2021-05-10 10:46:53
9 траўня
Прашу, болей ніколі!
Як жа хочацца верыць у тое, што вось такое святкаванне 9 траўня адыдзе ў нябыт разам з сінімі пальцамі.
Што ў нашым жыцці больш ніколі не будзе гэтага фальшу, гэтых сагнаных масовак, гэтых жахлівых сцэнароў, гэтага пафасу і агратрэшу.
Не вытрымала, дадала фатаграфіі у пост, надта ужо ўдалыя.
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Перамогі. Яна сказала, што “... 9 траўня – вельмі важная, памятная дата. Я хачу падзяліць з вамі гэтую памяць і зычу каб і наш агульны Дзень перамогі надыйшоў як мага хутчэй”.
Так, напэўна, яшчэ ніколі мы так добра не ўсведамлялі кошт перамогі і так не марылі пра яе.
Жыхары Серабранкі запісалі ролік па вершы Ніла Гіевіча “Нам кажуць, мы не ведаем вайны”. Да слёз.
Святлана Ціханоўская ананасавала стварэнне ў новай Беларусі Камісіі народнай памяці (КНП). Яна будзе дакументаваць злачынствы супраць беларускага народа.
“Сярод іншага КНП зможа займацца: зборам і захоўваннем сведчанняў масавых парушэнняў правоў чалавека ў сучаснай Беларусі, акупантамі падчас Вялікай Айчыннай вайны і дзяржорганамі ў складзе СССР;
Ініцыянаваннем расследванняў і выкрыццём вінаватых у злачынствах;
Ажыццяўленнем навуковай і асветніцкай дзейнасці”.
Ведаеце, я пакуль нават марыць у гэты бок баюся. Таму што нам вельмі патрэбна назваць рэчы сваімі імёнамі, адплакацца і пачаць жыць далей.
А тым часам у паралельным сусвеце перасідэнт, па чутках ледзьве не ў ноч з 8 на 9, пардпісвае акт аб капітуляцыі, то бок цьху… дэкрэт аб перадачы ўлады.
Дэкрэт прадугледжвае перадачу ўлады Савету бяспекі ў выпадку смерці першай асобы пры замаху, тэракце, знешняй агрэсіі ці з іншых гвалтоўных прычын.
Як дасціпна заўважылі, гэта дакумент, які супярэчыць Канстытуцыі, і надзяляе паўнамоцтвамі неканстытуцыйны орган нелегетымным кіраўніком.
Але дзіўна іншае – выбраны час.
Я ўжо не ведаю, што і думаць. Прышпільна, што перасідэнт заўсёды быў прымхлівы але, падобна, кантракт з д’яблам, выцек зусім. Гэта ж не магло быць супадзеннем? І гэтыя фатаграфіі з вянком на заднім плане… Што ў іх там адбываецца ўвогуле?
І ўсё гэта на фоне параноі, якая прагрэсуе; сёння ў раёне Плошчы Перамогі нават ліхтары правяралі. А падчас урачыстых мерапрыемстваў метро на Плошчы Перамогі не спынялася.
Цікавае відэа даслалі сёння з Ліды. Дзве жанчыны з чырвона-зяленымі бутаньеркамі раздаюць па спісе грошы.
Арганізатары свята адразу ж адхрысціліся, сказалі, што гэта можа быць правакацыя.
Але Ліда – маленькі горад, мне здаецца, мы хутка пра ўсё даведаемся.
Як жа адзначалі свята тыя, хто рабіў гэта бясплатна?
Пачалі яшчэ ўчора. Першыя салюты запусцілі ўчора ў 23.34. Гэта цяпер традыцыя.
А ў Масюкоўшчыне людзі сабралі смецце на тэрыторыі Шталага-352 – аднаго з найбуйнейшых канцлагераў на тэрыторыі Беларусі ў часы ВАВ.
Але ёсць нюансы. Аб’явы ЖЭС садраў, а напачатку ўборкі прыехаў бус з дзецюкамі ў корічневым і спрабаваў усіх затрымаць.
Людзі разышліся, потым сабраліся зноў, але, вядомая рэч, настрой усім сапсавалі.
Калі ўжо афіцыйныя помнікі былі ачэпленыя і ісці туды зусім не хоцелася, дык людзі неслі кветкі на магілы Машэрава і Быкава.
Мы былі ў “Яме”, там таксама было шмат кветак і ўвесь час ішлі людзі.
Мы прайшліся па горадзе, гэта было забаўляльна. Месцы для свята старанна ачэпленыя, “зарэжіымленыя”, абнесеныя лентай “Проход запрещен”, КПП, дагляд.
Асноўная маса людзей шпацырвала міма зон свята.
Пакуль гулялі, сустрэлі некалькі чалавек з афіцыйнымі бутаньеркамі, а дваіх нават з гергіеўскімі стужачкамі. Але яны яўна ішлі з нейкіх здымкаў, там быў поўны макіяж.
Уздоўж Свілачы стаяла нейкая дзіўная трасца, то бок розная ваенная тэхніка, на фоне непатрыятычнай БЧБ вышкі АНТ здымала інтэрвію з ветэранам. І толькі я здзівілася, што АНТ ды без аховы, як высветлілася, што кожныя пяць метраў стаіць мардаварот з рацыяй.
А ў парку ўсё зачынялася ў 7 гадзін, таму што “святочныя мерапрыемствы”. Гэта ж лагічна, праўда? Калі свята, дык трэба ўсё зачыніць і ўсіх выгнаць.
Мару, каб у наступным годзе мы абклалі танк ля дома афіцэраў кветкамі, запхнулі букет яму ў рулю і напісалі, што “Болей ніколі!”... І болей ніякай вайсковай тэхнікі ў горадзе не будзе.
458 views07:46