2021-05-04 23:41:26
4 траўня
Чацверты пакет еўрапейскіх санкцый адкладаецца на месяц. Быццам бы не паспелі падрыхтаваць дакументы
У такія моманты, вядома, зазнаеш скаладаныя пачуцці. Таму што ўвесь час цікавіць кошт пытання. І пачынаеш моцна сумнявацца ў тым, што ўвогуле штосьці мае значэнне акрамя грошай.
З іншага боку, ЧС па хакеі заблакавалі менавіта спонсары, калі б не яны, федэрацыя яшчэ доўга б жавала соплі.
То бок грошы працуюць ў абодва бакі.
І, вядома, глабальная выснова – нікому ў свеце праблемы беларусаў не цікавыя, акрамя саміх беларусаў.
У любым выпадку, ўсё трэба будзе рабіць самім.
Святлана Ціханоўская заклікала кіраўнікоў МЗС краін ЕС увесці санкцыі, абвесціць план дапамогі і правесці канферэнцыю з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл і рэжыму.
“Я ведаю, што многія еўрапейскія краіны праходзілі той шлях, які зараз праходзіць Беларусь. І гэты шлях будзе нашмат прасцей, калі нам не давядзецца ісці ў адзіноце”
Так, шлях складаны, але бяспройгрышны. І зараз размова толькі пра хуткасць, з якой мы яго пройдзем.
Глядзіце, якія банеры з’явіліся ў Кельне і Дзюсельдорфе. Гэта ініцыятыва беларускай дыяспары ў Нямеччыне.
“Свабоду нельгя прымаць як належнае… Беларусі патрэбная ваша салідарнасць”.
І якія рэкламныя шчыты стаяць недалёка ад польска-беларускай мяжы.
Лукашэнка вырашыў бамбіць, напрыклад… Войраўку.
У адказ на санкцыі, запатрабаваў інфармацыю пра еўрапейскія праекты ўнутры краіны, каб паглядзець на іх працу. Чым скончыцца гэтае “паглядзець” мы прыкладна ўяўляем.
План – агонь! Пакінуць без працы тых, хто працаваў у еўрапейскіх праектах – гэта геніяльна. І своечасова.
Нашая эканоміка кожны месяц б’е ўласныя рэкорды. 1 красавіка 2021-га ўнутраная дзяржаўная пазыка Беларусі склала 11,763 мільярда рублеў. Папярэдні рэкорд пратрымаўся месяц.
А колькі рэкордаў яшчэ наперадзе!
Расейская нафта ў траўні будзе, але ў 2,2 разы меней, чым трэба. Але амерыканскія санкцыі пакуль не пачалі дзейнічаць, таму гэта толькі пачатак.
А мяркуючы па справаздачах з рэгіёнаў, там ўсе разбураецца з такой галавакружнай хуткасцю, што, падаецца, галодныя бунты пачнуцца адтуль. Проста на фоне рапартаў кіраўніцтва пра тое, як у іх там усё “зашыбісь”.
З заўтрашняга дня нельга будзе ўвозіць аўтамабілі Skoda.
Пацерпяць, вядомая справа, не вытворцы, а дылеры.
Але бамбіць, дык бамбіць. Сгарэў хлеў, гары і хата.
Лекараў зноў перасаджалі. Але ў прынцыпе, ўлады можна зразумець. Лекары надта гідкія. Нейкія яны салідарныя. Адукаваныя. І чамусці не затыкаюцца. Іх звальняюць, звальняюць, а яны не затыкаюцца.
І з кавідам рады не далі. Лекары, вядомая рэч, хто ж яшчэ!
А яшчэ гэтыя… амерыканцы і еўрапейцы – апошнія мярзотнікі, нічым не дапамаглі ў барацьбе.
Вось тут пералічана, чым дапамаглі https://news.tut.by/society/729217.html?tg
А ўвогуле, зусім незразумела, чым было дапамагаць. Трактароў даслаць? Гарэлкі наліць? У лазні папарыць?
У нас жа не было кавіду, у нас быў псіхоз, нам дагэтуль так і не распавялі тое, што “інцярэсна”.
Я ўжо не кажу пра тое, што ў нас такая моцная і незалежная дзяржава. Чаму нам нехта павінен дапамагаць? Ўвесь свет жа быў узрушаны тым, як мы спраўляемся, у нас жа унікальны досвед.
Карацей, выключна шкада людзей, якія застаюцца без сродкаў да існавання і без лекараў.
Сёння перасідэнт пазбавіў званняў больш за 80 былых ваенных і сілавікоў за тое, што яны падтрымалі пратэсты. Гэтыя супрацоўнікі арганізоўвалі акцыі і публікавалі “экстрэмісцкія матэрыялы”. На некаторых сілавікоў завялі крымінальныя справы.
Я адразу ўзгадала фота ад 27 жніўня пра “чысткі”.
Глядзіце, дачакаліся!
Цікава, што бюджэтнікаў звальняюць на ўсіх узроўнях, уключаючы Гарвыканкам, СК, трасуць тых, хто пакідаў подпісы не за таго кандыдата. Але не ўсіх.
Але астатнія сядзяць і баяцца, спадзеючыся, што іх пранясе. Усё ж такі гісторыя – вельмі важны прадмет, дорага абыдзецца многім яе няведанне.
Каток рэпрэсій набірае абароты, ён не дасць літасці нікому. І тым, хто “зацябее за ўсіх” таксама не дасць.
І добрыя навіны:
НАК зноў атрымала доступ да свайго профіля ў інстаграме.
Дзяўчаты ў бела-чырвоным адзенні шпацырвалі па Партызанскім праспекце.
Фатаграфіі э пратэстаў у Беларусі ўвайшлі ў што
516 views20:41