Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

У Беларусі ўдвая скарацілі спіс забароненых для жанчын прафесі | СТАЧКОМ ОАО "БЕЛАРУСЬКАЛИЙ"

У Беларусі ўдвая скарацілі спіс забароненых для жанчын прафесій.

Гэта прадугледжана пастановай Мінпрацы і сацабароны, якая набывае моц заўтра. Цяпер у спісе забароненых 88 пазіцый, раней была 181, піша БЕЛТА.

У прыватнасці, цяпер жанчынам дазволена працаваць кіроўцай міжгародных аўтобусаў з колькасцю месцаў большай за 14 і грузавых аўтамабіляў грузападымальнасцю большай за 5 т (самазвалаў 2,5 т). Жанчыны могуць працаваць на ліцейных работах, а таксама па шэрагу прафесій у вытворчасці цэлюлозы, паперы, кардону.

Разам з тым жанчын не могуць прыцягваць да работ, звязаных з пад’ёмам і перамяшчэннем цяжараў уручную, у тым выпадку, калі перавышаюцца гранічныя нормы ўздыму і перамяшчэння цяжараў; да горных і горнакапітальных работ; зварачных работ у ёмістых збудаваннях (у тым ліку рэзервуарах, падземных збудаваннях); работ па тушэнні пажараў і шэрагу іншых.