2021-05-18 10:15:40
17 траўня
У Беларусі з’явіўся свой штам COVID-19.
Гэта дасягненне, я лічу. Але як і ўсе дасягненні апошняга часу, выклікае сумневы. Нават у лекараў. Асабліва ў лекараў.
А ўвогуле, сёння дзень трыумфу нашай сацыяльнай дзяржавы.
Па-першае, высветлілася, што Беларусь – найгоршая ў Еўропе краіна для пенсіянераў. У спісе 37 краін, якія параўноўвалі па 5 параметрах: злачыннасць, кошт жыцця, адсотак насельніцтва старэйшы за 65 гадоў, кошт жылля і працягласць жыцця.
Першае места ў Фінляндыі. 34 – Расія, 35 – Украіна.
Такім чынам цяпер на пытанне: “Вы што, хочаце як ва Украіне?”, нашыя пенсіянеры могуць адказваць: “Ну прынамсі…”
Але мы будзем хацець, як у Фінляндыі.
Па-другое, па працягласці жыцця Беларусь адстала ад усіх краін Еўразвязу.
Цікава, што адразу пасля распаду СССР сітуацыя была зусім іншая, мы апярэджвалі Эстонію і Латвію і былі побач з Польшчай і Літвой.
https://nn.by/?c=ar&i=273018
Ну, і па-трэцяе, міністр працы Ірына Касцевіч сказала, што дэкрэтны водпуск для дзяржавы – дарагое задавальненне і расказала, як яго будуць скарачаць.
https://finance.tut.by/news730722.html…
А тым часам, фінансавая катастрофа ўсё бліжэй. Запазычанасць буйный прадпрыемстваў дзяржаве склала больш за 4 мільярды. І вырасла на 17.5% ад пачатку года. Зразумела, што на дэкрэтныя грошай не хапае.
Некалькі дзён таму перасідэнт падпісаў закон аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і супрацьдзеянні экстрэмізму.
І з тае пары сталі адбывацца дзіўныя рэчы.
Больш за ўсё мяне ўразіла тое, што на вопратку палітзняволенных у калоніі Шклова пачалі прышываць жоўтыя біркі.
Халера, ну хоць бы колер які іншы выбралі!
Я не кажу ўжо пра тое, што паводле легенды ў нас у краіне ўвогуле няма палітзняволеных.
Інфарацыя з ліста Вітольда Ашурка: “Тут няма нястачы ў палітычных. Так што няма падставаў сумаваць. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад, каб на вопратцы былі біркі жоўтага колеру, таму палітычных відаць здалёк”.
Сённяшні ўказ таксама моцная рэч. Па новым законе аб нацыянальнай бяспецы слабавікам можна ўсё, і ім за гэта нічога не будзе.
Зрэшты, гэта нічога не мяняе, па факце мы так і жывём. А ад справядлівага суду пасля гэта ўсё роўна нікога не ўратуе.
І каб падцвердзіць тое, што ўсё гэта законна, бяспечна і, галоўнае, карыстаецца падтрымкай, тым, хто “зацябей за ўсіх” цяпер можна мяняць знешнасць.
Каб уратавацца ад народнай любові, бо задушаць у абдымках.
З гэтай нагоды ў мяне ёсць цытата.
«Рогов, начисто забыв о Николкиной неприкосновенности, со всего размаха ударил его в нос.
— Нет такого закона, чтобы бить Николку! -- отчаянно завизжал юродивый.
— Нет такого закона, чтобы всех бить, а одного не бить, -- сказал Рогов и добавил ему, уже под глаз: — Нет такого закона, чтобы ублюдков не трогать. Нет такого закона, чтобы их терпеть!
Николка тут же замолчал и взглянул на Рогова в непостижимом восторге, в его глазах, один из которых стремительно заплывал, Рогов прочел почти преклонение.
— Во въехал! -- прошептал юродивый, показывая большой палец. — Всосал закон, въехал, въехал... Превышай, просто превышай, вот тебе и весь закон... Они тебе —нет такого закона, а ты им — нет такого закона, чтобы не было такого закона! И вообще. Ай, понял! Ай, понял! — И он укатился в никуда, как и появился ниоткуда.
Тут- то все части головоломки и сложились у Рогова в целую картину. Он понял, что никакого закона нет, не будет и никогда не было, а единственная цель жителей поселка — не соблюдение закона, а достижение максимума возможной муки при минимальном, чисто формальном ее оправдании».
Дмитрий Быков «Оправдание», 2001 г.
А як жа справы з любімымі цацкамі дыктатара?
1. Белтэлерадыёкампанія не будзе трансляваць “Еўрабачанне”. Крыўдачка. Каму цікава, глядзіце ў Ютубе.
2. Працягваюць разбягацца ўдзельнікі “Славянскага базару”. Мінус Ірына Білык з Украіны.
3. Па тэліку запусцілі рэкламу конкурсу “Міс Беларусь”. Відаць, не імкнуцца ў гэтым годзе ўдзельніцы.
Мінінфарм працягвае глушыць сайты, таму час прызвычаіцца да таго, што VPN – гэта не капрыз, а неабходнасць. Вось спіс правераных:
https://1.1.1.1
https://protonvpn.com/ru/
https://www.psiphon3.com/ru/index.html
595 views07:15