Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Рэвалюцыя - гэта не змена канкрэтных людзей на дзяржаўных паса | ?

Рэвалюцыя - гэта не змена канкрэтных людзей на дзяржаўных пасадах. Гэта перамога нейкай ідэі ці пэўнага бачання будучыні ў галовах масаў.

Першыя хрысціяне не ладзілі пратэстных маршаў ці дзяржаўных пераваротаў. Яны закладалі цэрквы, прапаведавалі сваю веру і распаўсюджвалі рэлігійныя тэксты. І вось у 330 годзе здарылася рэвалюцыя - рымскі імператар Канстанцін ператварае хрысціянства з самай пераследаванай канфесіі ў дзяржаўную рэлігію Рымскай Імперыі.

Марцін Лютэр не ладзіў тэрактаў. Ён проста вывесіў на дзверы царквы тэкст з 95 тэзісаў, якія крытыкавалі каталіцкае веравучэнне. З гэтага тэксту пачаўся пратэстанцкі рух, які хутка замацаваўся ў Скандынавіі і Брытаніі (а пазней і ў ЗША) ды даў штуршок прамысловай рэвалюцыі і станаўленню капіталізму.

Сапраўднае імкненне да дэмакратыі пачынаецца не з нянавісці да адной асобы, а з ідэі парламентарызму. Вялікая Французская рэвалюцыя пачалася са склікання парламента. Галоўным дасягненнем расейскай рэвалюцыі 1905 года стала з'яўленне Дзяржаўнай Думы, якая адыграла важную ролю пад час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.

Але ідэі парламентарызму павінна папярэднічаць з'яўленне нацыянальнай ідэі - гэта значыць сукупнасці каштоўнасцяў, якія падзяляюць усе слаі грамадства і палітычныя плыні краіны. Яднанне вакол нацыянальнай ідэі дае магчымасць паразумецца носьбітам процілеглых палітычных поглядаў і прадухіляе звядзенне рахункаў пры змене ўлады.

Нянавісць да адной асобы - гэта не нацыянальная ідэя, бо пасля сыходу гэтай асобы грамадства зноў развальваецца на тыя палітычныя групы, якія існавалі дагэтуль. На жаль, у 2021 годзе беларусы па-ранейшаму не маюць агульнапрынятых сцяга, герба і гімна, не ўсе разумеюць, навошта патрэбная беларусізацыя і як ставіцца да кіраўніцтва Расеі. А гэта значыць, што пры любым раскладзе наперадзе нас чакаюць доўгія гады дыктатуры - нацыі 9 мая над нацыяй 25 сакавіка.