслаў Шушкевіч, ставячы на галасаванне Вярхоўнага Савета пытанне аб незалежнасці, сумняваецца, што яно набярэ дзве траціны галасоў.

У студзені-лютым 1992 украінскія нацыянальныя сцяг, герб і гімн становяцца дзяржаўнымі. Беларускія сцяг і герб набіраюць дзве траціны галасоў толькі з трэцяй спробы (голас у голас), гімн застаецца савецкім.

1993 год. Урад УНР у выгнанні прызнае незалежную Украіну сваёй пераемніцай. Старшыня Рады БНР прыязджае ў Мінск на святкаванне 75-годдзя абвяшчэння незалежнасці і вяртаецца назад у ЗША.

1992-1993: Украіна стварае незалежнае нацыянальнае войска. У Беларусі на працягу 1993 года актывістаў патрыятычнага Беларускага згуртавання вайскоўцаў звальняюць з арміі, а ў 1994 дзейнасць арганізацыі забараняе Вярхоўны Суд.

31 снежня 1993 года "нацыяналіст" Станіслаў Шушкевіч падпісвае дамову аб далучэнні Беларусі да калектыўнай бяспекі СНД (правобраз АДКБ).

Увесь гэты час Лукашэнка быў проста шараговым дэпутатам.

13 красавіка 1995 года Вярхоўны Савет 12 склікання вяртае 7 лістапада ў пералік дзяржаўных святаў і прызначае рэферэндум, на якім тры чвэрці беларусаў пры цалкам сумленным падліку галасоў зацвярджаюць сваю нацыянальную ідэю: адмова ад нацыянальнай ідэнтычнасці ў абмен на эканамічныя прэферэнцыі з боку Расеі.
229 viewsedited  19:59
Открыть/Комментировать
2021-05-09 15:31:19 Рэвалюцыя - гэта не змена канкрэтных людзей на дзяржаўных пасадах. Гэта перамога нейкай ідэі ці пэўнага бачання будучыні ў галовах масаў.

Першыя хрысціяне не ладзілі пратэстных маршаў ці дзяржаўных пераваротаў. Яны закладалі цэрквы, прапаведавалі сваю веру і распаўсюджвалі рэлігійныя тэксты. І вось у 330 годзе здарылася рэвалюцыя - рымскі імператар Канстанцін ператварае хрысціянства з самай пераследаванай канфесіі ў дзяржаўную рэлігію Рымскай Імперыі.

Марцін Лютэр не ладзіў тэрактаў. Ён проста вывесіў на дзверы царквы тэкст з 95 тэзісаў, якія крытыкавалі каталіцкае веравучэнне. З гэтага тэксту пачаўся пратэстанцкі рух, які хутка замацаваўся ў Скандынавіі і Брытаніі (а пазней і ў ЗША) ды даў штуршок прамысловай рэвалюцыі і станаўленню капіталізму.

Сапраўднае імкненне да дэмакратыі пачынаецца не з нянавісці да адной асобы, а з ідэі парламентарызму. Вялікая Французская рэвалюцыя пачалася са склікання парламента. Галоўным дасягненнем расейскай рэвалюцыі 1905 года стала з'яўленне Дзяржаўнай Думы, якая адыграла важную ролю пад час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.

Але ідэі парламентарызму павінна папярэднічаць з'яўленне нацыянальнай ідэі - гэта значыць сукупнасці каштоўнасцяў, якія падзяляюць усе слаі грамадства і палітычныя плыні краіны. Яднанне вакол нацыянальнай ідэі дае магчымасць паразумецца носьбітам процілеглых палітычных поглядаў і прадухіляе звядзенне рахункаў пры змене ўлады.

Нянавісць да адной асобы - гэта не нацыянальная ідэя, бо пасля сыходу гэтай асобы грамадства зноў развальваецца на тыя палітычныя групы, якія існавалі дагэтуль. На жаль, у 2021 годзе беларусы па-ранейшаму не маюць агульнапрынятых сцяга, герба і гімна, не ўсе разумеюць, навошта патрэбная беларусізацыя і як ставіцца да кіраўніцтва Расеі. А гэта значыць, што пры любым раскладзе наперадзе нас чакаюць доўгія гады дыктатуры - нацыі 9 мая над нацыяй 25 сакавіка.
1.7K views12:31
Открыть/Комментировать
2021-04-25 00:13:36 Топавая падкаcт-лекцыя па гісторыі ад акадэміка Андруся Ўнучака.

Што такое ўвогуле гісторыя, і як адрозніць яе ад прапагандысцкіх фэйкаў:



415 views21:13
Открыть/Комментировать
2021-04-16 20:05:52
 Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні.

«Падарожжа ў БНР», Сяргей Шупа: https://kamunikat.org/?pubid=47345

#кнігі_kamunikat
467 views17:05
Открыть/Комментировать
2021-04-12 15:50:47
313 views12:50
Открыть/Комментировать
2021-04-02 16:49:14
З днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
374 views13:49
Открыть/Комментировать
2021-03-25 10:42:27
Са святам!
487 views07:42
Открыть/Комментировать
2021-03-22 13:21:58
427 views10:21
Открыть/Комментировать
2021-03-21 09:28:21
457 views06:28
Открыть/Комментировать